Навіны на тэму: сілавыя структуры

29.01.2011 У Мазыры супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у члена АГП Леаніда Арлова

У Мазыры 28 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі вобыск на лецішчы і ў кватэры члена Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Арлова.

Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт

28.01.2011 Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, пасля чаго яго забралі на допыт.

28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у Міколы Дземідзенкі

Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Менску, якую здымае Мікола Дземідзенка.

28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ спрабуюць выцягнуць на допыт Арцёма Дубскага

Учора маці Арцёма Дубскага, спадарыне Алене, патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і прадставіўся Мікалаем Валеевічам. Мужчына прасіў спадарыню Алену, каб яе сын прыехаў у Мінск быццам бы для апазнання ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня. КДБшнік на ўсялякі выпадак нават пакінуў тэлефон, паведамляе прэс-служба МФ.

Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна

27.01.2011 Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна

26 студзеня маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка павінны былі вызваліць з Акрэсціна. Цяперашнім часам яго месцазнаходжанне невядомае. Малады чалавек адбываў 7-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. Да гэтага Уладзімір Яроменак ужо адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.

Супрацоўнікі КДБ правакавалі на скандал замежных журналістаў

27.01.2011 Супрацоўнікі КДБ правакавалі на скандал замежных журналістаў

Пра гэта распавяла Аксана Чэлышава, журналіст “Новай Газеты” ў Фінляндыі. “Цікавая” сустрэча з трыма супрацоўнікамі КДБ адбылася 26 студзеня каля 20.30 у кафетэрыі гасцініцы “Юбілейная”.

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча 27 студзеня па тэлефоне запрасілі на гутарку ў КДБ

27.01.2011 Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча 27 студзеня па тэлефоне запрасілі на гутарку ў КДБ

Телефанавалі апоўдні і, не прадставіўшыся, запрасілі на гутарку аб падзеях у Менску 19 сьнежня. Маўляў, у КДБ ёсць фотаматэрыялы, змест якіх ён бы мог патлумачыць.

Ваенная контрвыведка праводзіць допыт Арцёма Старыкава, на чарзе - Алег Балцэвіч

27.01.2011 Ваенная контрвыведка праводзіць допыт Арцёма Старыкава, на чарзе - Алег Балцэвіч

Ваенная контрвыведка ўсё больш актыўна ўцягваецца ў працэс допытаў грамадзян па справе масавых беспарадкаў 19-20 снежня 2010 года ў Менску. 28 студзеня чакаюць на допыт Алега Балцэвіча

27.01.2011 У КДБ дапыталі намесніка рэдактара "Товарища"

26 студзеня на допыце ў КДБ у якасці сведкі пабываў намеснік галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Зміцер Яненка.

26.01.2011 Беларускія журналісты перадалі міністру ўнутраных спраў супольны зварот

Пад тэкстам паставілі подпісы каля палутара дзесяткаў прадстаўнікоў СМІ. Дакумент быў уручаны асабіста А. Куляшову пасля прэс-канферэнцыі 26 студзеня. Поўны тэкст

Татальны ператрус у Гомелі

26.01.2011 Татальны ператрус у Гомелі

Літаральна паўгадзіны таму завяршыўся паўторны ператрус у грамадска-палітычным офісе на вуліцы Палескай, 52. Адначасова ператрусы праходзяць на кватрах актывістаў Васіля Палякова і Леаніда Судаленкі. Падчас усіх гэтых ператрусаў сканфіскаваныя 6 кампутараў, іншая аргтэхніка.

Інфармуйце праваабаронцаў пра допыты і ператрусы

25.01.2011 Інфармуйце праваабаронцаў пра допыты і ператрусы

Шаноўнае спадарства, калі ў дачыненні да кагосьці з вас праводзіліся допыты ці былі ператрусы ў жылых памяшканнях, офісах вашых арганізацыяў, а ў табліцах, апублікаваных на нашым сайце, інфармацыя пра гэта адсутнічае, паведамляйце яе, калі ласка, на электронную скрыню viasna@spring96.org.

Выклікалі на допыт журналіста “Свободных новостей”

25.01.2011 Выклікалі на допыт журналіста “Свободных новостей”

На допыт у КДБ 25 студзеня выкліканы журналіст газеты “Свободные новости» Аляксандр Уліцёнак. Падрабязнасьці высвятляюцца.

Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

25.01.2011 Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.

Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча. Зараз ён на волі

24.01.2011 Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча. Зараз ён на волі

Журналіста Радыё Рацыя Гену Барбарыча вызвалілі з КГБ. Загадалі сцерці запісы размовы з сваякамі вязняў "амерыканкі". І на гэтым прэтэнзіі органаў скончыліся. Відаць у КГБ палічылі, што скандала з арыштам Барыса Гарэцкага цалкам дастаткова і не варта другі раз наступаць на тыя самыя граблі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства