Навіны на тэму: сілавыя структуры

01.04.2011 У Мінску затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў

31 сакавіка ўвечары ў мінскай кватэры быў затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў. Пра гэта «НН» паведаміў ягоны сябра, старшыня слуцкай арганізацыі ПБНФ Віталь Амяльковіч.

01.04.2011 Журналістаў выклікаюць на допыты ўначы

Позна ўвечары са сваёй кватэры на допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Марыну Коктыш.

01.04.2011 Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» дапыталі ў КДБ

Прыкладна, а 20.45 галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Скурко патэлефанавалі на мабільны з схаванага нумару. Скурко папрасілі неадкладна з’явіцца на допыт у КДБ па адрасе Камсамольская, 30.

КДБ супраць сустрэчы ліквідатараў-чарнобыльцаў у Калінкавічах

31.03.2011 КДБ супраць сустрэчы ліквідатараў-чарнобыльцаў у Калінкавічах

Ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст намагаўся правесці ў Калінкавічах сход ліквідатараў, прымеркаваны да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Супрацоўнікі Мазырскага аддзелу КДБ пачалі аказваць ціск на аднаго з заяўнікоў мерапрыемства - інваліда-ліквідатара з Калінкавічаў Васіля Гайчука.

31.03.2011 КДБ спрабуе вэрбаваць ЛГБТ-актывістаў

КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.

Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ

31.03.2011 Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ

Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна г.Магілёва па скарзе на дзеянні УКДБ па Магілёўскай вобласці.

29.03.2011 КДБ дома ў Пачобута

У гарадзенскай кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут, знаходзяцца супрацоўнікі КДБ. Яны праводзяць сьледчыя дзеяньні. Пра гэта паведаміў яго калега па Саюзе палякаў журналіст Ігар Банцар.

Праваабаронца скардзіцца ў гарадскі суд на КДБ

29.03.2011 Праваабаронца скардзіцца ў гарадскі суд на КДБ

Сяргей Гоўша просіць суд прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу. Падчас допыту ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня оперупаўнаважаныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. адмовілі праваабаронцу у задавальненні хадайніцтва аб допуску да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці яго прадстаўніка кваліфікаванага юрыста Пятровіча К. І., чым парушылі арт. 62 Канстытуцыі.

29.03.2011 Маладофрантавец Юльян Місюкевіч зьвярнуўся ў Генеральную пракуратуру

Падставай паслужыў факт праслухоўваньня ягоных тэлефонных размоваў.

28.03.2011 Ірыну Логвін дапыталі ў менскім КДБ, заўтра і пасьлязаўтра допыты ў Каменевай і Чарнаморцавай

Ад сёньняшняга дня пачаліся штодзённыя допыты сябраў аргкамітэту БХД ў Менскім гарадскім упраўленьні КДБ у якасьці сьведак па справе аб "масавых беспарадках".

25.03.2011 КДБ вярнуў частку канфіскаванай у офісе АГП аргтэхнікі і тэлефонную кніжку

Супрацоўнікі КДБ 24 сакавіка вярнулі два камп'ютарныя сістэмныя блокі і тэлефонную кніжку, якія былі канфіскаваныя ў мінскім офісе АГП падчас вобыску 25 снежня.

23.03.2011 І дапыталі, і папярэдзілі

Барысаўскага актывіста Максіма Мароза 23 сакавіка выклікалі ў міліцыю. Напярэдадні спрабавалі выклікаць па тэлефоне, аднак ён запатрабаваў позву, якую яму перадалі позна ўвечары.

Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

22.03.2011 Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі паведаміў праваабаронцам пра сваё затрыманне. Падчас знаходжання журналіста ў судзе Партызанскага раёна Менска, дзе разглядаецца крымінальная справа Мікіты Ліхавіда, туды наведаліся супрацоўнікі КДБ і прад’явілі Гарэцкаму пастанову на допыт.

21.03.2011 Супрацоўніцтва са спецслужбай ўзамен на рэгістрацыю ў Мінюсце

Кіраўнік Міжнароднага культурна-асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтр разьвіцьця валанцёрства" Мікалай Кванталіані заявіў, што КДБ схіляе яго да супрацоўніцтва.

Невядомы абвінавачаны па справе 19 снежня: паўтары месяцы ў СІЗА КДБ

17.03.2011 Невядомы абвінавачаны па справе 19 снежня: паўтары месяцы ў СІЗА КДБ

Мінчук Андрэй Пратасеня – невядомы дагэтуль абвінавачаны па справе аб масавых беспарадках. 29-гадовы праграміст быў затрыманы яшчэ 9 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства