Навіны на тэму: сілавыя структуры

У Магілёве міліцыянты дапыталі актывіста “Гавары праўду!”

06.10.2011 У Магілёве міліцыянты дапыталі актывіста “Гавары праўду!”

Супрацоўнікі міліцыі дапыталі актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Андрэя Двігуна. Нагодай для выкліка ў міліцыю стала затрыманне іншага актывіста кампаніі, Антона, падчас распаўсюду ўлётак “Зратуем Беларусь”. Маладзён паведаміў міліцыі, што ўлёткі атрымаў ад Андрэя Двігуна.

Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

05.10.2011 Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

5 кастрычніка 2011 года Дзмітрыю Новіку патэлефанаваў капітан міліцыі Віталь Пляшко і папрасіў былога палітзняволенага прыйсці ў гарадскі аддзел міліцыі, каб стаць на ўлік.

Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

05.10.2011 Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

У Магілёве колькасць амапаўцаў плануюць павялічыць на 150 чалавек.У абласным цэнтры базуецца батальён АМАПу, у якім на 2010 год было каля 200 чалавек. Пасля папаўнення навабранцамі падраздзяленне павялічыцца амаль удвая.

05.10.2011 Дзесяць сяброў сойма Партыі БНФ выкліканыя на допыты ў міліцыю

Позвы былі дастаўленыя ў офіс партыі ўвечары 3 кастрычніка. У той жа дзень апазіцыянеры павінны былі прыйсці ў міліцыю.

КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

03.10.2011 КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

Доктара Слонімскай раённай бальніцы, актывіста партыі БНФ Івана Шэгу двойчы дапыталі ў Слонімскім міжраённым аддзяленні ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

03.10.2011 Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

Жодзінская міліцыя ў выканкамаўскай газеце размясціла аб'яву, у якой «патлумачыла», кім могуць прадстаўляцца злачынцы, якія збіраюцца пранікнуць ў жыллё. Ёсць сярод гэтых катэгорый і зборшчыкі подпісаў. Зараз у горадзе актыўна збіраюцца подпісы за правядзенне Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка.

30.09.2011 Адбыўся ператрус у Сяржука Сяменюка

Следчыя завіталі да актывіста Партыі БНФ па спаве аб хуліганстве.

29.09.2011 Ператрус у жодзінскага актывіста

Да актывіста аргкамітэту Народнага Сходу Юрася Сілкіна а 17-й гадзіне прыйшлі зь ператрусам. Як паведаміў сам спадар Юрась, траіх міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэньнем на Народны сход, што мае адбыцца ў Жодзіне 8 кастрычніка.

27.09.2011 Бабруйск: ператрус у Віктара Будзінаева

На кватэру да кіраўніка суполкі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Будзінаева прыйшлі 5 міліцыянтаў.

Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

27.09.2011 Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

Бабруйчанам з грамадзянскай пазіцыяй ўчастковыя прапануюць падпісаць даволі дзіўны дакумент. Завецца ён «Пратакол афіцыйнай засцярогі аб недапушчальнасці парушэнняў парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання, парушэнняў заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі».

Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

22.09.2011 Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

Праваабаронцу з Магілёва Аляксея Колчына 22 верасьня выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследаваньняў па Магілёўскай вобласьці. Следчых цікавіла інфармацыя, датычная крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні ПЦ ”Вясна” Алеся Бяляцкага.

22.09.2011 Вадзіма Саранчукова выклікаюць у КДБ

Кіраўніку Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіму Саранчукову раніцай патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і сказаў, што зараз вязе яму позву, каб той зьявіўся ў КДБ.

21.09.2011 Каардынатара руху «За свабоду» дапыталі ў аддзеле кантрабанды Магілёўскай мытні

Абласнога каардынатара руху «За свабоду» Аляксандра Сілкова дапыталі ў аддзеле барацьбы з кантрабандай Магілёўскай мытні. Як сьцьвярджае актывіст, там яму заявілі, што ў Берасьці затрымалі грамадзяніна Польшчы і знайшлі ў яго заяўку на грант. А заяўнік — нібыта ён, Сілкоў.

20.09.2011 Гомельскую актывістку прымушаюць сядзець дома 21 верасня

Да Ксеніі Яраслаўцавай 19 верасьня прыходзіў участковы міліцыянт і паведаміў, што ў сераду ўвечары да яе прыйдзе інспектар па справах непаўналетніх.

19.09.2011 У былога палітвязня Кіркевіча правялі ператрус

Былы палітвязень Аляксандр Кіркевіч чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна Гродна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства