Навіны на тэму: праваабаронцы
14.09.2017 Спецдакладчык ААН дадаткова праінфармаваны аб узмацненні ціску на адвакатаў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" дадаткова праінфармаваў спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў спадарыню Моніку Пінта пра апошнія падзеі, звязаныя з ціскам на адвакатаў у Беларусі.
11.09.2017 Прадстаўнікі “Вясны” возьмуць удзел у мерапрыемствах у межах Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ
11 верасня ў Варшаве распачала працу штогадовая Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння, якая будзе доўжыцца да 22 верасня. У межах канферэнцыі Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” возьмуць удзел у трох паралельных мерапрыемствах, дзе будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
11.09.2017 Азербайджанскі праваабаронца Мехман Аліеў вызвалены з-пад варты
Ясамальскі раённы суд Азейбарджана сёння змяніў меру стрымання ў дачыненні да дырэктара агенцтва Turan Мехмана Аліева, паведамляецца на сайце агенства.
08.09.2017 «Вясна» заклікала міжнародную адвакацкую супольнасць падтрымаць беларускіх калегаў
Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў зварот да міжнароднай адвакацкай супольнасці, у якім паведамляе пра ціск на адвакатаў у Беларусі і заклікае праявіць салідарнасць з калегамі.
06.09.2017 "З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”. Адпаведнае рашэнне было прынятае на паседжанні Рады арганізацыі 4 верасня.
06.09.2017 Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі
Дадзены дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці.
06.09.2017 ПЦ "Вясна" просіць спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю ціску на адвакатаў у Беларусі
Праваабаронцы не выключаюць, што хваля пераатэстацый адвакатаў звязаная з рэзананснай палітычна матываванай справай "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" і іншымі справамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў: у спісы на пераатэстацыю патрапілі і некалькі абаронцаў такіх асобаў.
30.08.2017 Праваабаронцы ўстрывожаныя з нагоды хвалі пераатэстацый адвакатаў
Гэтым летам Міністэрства юстыцыі праводзіла праверку працы шэрагу адвакатаў, па выніках якой была прызначаная пазачарговая атэстацыя часткі з іх, што можа пацягнуць за сабой пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій.
29.08.2017 «Ставяцца, як да свойскай жывёлы», — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрнату
Інтэрнат, у якім жыве праваабаронца Сяргей Драздоўскі, перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі, паведамляе "Радыё Свабода".
29.08.2017 “Вясна” далучаецца да патрабаванняў аб вызваленні журналіста і праваабаронцы Мехмана Аліева ў Азербайджане
Праваабарончы цэнтр “Вясна” падтрымлівае заклік Фонда Дамоў правоў чалавека на адрас уладаў Азербайджана да неадкладнага і безумоўнага вызвалення дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва “Туран” Мехмана Аліева, які, услед за іншымі праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі краіны, патрапіў пад крымінальны пераслед.
23.08.2017 Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders выступіла з асуджэннем пераследу прадстаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.
23.08.2017 Кыргызстан: Адкладзенае судовае слуханне па справе пра дом Азімжана Аскарава - форма ціску на вязня сумлення
"Улады Кыргызстана спачатку пазбавілі Азімжана Аскарава свабоды, цяпер спрабуюць адабраць права на адзіны дом у яго і яго сям'і. Цяпер зацягваецца разгляд скаргі на рашэнне пра арышт дома ... Гэта цяжка расцаніць інакш як працяг ганебнай кампаніі пераследу праваабаронцы..."
03.08.2017 Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
03.08.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў
Пад час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 жніўня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст.
02.08.2017 Гары Паганяйла: Не выключана, што палітвязні выйдуць на волю раней часу…
Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавядае пра рэпрэсіўныя хвалі ў Беларусі, справу “Белага Легіёна” і беларускіх палітвязняў.