Навіны на тэму: сілавыя структуры

07.02.2011 Ператрус ва Ўладзімера Сякеркі

Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы сьвет" Уладзімера Сякеркі.

04.02.2011 Давераных асобаў Рымашэўскага шукае міліцыя, каб выклікаць на допыт (абноўлена)

Сябраў БХД, давераных асобаў Віталя Рымашэўскага Ірыну Логвін і Любоў Каменеву шукаюць прадстаўнікі сілавых структураў, каб уручыць позвы на допыт ў Фрунзенскі РАУС г. Менска. 2 лютага ўвечары яны шукалі дзяўчатаў на працы, а на наступны дзень тэлефанавалі і прыходзілі дахаты.

04.02.2011 Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе

Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 3 лютага дапыталі ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках.

03.02.2011 Віктара Чайкоўскага дапыталі ў КДБ па справе аб масавых беспарадках

Брэстаўчаніна Віктара Чайкоўскага, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча, 3 лютага дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.

03.02.2011 Ператрус на кватэры Змітра Буланава

Літаральна некалькі хвілін доўжыўся ператрус на кватэры Змітра Буланава. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сыстэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі.

03.02.2011 Допыты ў Салігорску, Брэсце, Баранавічах (дадаецца)

У Салігорску супрацоўнікі мясцовай управы КДБ 3 лютага дапыталі давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін. Пра сутнасьць пытаньняў Лемеш распавядаць адмовіўся, паколькі падпісаў паперу аб неразгалошваньні таямніцы следства.

03.02.2011 Ператрус у Мазыры

2 лютага ў другой палове дня супрацоўнікі Мазырскага аддзелу Гомельскага УКДБ правялі ператрус у Рыгора Крывіцкага, мясцовага актывіста кампаніі альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

03.02.2011 Вайсковыя контрразведчыкі спрабуюць высветліць асобы ўсіх удзельнікаў акцыі 19 снежня

Андрэй Мікалаеў, адзін з фігурантаў крымінальнай справы, распачатай КДБ пасля падзей 19 снежня, зноў наведаў вайсковую контрразведку. Следчы цікавіўся, ці памятае Андрэй нейкія іншыя падрабязнасці таго, як развіваліся падзеі каля Дома ўраду. Яму прапанавалі некалькі дзесяткаў фотаздымкаў і спыталі, ці ведае ён каго-небудзь з гэтых людзей, ці можа нешта распавесці пра тое, як яны сябе паводзілі.

Ператрус на кватэры Уладзіміра Лазоўскага

02.02.2011 Ператрус на кватэры Уладзіміра Лазоўскага

Каля 1,5 гадзін 2 лютага цягнуўся ператрус на кватэры тэхнічнага інспектара Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), актывіста Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Уладзіміра Лазоўскага. Незадоўга перад гэтым яму затэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і папрасілі тэрмінова прыехаць дахаты.

02.02.2011 Ператрус у Калінкавічах

2 лютага прайшоў ператрус у апазіцыйнай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай, паведамляе прэс-служба БХД.

На допыт выклікалі праваабаронцу Сяргея Гоўшу і двух назіральнікаў за выбарамі

02.02.2011 На допыт выклікалі праваабаронцу Сяргея Гоўшу і двух назіральнікаў за выбарамі

Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 2 лютага перастрэлі каля кватэры двое невядомых і ўручылі позву назаўтра на допыт. Позву падпісаў старшы лейтэнант гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці Галубкоў. Акрамя таго, на 3 лютага на допыты выкліканы іншыя жахары Баранавічаў -- Віктар Цяпін і Мікалай Чарнавус.

02.02.2011 На допытах - Клюеў, Сімбіроў, Гаўруцікаў

Сёньня на допыт у КДБ выкліканы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клюеў. Допыт пачнецца ў 15-00. На гадзіну раней распачаўся допыт Ігара Сімбірова.

Крысьціну Шацікаву дапыталі ў КДБ

01.02.2011 Крысьціну Шацікаву дапыталі ў КДБ

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з Магілёву Крысьціну Шацікаву сёньня тры гадзіны дапытвалі ў абласным упраўленьні КДБ. Позву актывістцы прынесьлі 31 студзеня на адрас пражываньня ў Магілёве. У ёй пазначана, што яе выклікаюць як сьведку. Допыт праводзіў опэрупаўнаважаны Рошчын А.

Прайшоў другі ператрус у Ганны Шарубы

01.02.2011 Прайшоў другі ператрус у Ганны Шарубы

Супрацоўнікі КДБ наведалі з ператрусам кватэру, дзе актывістка Маладога Фронту Ганна Шаруба пражывае разам са сваёй бабуляй. Першы раз вобшук адбыўся па месцы прапіскі Ганны – у яе бацькоў, калі дзяўчына адбывала 10-сутачны арышт за ўдзел у Плошчы.

Маці Паўла Севярынца збірае факты беззаконня для звароту ў міжнародныя інстанцыі

01.02.2011 Маці Паўла Севярынца збірае факты беззаконня для звароту ў міжнародныя інстанцыі

“Ведаю, канешне, што я павінна сабраць стос дакументаў, усе свае скаргі і адказы на іх, дзеля таго, каб звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі. Аднак сядзець проста так – няма сэнсу”, - Таццяна Севярынец мае сур’ёзныя намеры. Маці вязня “амерыканкі” вымушана хадзіць па замкнёнаму колу – абскарджваць то дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, то органаў пракуратуры, каб дамагчыся канкрэтных адказаў на канкрэтныя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства