Навіны на тэму: сілавыя структуры

Ператрус з офіса Цэнтра правоў чалавека перакінуўся на кватэру Раісы Міхайлоўскай

19.01.2011 Ператрус з офіса Цэнтра правоў чалавека перакінуўся на кватэру Раісы Міхайлоўскай

Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.

19.01.2011 Сваякі палітвязняў заклікалі сабрацца з партрэтамі каля ўваходу ў КДБ а 18-й

Сёння месяц ад часу разгону Плошчы і арыштаў.

19.01.2011 Хваля ператрусаў дакацілася да Мазыра

18 студзеня быў праведзены ператрус у даверанай асобы Рымашэўскага з Мазыршчыны. Былі канфіскаваныя афіцыйныя друкаваныя агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, электронныя носьбіты інфармацыі. Зламаны кампутар забіраць не сталі.

19.01.2011 Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ

Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.

18.01.2011 За кіпучай чэкісцкай работай. 18 студзеня

Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі (АБНАЎЛЯЕЦЦА) 21:00 У Мазыры адбыўся ператрус у актывіста БХД Аляксандра Кавальчука

Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт

18.01.2011 Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Яўген Хаткевіч вынес журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму прысуд - 14 сутак адміністратыўнага арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ.

Допыты не спыняюцца ні на дзень (Дадаецца)

18.01.2011 Допыты не спыняюцца ні на дзень (Дадаецца)

Мазыр: у кватэры Аляксандра Кавальчука — даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага — супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Пра гэта сам Кавальчук паведаміў прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя». Ператрус пачаўся прыкладна ў 10 гадзін раніцы.

18.01.2011 Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкава

Сёння зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі", паведамляе Радыё Свабода.

Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)

17.01.2011 Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. Першы раз ператрус на офісе ПЦ “Вясна” адбыўся ўначы з 19-га на 20-е сьнежня адразу пасля разгрому мірнай дэманстрацыі апазіцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску, была вывезена ўся кампутарная тэхніка.

17.01.2011 Міністэрства ўнутраных спраў: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон

19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць».

17.01.2011 На допыце у Наваполацкім аддзяленні КДБ знаходзіцца Сяргей Хмараў

На допыт у Наваполацкае аддзяленне КДБ цяпер адправіўся Сяргей Хмараў, які ўжо адсядзеў 15 сутак у Жодзінскай Турме № 8, паведамляецца ў сацыяльных сетках.

КДБ працуе без выходных

16.01.2011 КДБ працуе без выходных

15 студзеня Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

15.01.2011 Ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Сильные новости»

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы

15.01.2011 Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы

У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы -- актывіста выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.

15.01.2011 Бабруйск: Ператрус у актывісткі «Гавары праўду». Забралі кнігу Карбалевіча

На кватэры ў бабруйскай актывісткі «Гавары праўду» Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства