Навіны на тэму: праваабаронцы
29.06.2017 Алесь Бяляцкі: Цікаўнасць да нашай краіны ў Еўразвязе не змяншаецца
“Еўрапейская супольнасць бачыць у нас, у беларусах, унікальны народ, які мае свае глыбокія еўрапейскія традыцыі і мае права на еўрапейскую будучыню. Важна, што нас успрымаюць такімі, якімі мы ёсць, - адзначае праваабаронца.
29.06.2017 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з агульнай пазіцыяй па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні правядзення паседжання Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, запланаванага з 4 па 8 ліпеня ў Мінску.
23.06.2017 Праваабаронцы вітаюць працяг міжнароднага кантроля за сітуацыяй у Беларусі
З нагоды падаўжэння Саветам па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі 23 чэрвеня выступілі FIDH і Фонд Дамоў правоў чалавека.
21.06.2017 У дзеяннях АМАПу, які затрымліваў назіральнікаў на Дзень Волі, парушэнняў не знойдзена
У заключэнні па факце праверкі значыцца, што АМАП выбыў на месца, бо ў Першамайскі РУУС "паступіла паведамленне пра знаходжанне па адрасе пр-т Незалежнасці, 78а – 48 вялікай колькасці падазроных грамадзян", якіх трэба было праверыць "на датычнасць да планавання масавых беспарадкаў".
15.06.2017 Павал Левінаў выйшаў з ІЧУ пасьля вымушанага «маніторынгу ўмоваў утрыманьня»
Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.
13.06.2017 У гадавіну арышту Набіла Раджаба праваабаронцы звярнуліся да ААН
Бахрэйнскі праваабаронца, арыштаваны 13 чэрвеня 2016 года, застаецца пад вартай, нягледзячы на пастанову суда аб яго вызваленні. Супраць яго ўзбуджаны тры справы, слуханні па дзвюх з іх адкладаліся ўжо 23 разы. Набіла Раджаба пераследуюць за ажыццяўленне права на свабоду слова. Яму пагражае 18 гадоў турмы.
04.06.2017 Абсерваторыя асуджае паўторны арышт і адвольнае затрыманне Паўла Левінава
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заклікам тэрміновага ўмяшальніцтва ў сітуацыю з паўторным арыштам і адвольным затрыманнем сябры праўлення БХК Паўла Левінава.
02.06.2017 Праваабаронцы Беларусі заклікаюць Савет па правах чалавека ААН працягнуць мандат спецдакладчыка
Прадстаўнікі беларускіх праваабрончых арганізацый з 30 траўня па 1 чэрвеня сустракаліся з прадстаўніцтвамі розных краінаў-сябраў Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, каб праінфармаваць іх пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
31.05.2017 Праваабаронца Павел Левінаў арыштаваны на 15 сутак
Ён быў затрыманы ўвечары 30 траўня, а затым дастаўлены ў ІЧУ УУС па Віцебскай вобласці, дзе цягам 15 сутак будзе адбываць адміністрацыйнае пакаранне.
30.05.2017 “Убачымся на вуліцах”. Майна Кіяі завяршыў працу на пасадзе спецдакладчыка ААН
За шэсць гадоў на пасадзе спецдакладчыка сп. Кіяі двойчы накіроўваў уладам Беларусі запыт на наведванне краіны - у 2011 і 2013 гадах, аднак афіцыйнага запрашэння так і не атрымаў. Тым часам камунікацыю са спецдакладчыкам актыўна падтрымлівалі праваабарончыя арганізацыі.
25.05.2017 Павел Сапелка распавёў пра недахопы выбарчай сістэмы Беларусі на канферэнцыі ў Малдове
Сярод іншага там разглядаліся аргументы «за» і «супраць» мажарытарнай сістэмы, якая захоўваецца ў Беларусі. Дарэчы, нашая дзяржава - адзіная ў постсавецкім рэгіёне, дзе парламент абіраецца адноснай большасцю галасоў.
24.05.2017 Cуд у Азербайджане вынес рашэнне аб прымусовым вяртанні Лэйлы і Арыф Юнус ў краіну
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае ўлады Нідэрландаў забяспечыць фізічную недатыкальнасць і асабістыя свабоды мужа і жонкі Юнус, адмовіўшыся ад любога супрацоўніцтва з судовай сістэмай, якая прысудзіла іх да турэмных тэрмінаў па сфабрыкаваных абвінавачваннях з мэтай пакарання за законную праваабарончую дзейнасць.
23.05.2017 Актывіст руху за правы крымскіх татараў Эміль Курбедзінаў - фіналіст міжнароднай праваабарончай прэміі
Юрыст і абаронца правоў крымскіх татараў Эміль Курбедзінаў стаў адным з пяці фіналістаў прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы 2017.
17.05.2017 «Адвага»: новая глабальная кампанія Amnesty International у падтрымку праваабаронцаў
"Насамрэч, толькі тыя, хто абараняе нашыя правы, абараняюць нас - і за гэта яны сутыкаюцца з пераследамі. У 2017 годзе становішча праваабаронцаў дасягнула крытычнай адзнакі з прычыны мераў, праз якія дзяржавы топчуць нашыя правы".
16.05.2017 Тактыка дыялогу замест разгону дэманстрацый. Шведскі досвед
«Мы спыняем дзеянні, а не меркаванні». «Даць магчымасць выказацца ўсім бакам - значыць прадаставіць абарону грамадству». На гэтыя пастулаты ў сваёй працы з вулічнымі дэманстрантамі абапіраюцца сілы правапарадку ў Швецыі. Там для забеспячэння канстытуцыйных правоў і абароны ўдзельнікаў публічных маніфэстацыяў працуюць адмыслова навучаныя супрацоўнікі Дыялогавай паліцыі, з якімі давялося сустрэцца беларускім праваабаронцам.