Навіны на тэму: сілавыя структуры

Валянцін Стэфановіч дамагаецца вяртаньня ўласнай маёмасьці, сканфіскаванай пад час ператрусу

16.03.2011 Валянцін Стэфановіч дамагаецца вяртаньня ўласнай маёмасьці, сканфіскаванай пад час ператрусу

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі адказы за свае скаргі наконт сканфіскаваных пад час ператрусу ўначы 20 сьнежня на кватэры Алеся Бяляцкага асабістых рэчаў, у тым ліку і кампутарнай тэхнікі. Прычым адказы прыйшлі не з пракуратуры Першамайскага раёна Менска, куды звярталіся праваабаронцы, а Першамайскага РУУСа сталіцы, менавіта таго органа, дзеяньні якога і абскарджваліся.

16.03.2011 Палажанку выклікалі на допыт у КДБ

Настассю Палажанку тэрмінова выклікалі на допыт у КДБ. Абвінавачаная па справе 19 снежня не выключае магчымасці паўторнага арышту ў сувязі з актыўнай дзейнасцю сябраў Маладога фронту па вызваленні сваіх паплечнікаў.

У Рэчыцы прайшлі ператрусы ў мясцовых актывістаў

15.03.2011 У Рэчыцы прайшлі ператрусы ў мясцовых актывістаў

Супрацоўнікі ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласці сёньня правялі некалькі нечаканых ператрусаў у Рэчыцы: на вуліцы Чапаева, узламаўшы дзьверы ў прыватным доме, дзе месціцца грамадская прыёмная, яны зьнесьлі асабістыя рэчы праваабаронцы Валерыя Пуціцкага - сістэмны блок кампутара, прынтар і прыватны ноўтбук.

Зміцер Салаўёў абскарджвае парушэнні, дапушчаныя падчас вобыска ў ягонай кватэры

15.03.2011 Зміцер Салаўёў абскарджвае парушэнні, дапушчаныя падчас вобыска ў ягонай кватэры

Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў патрабуе ад суду прызнаць доказы, атрыманыя падчас ператрусу ў ягонай кватэры, незаконнымі, забарніць іх выкарыстоўваць падчас следства і вярнуць іх гаспадару.

Ноў-хаў беларускага КДБ: допыт па тэлефоне

15.03.2011 Ноў-хаў беларускага КДБ: допыт па тэлефоне

Пасля таго, як супрацоўнік КДБ адмовіўся папярэдне выдаць грошы на праезд Крысціне Шацікавай, апошняя адмовілася ад візіту мінскае УКДБ. Тады ён прапанаваў актывістцы правесці допыт па тэлефоне, ад якога яна таксама адмовілася, спаслаўшыся на тое, што будзе размаўляць з ім толькі пад пратакол і з выкананнем усіх устаноўленых законам працэдур.

Скаргі апазіцыянераў на УКДБ Магілёўскай вобласці суд разгледзіць 21 сакавіка

15.03.2011 Скаргі апазіцыянераў на УКДБ Магілёўскай вобласці суд разгледзіць 21 сакавіка

21 сакавіка суд Ленінскага раёна г.Магілёва разгледзіць скаргі актывіста ГА БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва і актывісткі аргкамітэта партыі БХД Таццяны Шамбалавай на Магілёўскае ўпраўленне КДБ. Магілёўскія актывісты абскарджваюць пастаноўку іх на ўлік у КДБ і вынясенне ім пісьмовых папярэджанняў.

15.03.2011 Шацікаву зноў выклікаюць у КДБ

Праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву 15 сакавіка чакаюць у Магілёўскай абласной управе КДБ. Паводле актывісткі, дапытваць яе будзе як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня сьледчы зь Менску Максім Мешчаракоў.

14.03.2011 Арыштавалі “маладафронтаўца” Рамана Васільева

Маладафронтаўца з Жодзіна арыштавалі ўначы, непадалёк ад надпісу "Cаша, сыходзь!" Рамана Васільева з Жодзіна ўсю ноч пратрымалі ў камэры. Міліцыянты паведамілі, што юнак атрымае вялікі штраф за размалёўку горада.

КДБ адмовіўся аплаціць Лабачову дарогу да Менска (дапоўнена)

11.03.2011 КДБ адмовіўся аплаціць Лабачову дарогу да Менска (дапоўнена)

І мінскія, і магілёўскія супрацоўнікі КДБ адмовіліся аплаціць кошт квіткоў актывісту Валянціну Лабачову, якому ўручылі позву на допыт у якасці сведкі ў Менск. З-за адсутнасці сродкаў яму паведамілі, што на допыт ён можа зусім не з'яўляцца.

10.03.2011 Пэнсіянэрку зь Бешанковічаў дапыталі пра падзеі 19 сьнежня

Валянціна Гракун не хавае таго, што адмыслова езьдзіла ў Менск, каб узяць удзел у мірнай акцыі пратэсту. Пра гэта яе дапытаў супрацоўнік Бешанковіцкага РАУС на загад менскага міліцэйскага кіраўніцтва.

09.03.2011 Хрысьціянскіх дэмакратаў з Наваградку выклікалі ў КДБ

Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак. Да Дар’і Бахар з КДБ таксама прыходзілі на працу, але яе ў гэты час не было. Яшчэ аднаго актывіста Сяргея Ваўчка не засьпелі дома.

09.03.2011 КДБ адмовілася вярнуць тэхніку «НН»

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала з Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці адказ на хадайніцтва ў справе вяртання камп’ютарнай тэхнікі.

02.03.2011 Някляеву выклікалі хуткую

Сёння павінен быў адбыцца допыт Уладзіміра Някляева. Трэці за той час, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца пад хатнім арыштам. Але допыт, мяркуючы па ўсім, не адбудзецца.

02.03.2011 Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ

Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.

28.02.2011 Фотажурналістку Ксенію Авімаву сёння выклікалі на допыт

Сёння раніцай у кватэру, дзе жыве журналістка, прыйшлі два чалавекі з Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце і «выклікалі на допыт з нагоды 19 снежня», піша ў сваім акаўнце на Facebook Ксенія Авімава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства