Навіны на тэму: праваабаронцы
07.05.2017 Прадказальны характар рашэння па рэгістрацыі "Вясны" не дае падставаў для звароту ў Мінюст
Актуальнасць дадзенага пытання звязана з падрыхтоўкай кааліцыяй праваабарончых арганізацый альтэрнатыўнага дакладу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Эксперты КПЧ уключылі просьбу аб тлумачэнні сітуацыі з адмовай у рэгістрацыі ПЦ "Вясна" ў пералік пытанняў, якія падлягаюць разгляду ў рамках справаздачнасці Беларусі перад гэтым дамоўным органам.
02.05.2017 Публічныя лекцыі: палітвязні і праваабарончая дзейнасць
3 і 4 траўня ў мінскай адукацыйнай прасторы PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх) ёсць магчымасць абмеркаваць тэмы, актуальнасць якіх наспела ў грамадстве. Сустрэчы з экспертамі Уладзімірам Яворскім і Валянцінам Стэфановічам распачынаюцца ў 18:30. Прыходзьце!
26.04.2017 Праваабаронцы нагадваюць пра гадавіну Чарнобыльскай катастрофы інфармацыйнымі мерапрыемствамі
З нагоды змрочнай красавіцкай даты, што адсылае да аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 года, жыхары Мінска і рэгіянальных гарадоў атрымліваюць тэматычны выпуск газеты “Народная воля”, які распавядае пра досвед Беларусі на шляху “ад Чарнобыля да Астраўца”.
26.04.2017 Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матываванае
На гэтым будуць настойваць беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія прыступілі да падрыхтоўкі альтэрнатыўнага даклада ў КПЧ ААН адносна парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.
25.04.2017 “Вясна” далучылася да закліку аб вызваленні бахрэйнскіх калегаў
Набілу Раджабу, які доўгі час утрымліваецца пад вартай, у ваенным шпіталі была зроблена аперацыя на адкрытых язвах страўніка, і ўсяго праз два дні пасля аперацыі ён быў адпраўлены назад у аддзяленне паліцыі.
19.04.2017 Міжнародная праваабаронца ўпершыню пасля больш як трох гадоў забароны на ўезд наведала Беларусь
Вользе Саламатавай так і не ўдалося даведацца, які дзяржаўны орган і на які перыяд увёў забарону: з Беларусі не прыйшло адказу па сутнасці ні на адну яе скаргу ці запыт. Нягледзячы на гэта, эксперт Хельсінкскага Фонду па правах чалавека (Варшава) працягвала працу па Беларусі.
17.04.2017 Судовае разбіральніцтва ў дачыненні да Таццяны Рэвяка не павінна стаць прыкладам пераследу і запалохвання
Фонд дамоў правоў чалавека звярнуўся да старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска, у якім 18 красавіка будзе разглядацца справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка.
10.04.2017 У Віцебску пасля 15 сутак выйшлі на волю праваабаронцы «Вясны»
Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава міліцыя затрымала 26 сакавіка. З таго часу і пачаўся адлік 15 сутак, прысуджаных кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка.
30.03.2017 "Будзем дабівацца скасавання артыкула 411 як ганебнага рудымента савецкіх часоў"
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў на судовым паседжанні па справе Андрэя Бандарэнкі, выказаў сваю ацэнку па выніках суда.
30.03.2017 Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых праваабаронцаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае шкадаванне з нагоды новай серыі арыштаў, пераследу і прысудаў і патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць усіх затрыманых актывістаў і расследаваць паведамленні аб жорсткім абыходжанні ў дачыненні да іх.
29.03.2017 ENEMO асуджае пераслед сяброўскіх арганізацый у Беларусі
Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) глыбока занепакоеная з нагоды актаў гвалту ў дачыннені да грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі ў сувязі з акцыямі “Дзень Волі”.
28.03.2017 Наста Лойка: Незалежныя назіральнікі працягнуць маніторынгі масавых акцый і судоў
Юрыстка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Настай Лойка распавяла службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” пра асаблівасці працы назіральнікаў грамадзянскага кантролю ў дні разгону масавых пратэстаў.
27.03.2017 "Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў"
У розных гарадах краіны прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія ажыццяўляюць свае прафісійныя функцыі, як і ўдзельнікаў мірных акцый, запалохваюць, затрымліваюць і асуджаюць да адміністратыўных арыштаў. Рэпрэсіі супраць беларускіх праваабаронцаў выклікалі справядлівае абурэнне ва ўсім свеце.
27.03.2017 Заява Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі з нагоды затрымання праваабаронцаў і назіральнікаў
Дзеянні праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь відавочным чынам супярэчаць міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў сферы забеспячэння свабоды мірных сходаў і дэкларуемым мэтам уладаў па забеспячэнні бяспекі і правапарадку ў ходзе правядзення масавага мерапрыемства.
27.03.2017 Віцебск: асуджаныя праваабаронцы "Вясны"
У Віцебску 26 сакавіка у цэнтры горада супрацоўнікі амапу затрымалі праваабаронцаў “Вясны” Леаніда Свеціка і Кастуся Мардзвінцава.