Навіны на тэму: праваабаронцы
24.07.2017 Турцыя: Паўторны арышт чатырох праваабаронцаў - гэта жорсткі і рэпрэсіўны крок
У сувязі з паведамленнем пра тое, што ўлады Турцыі выдалі ордэры на затрыманне чатырох праваабаронцаў, вызваленых пад заклад у аўторак, Джон Дальхізен, дырэктар праграм Amnesty International у Еўропе 24 ліпеня зрабіў заяву.
19.07.2017 Праваабаронцы назвалі еўрапарламентарыям умовы вырашэння сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі
У Мінску 19 ліпеня адбылася сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці.
18.07.2017 Скажыце Турцыі: вызваліце Ідыль Эсер, Танера Кылыча і іншых праваабаронцаў. Заклік Amnesty International
Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку арыштаваных у Турцыі праваабаронцаў і заклікае дасылаць звароты з патрабаваннем іх вызвалення на адрас турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Баздага.
14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"
Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.
14.07.2017 Лю Сяабо: Чалавек, які казаў уладам праўду
“Як вы думаеце, цяпер кітайскія ўлады яго выпусцяць?” Цяпер мы ведаем адказ на пытанне аб тым, ці падштурхнула б Нобелеўская прэмія міру кітайскі ўрад да выпраўлення жахлівай несправядлівасці, якую ён здзейсніў.
12.07.2017 З’яўленне лакальных ініцыятываў - нагода для аптымізму
Усё часцей эксперты кажуць пра такую тэндэнцыю як звужэнне прасторы для няўрадавых арганізацый, у тым ліку і праваабарончых. У такіх умовах грамадзянская супольнасць пачынае шукаць новыя формы, метады працы, і ўсё больш увагі на сябе звяртаюць лакальныя ініцыятывы.
11.07.2017 Абсерваторыя патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцаў у Турцыі
Абсерваторыя выказвае “глыбокую заклапочанасць з нагоды новай хвалі адвольных затрыманняў праваабаронцаў у сувязі з ажыццяўленнем імі законнай і мірнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека” і заклікае ўлады Турцыі забяспечыць неадкладны доступ адвакатаў да актывістаў і безумоўна вызваліць затрыманых.
11.07.2017 У Бахрэйне праваабаронца Набіл Раджаб прысуджаны да двух гадоў зняволення
Прысуд быў вынесены завочна Ніжнім крымінальным судом сталіцы Бахрэйна Манамы. Сам Раджаб знаходзіцца ў шпіталі з 8 красавіка гэтага года.
06.07.2017 У Турцыі арыштаваным праваабаронцам выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі
У Турцыі паліцыя затрымала кіраўніцу прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і яшчэ 11 праваабаронцаў, паведамляе 6 ліпеня газета Hurriyet. Па дадзеных BBC Turce, затрыманыя дзевяць чалавек.
06.07.2017 Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ
Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, і адрасаваная сябрам ПА АБСЕ, краінам-удзельніцам АБСЕ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў гэтай рэгіянальнай арганізацыі.
05.07.2017 "Патрабуем дазволіць вярнуцца ў Беларусь Алене Танкачовай!"
65 беларускіх і замежных праваабаронцаў падпісаліся пад зваротам на імя міністраў замежных і ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і Ігара Шуневіча з патрабаваннем дазволіць Алене Танкачовай неадкладна вярнуцца ў Беларусь і выключыць яе са спіса асоб, уезд якім у краіну забаронены.
05.07.2017 Праваабаронцы пра важнае: Хто такія праваабаронцы і якія прынцыпы іх дзейнасці?
Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі праваабаронцы і юрыста ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча, які даходліва раскладае ўсё па паліцах і тлумачыць, якімі арыентырамі кіруюцца праваабаронцы і чаму.
04.07.2017 Удзельнікі адзначылі ўнікальны характар Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску
На Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці адбыўся брыфінгу для журналістаў, падчас якога выступілі Міклаш Харасці, Алесь Бяляцкі, Юры Джыбладзе, Марыя Дале, Айша Юнг і Саша Кулаева.
03.07.2017 У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці
Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
03.07.2017 Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ
Міжнародны эксперт возьме ўдзел у працы 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.