Навіны на тэму: праваабаронцы
27.03.2017 Праваабаронца Павел Левінаў з ізалятара часовага ўтрымання шпіталізаваны ў кардыялогію
У Віцебску 26 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі быў прэвентыўна затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінскага камітэту Павел Левінаў. Яго доўга трымалі ў РУУСе, склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
25.03.2017 Міжнародныя правабаронцы: Затрыманні ў офісе “Вясны” супрацьзаконныя
Спецыяльную прэс-канферэнцыю з нагоды затрыманняў міжнародных назіральнікаў у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” і звыш 700 удзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі зладзілі 25 сакавіка ў Кіеве.
23.03.2017 Дэпутаты Сейму звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам спыніць рэпрэсіі і распачаць шырокі дыялог з грамадзянскай супольнасцю
23 сакавіка ў сейме Рэспублікі Польша адбыліся парламенцкія слуханні з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый грамадзянскай супольнасці Беларусі. На слуханні былі запрошаныя і бралі ўдзел, у прыватнасці, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
16.03.2017 Зварот Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў з нагоды судоў над Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным
Абсерваторыя расцэньвае судовы пераслед праваабаронцаў Гомельскага аддзялення "Вясны", звязаны з іх удзелам у акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3, як адплату за іх законную праваабарончую дзейнасць.
15.03.2017 Валанцёры “Вясны” запрашаюць на сустрэчу ў Гародні
Сустрэча з Валанцёрскай службай Праваабарончага цэнтра “Вясна” адбудзецца ў Гародні 16 сакавіка ў офісе арганізацыі па вул. Будзёнага, 48А. Пачатак у 18:30.
14.03.2017 Пратэсты ў Беларусі - у цэнтры ўвагі міжнародных праваабарончых арганізацый
Аўтарытэтныя арганізацыі Amnesty International і Freedom House выказваюць сваё абурэнне пераследам удзельнікаў мірных акцый пратэсту, журналістаў і праваабаронцаў з боку ўладаў Беларусі.
03.03.2017 «Мір і правы чалавека ў часы міжнароднай нестабільнасці і нарастаючага папулізму»
Данута Пшывара, кіраўніца польскага Хельсінкскага фонду па правах чалавека, у сваім выступе на 34-й сесіі Савета па правах чалавека ад імя ўсіх праваабаронцаў заклікала ААН і лідэраў дзяржаў-удзельніц да прыхільнасці правам чалавека.
24.02.2017 Грамадзянская супольнасць Беларусі падтрымала хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну высылкі Алене Танкачовай
Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы хадайніцтва праваабаронцы Алене Танкачовай аб скарачэнні тэрміну высылкі».
16.02.2017 Перагляд справы праваабаронцы Аскарава - насмешка над правасуддзем, нявартая партнёра ЕС
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў прадставіла справаздачу па міжнародным маніторынгу апеляцыйных слуханняў справы Азімжана Аскарава, назваўшы працэс «імітацыяй правасуддзя».
09.02.2017 Маладыя праваабаронцы працуюць над стварэннем міжнароднай сеткі назіральнікаў
Адзін з лідараў Міжнароднага праваабарончага руху Дзмітрый Макараў распавёў пра перспектывы стварэння міжнароднай сеткі назіральнікаў, а таксама пра рэакцыю расійскіх ўладаў на дзейнасць арганізацыі.
02.02.2017 Міклаш Харасці: Адмена майго мандата не павiнна быць узнагародай за паказныя рашэнні ўладаў Беларусі
Спецдакладчык ААН па Беларусі на гэтым тыдні ў Вільні сустрэўся з праваабаронцамі для абмеркавання прыярытэтаў далейшага ўзаемадзеяння. Паводле сп. Харасці, у пытанні падаўжэння свайго мандата сёлета ён настроены аптымістычна.
01.02.2017 Па вокнах Дома правоў чалавека ў Варонежы стралялі з пнеўматыкі
Раніцай 31 студзеня ў Варонежскім Доме правоў чалавека на шкле былі выяўленыя сляды ад стрэлаў. На думку паліцыі, стралялі з траўматычнай або пнеўматычнай зброі.
30.01.2017 Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава 30 студзеня 2017 года адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці.
24.01.2017 Алесь Бяляцкі: Азімжан Аскараў павінен быць на свабодзе
Кіраўнік ПЦ “Вясна” выказвае абурэнне з нагоды прысуду, які 24 студзеня вынес суд у Бішкеку – пакінуць у сіле пажыццёвае зняволенне праваабаронцу Азімжану Аскараву.
15.01.2017 “Каб законы выконваліся, а правы шанаваліся”. Алесь Бяляцкі заклікаў да новага непалітычнага аб’яднання
На вечарыне памяці Вацлава Гавела ў Мінску 14 студзеня праваабаронца нагадаў пра асноўныя задачы ўдзельнікаў “Хартыі 77” і заклікаў “светлыя галовы” Беларусі да аб’яднання ў аналагічны рух.