Навіны на тэму: сілавыя структуры

01.02.2011 Ператрус у Сяргея Казакова

Увечары, 31 студзеня, на працягу двух гадзін працягваўся ператрус у кватэры бацькоў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Сяргея Казакова. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі выклікаць яго маці, што "яе сын злачынца", распавядаючы ёй пра тое, што быццам бы "Сяргей біў шкло ў Доме ўраду і гэта зафіксавана на відэа

01.02.2011 Дашкевіча спрабуюць прымусіць сведчыць супраць сваіх

Супрацоўнікі КДБ схіляюць Змітра Дашкевіча даць паказанні супраць сваіх паплечнікаў у абмен на вызваленне з-пад варты намесніцы старшыні Маладога фронта Настассі Палажанкі.

01.02.2011 КДБ палічыў верш Янкі Купалы заклікам да беспарадкаў

Старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў 31 студзеня быў дапытаны ў КДБ. Хітом допыту стала пытанне пра верш Янкі Купалы «На сход», які быў выяўлены ў камп’ютары, канфіскаваным у кватэры Салаўёва падчас ператруса 15 студзеня.

Праведзены ператрус у Антона Койпіша (абноўлена)

01.02.2011 Праведзены ператрус у Антона Койпіша (абноўлена)

Каля гадзіны дня актывісту моладзевага крыла Партыі БНФ Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы пражывання актывіста. Зараз пры ператрусе прысутнічаюць бацькі Антона, трое супрацоўнікаў КДБ, двое панятых і выкліканы следчай групай супрацоўнік міліцыі. Самога Антона ў дадзены момант у кватэры няма.

Са “СтудРадай” КДБ яшчэ не завяршыла

01.02.2011 Са “СтудРадай” КДБ яшчэ не завяршыла

Яшчэ адзін ператрус у актывіста “СтудрРады” Алеся Крата адбыўся 31 студзеня. Каля 12 гадзінаў да яго завіталі супрацоўнікі КДБ. У гэты час дома знаходзілася толькі яго сястра. Канфіскавалі кампутар, 14 дыскаў, 2 флэшкі, 4 дыскеты.

Допыты пачаліся з 7 раніцы

01.02.2011 Допыты пачаліся з 7 раніцы

Прыкладна ў 7 гадзін раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”.

01.02.2011 Святлану Калінкіну зноў вазілі ў КДБ на допыт

Шэф-рэдактара газеты «Народная воля» Святлану Калінкіну сёння з працы забралі на допыт у КДБ. Прыкладна а 16-й гадзіне ў рэдакцыю прыйшоў малады чалавек у цывільным, які сказаў, што ён да Святланы Калінкінай і павінен перадаць ёй нейкі «матэрыял» асабіста ў рукі.

31.01.2011 Мінюст звінавачвае БАЖ у парушэнні статуту

Ліст з Міністэрства юстыцыі прыйшоў у адказ на зварот БАЖ аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі журналістаў і перашкаджалі ім выконваць прафесійныя абавязкі 19–20 снежня.

Ператрусы працягваюцца, на чарзе - Каспяровіч

31.01.2011 Ператрусы працягваюцца, на чарзе - Каспяровіч

Толькі што пачаўся ператрус у лідэра "Маладой Беларусі " Зміцера Каспяровіча. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)

31.01.2011 КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)

Паводле інфармацыі, атрыманай Міжнароднай назіральнай місіяй, сёння ў Мінску прайшоў ператрус у Міхася Мацкевіча. Сам Міхась, будучы ў ад'ездзе, не прысутнічаў пры правядзенні следчых дзеянняў. З кватэры былі канфіскаваныя кампутар і партатыўныя носьбіты інфармацыі. Пакуль не ўдалося атрымаць інфармацыю пра тое, хто менавіта і ў рамках якой справы праводзіў ператрус.

Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)

31.01.2011 Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)

Лідэр моладзевага крыла АГП 31 студзеня затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. Ён быў адпушчаны пасля правядзення допыту па справе аб масавых беспарадках.

Ператрус у Фёдара Масленнікава завяршыўся

31.01.2011 Ператрус у Фёдара Масленнікава завяршыўся

Дахаты да сябра незарэгістраванай арганізацыі “Маладыя дэмакраты" Федара Масленнікава 31 студзеня прыйшлі з ператрусам, прад’явіўшы ордэр. У выніку ператрусу канфіскаваныя нэтбук і сістэмны блок хатняга кампутара.

31.01.2011 Магілёў: актывіста БНФ выклікалі ў КДБ

Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позьве пазначана — як сьведку да сьледчага Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16 гадзіне.

29.01.2011 Алега Воўчака дапыталі паўторна

Праваабаронцу, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Воўчака 29 студзеня дапыталі па справе пра падзеі 19 сьнежня.

Шэіна выклікалі ў ваенную контрразведку

29.01.2011 Шэіна выклікалі ў ваенную контрразведку

Сёння, 29 студзеня, Аляксей Шэін, сустаршыня аргкамітэта БХД, быў выкліканы на размову ва ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства