Навіны на тэму: сілавыя структуры

Праваабаронца Уладзімер Целяпун: Забралі кампутар з дыпломнай працай сына

24.01.2011 Праваабаронца Уладзімер Целяпун: Забралі кампутар з дыпломнай працай сына

У грамадскага дзеяча і прааабаронцы з Мазыра Уладзімера Целяпуна ў яго адсутнасцьць 21 студзеня адбыўся ператрус. Двое оперупаўнаважаных мясцовага КДБ, адзін з якіх Прыходзька В.В., прад’явілі жонцы Целепуна ордэр, падпісаны 19 студзеня.

21.01.2011 Ларычава забралі ў КДБ, магчыма надоўга

21 студзеня на кватэры, якую арандаваў Яўген Іванюк, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, прайшоў ператрус. Яго ладзілі супрацоўнікі КДБ. Яны забралі з сабой два сістэмныя блокі ад кампутараў,і дамову на выраб улётак для кандыдыта ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. На гутарку ў КДБ быў адвезены Алег Ларычаў, колішні сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў. На момант ператрусу ён знаходзіўся ў кватэры Іванюка.

Ператрусы і допыты працягваюцца (абнаўляецца)

21.01.2011 Ператрусы і допыты працягваюцца (абнаўляецца)

Прыйшлі з ператрусам да Яўгена Іванюка. Ён з’яўляецца даверанай асобай Алеся Міхалевіча. Як стала вядома «Нашай Ніве», у дадзены момант супрацоўнікі КДБ спрабуюць трапіць у кватэру, якую здымае Яўген Іванюк (Аэрадромная,3). На апошніх прэзідэнцкіх выбарах ён быў даверанай асобай Алеся Міхалевіча. На кватэру зараз едзе яе гаспадар.

20.01.2011 Ператрусы ў прыхільнікаў Правага Альянсу

Сёньня ў Менску адбыліся перетрусы ў 5 прыхільнікаў Правага Альянсу.

20.01.2011 Хроніка ператрусаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае фіксаваць факты ператрусаў, якія распачаліся па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.

У Брэсце і Мінску – “прафілактычныя гутаркі” з актывістамі БХД

20.01.2011 У Брэсце і Мінску – “прафілактычныя гутаркі” з актывістамі БХД

Супрацоўнікі Брэсцкага КДБ паспрабавалі “прафілактычна пагутарыць” з сябрам Аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Андрэем Любенчуком. Як паведамляе “Еўрарадыё”, гутарка працягвалася каля 10 хвілін – актывіст нічога не распавёў, спаслаўшыся на сваё канстытуцыйнае права не сведчыць супраць сябе.

20.01.2011 Хроніка допытаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” фіксуе факты допытаў, якія адбыліся напярэдадні і працягваюцца па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.

Ператрус пачынаецца ў кіраўніцы “Студрады”

20.01.2011 Ператрус пачынаецца ў кіраўніцы “Студрады”

Дома, у адной з кіраўніц моладзевага праекту “СтудРада” Лізы Яфімавай супрацоўнікі КДБ спрабуюць зладзіць ператрус і пагражаюць узламаць дзверы. Ліза зараз дабіраецца да месца жыхарства разам з адвакатам.

20.01.2011 З партыйнага офіса — у КДБ

Увечары 19 студзеня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі ў КДБ моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Усевалада Шашарына.

У Бялынічах дапыталі праваабаронцу Андрэя Палуду

20.01.2011 У Бялынічах дапыталі праваабаронцу Андрэя Палуду

На 19 студзеня праваабаронцу Андрэя Палуду позвай выклікалі да начальніка Шклоўскага міжраённага упраўленьня КДБ. Некалькі дзён да гэтага яго спрабавалі запрасіць на размову па тэлефоне.

20.01.2011 Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк дапыталі ў КДБ

Брэсцкую актывістку дэмакратычных сіл Паліну Шарэнду-Панасюк 19 студзеня дапыталі ў КДБ.

20.01.2011 Актывіста "Еўрапейскай Беларусі " затрымаў КДБ

Актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага 19 студзеня затрымалі супрацоўнікі КДБ. Як паспеў паведаміць Максім па тэлефоне, яго вязуць дадому, каб правесці ператрус.

19.01.2011 Уладзіміра Яроменка супрацоўнікі КДБ забралі з дому

Сёньня днём да актывіста менскай філіі МФ Уладзіміра Яроменка прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

19.01.2011 Ператрус у Раісы Міхайлоўскай працягваецца па месцы жыхарства

Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.

19.01.2011 Брэсцкага актывіста выклікалі на допыт у КДБ

19 студзеня моладзеваму актывісту Івану Стасюку прапанавалі з’явіцца на допыт у КДБ. Тэма размовы невядомая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства