Навіны на тэму: сілавыя структуры

17.02.2011 Міколу Дземідзенку выклікалі па тэлефоне на допыт у КДБ

Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Міколу Дземідзенку выклікаюць на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па падзеях 19 сьнежня ў Менску.

Лабачова дапыталі ў магілёўскім КДБ

17.02.2011 Лабачова дапыталі ў магілёўскім КДБ

16 лютага ў 17 гадзін ва ўпраўленьні КДБ па Магілёўскай вобласці быў дапытаны актывіст "Маладога фронту" Валянцін Лабачоў.

17.02.2011 Брэсцкую актывістку К.Пашко дапытвалі ўжо трэці раз

Паўтары гадзіны доўжыўся допыт брэсцкай грамадскай актывісткі Кацярыны Пашко ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

“Не прыйдзеш сама – прывязем у кайданках!”

16.02.2011 “Не прыйдзеш сама – прывязем у кайданках!”

Берасцейскую актывістку Кацярыну Пашко нечакана запрасілі па тэлефоне ў мясцовае упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Пасьля таго, як дзяўчына запатрабавала позву, ёй паабяцалі даставіць на гутарку ў кайданках.

16.02.2011 КДБ робіць ператрус у віцебскім “Эўрапейскім клюбе”

Каля 12.00 некалькі супрацоўнікаў КДБ у Віцебску прыйшлі з пастановай на ператрус у дом №5 па вуліцы 1-й Сеньненскай. У гэтым доме, дзе віцебскія актывісты ладзяць грамадзкія імпрэзы, знаходзяцца Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба Аляксея Міхалевіча і віцебскі каардынатар “За Свабоду”, а таксама актывіст руху Валеры Пятроў.

16.02.2011 Актывістку, якая не была на Плошчы, дапыталі як сьведку

15 лютага ў Мазырскі аддзел Гомельскай управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людміла Краснасельская.

Замест кветак - афіцыйнае папярэджанне

15.02.2011 Замест кветак - афіцыйнае папярэджанне

Сёння Тацяна Шамбалава, давераная асоба былога кандыдата Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкіх выбарах, наведала УКГБ па Магілёўскай вобласці, дзе з ёй была праведзена прафілактычная гутарка. Таксама супрацоўнікі КДБ уручылі актывістцы афіцыйную паперу аб вынясенні ёй папярэджання за удзел у незарэгістраванай партыі БХД і ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня.

Прафесара Георгія Лепіна апыталі

15.02.2011 Прафесара Георгія Лепіна апыталі

Прафесар Георгій Лепін 14 лютага наведаўся да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Менска. Ён распавёў, што гутарка доўжылася каля паўтары гадзіны і следчы вёў запіс з яго словаў. Бланк, які падпісваў прафесар пасля азнаямлення, быў аформлены не як пратакол допыту, а як апытанне сведкі.

У контрвыведцы Наста Лойка правяла 15 хвілінаў

15.02.2011 У контрвыведцы Наста Лойка правяла 15 хвілінаў

Пасьля неаднаразовых тэлефанаваньняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.

15.02.2011 Сёння выклікаюць позвай у КДБ маладафронтаўца Змітра Ясевіча

Актывіст быў збіты на Плошчы і патрапіў у шпіталь, магчыма, з-за гэтага ён пазбег затрымання і суда ўжо адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

15.02.2011 Гродна: ператрус на кватэры Міколы Лемяноўскага

14 лютага міліцыянты правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Міколы Лемяноўскага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з іншай моладзевай грамадскай актывісткай Надзеяй Крапівінай.

Кадэбісты шчыруюць у  Мазыры

14.02.2011 Кадэбісты шчыруюць у Мазыры

У пятніцу, 11 лютага, у Мазыры выклікалі на допыт у гораддзел УКДБ па Гомельскай вобласці Алеся Кавальчука – давераную асобу Віталя Рымашэўскага. У панядзелак, 14 лютага, на допыце па выкліку органаў дзяржбяспекі пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас выбараў быў кіраўніком штабу Андрэя Саннікава ў Мазыры. Акрамя таго, позва прыйшла грамадскаму актывісту і правабаронцу Уладзіміру Целяпуну.

Гэтым разам Насту Лойка выклікае контрвыведка

14.02.2011 Гэтым разам Насту Лойка выклікае контрвыведка

14 лютага да праваабаронцы Насты Лойка патэлефанаваў следчы з ваеннай контрвыведкі. Ён адмовіўся прадставіцца і сказаў, што пры сустрэчы можа паказаць сваё службовае пасведчанне. Калі Наста ўдакладніла, што менавіта ад яе патрабуецца, ён адказаў, што хоча запрасіць на размову.

Следчы КДБ прызначыў сустрэчу даверанай асобе Рымашэўскага, каб уручыць позву

14.02.2011 Следчы КДБ прызначыў сустрэчу даверанай асобе Рымашэўскага, каб уручыць позву

Таццяне Шамбалавай, якая была падчас выбараў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, патэлефанаваў следчы Камітэту дзяржбяспекі Андрэй Махуноў і запытаў пра яе цяперашняе месцазнаходжанне. Следчы прапанаваў дзяўчыне сустрэцца недзе ў горадзе, калі яна зараз не дома, каб асабіста ўручыць ёй позву на допыт. Аднак Т. Шамбалава прапанавала выслаць позву поштай.

Мікіту Краснову праз суседзяў перадалі позву на допыт

14.02.2011 Мікіту Краснову праз суседзяў перадалі позву на допыт

Моладзевага актывіста Мікіту Краснова, падазраванага па артыкуле 293, які зараз знаходзіцца за межамі Беларусі, выклікалі на допыт. Як стала вядома, супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі бацькоў Мікіты ў пятніцу, 11 лютага, аднак тыя не адчынілі дзверы. Тады яны распыталі пра актывіста ў суседзяў і праз іх перадалі для яго позву на допыт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства