Навіны на тэму: праваабаронцы
29.01.2018 «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» адзначыў дваццацігадовы юбілей
МПЦ з’яўляецца адзінай у Беларусі рэгіянальнай праваабарончай зарэгістраванай арганізацыяй.
26.01.2018 Валанцёрка “Вясны”, якая трапіла ў спіс Forbes: Мару стаць прафесійнай праваабаронцай
На днях стала вядома, што валанцёрка ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк трапіла ў спіс “30 да 30” часопісу Forbes у катэгорыі “Права і кіраванне”. Дзяўчына распавяла пра тое, чаму яна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, а таксама пра свае далейшыя планы ў праваабарончай сферы.
26.01.2018 Праваабаронцы расцэньваюць блакіроўку “Хартыі'97” як далейшы наступ на свабоду слова ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўстрывожаны тым, што апошнім часам адбываецца ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Праваабаронцы лічаць, што блакіроўка сайта “Хартыя'97” з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на свабоду выказвання. Гэта грубае парушэнне міжнародных абавязальніцтваў ў галіне свабоды слова і ўвогуле – правоў чалавека, якія дапускаюць беларускія ўлады.
25.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева не даставілі ў суд для разгляду скаргі на меру стрымання
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", 25 студзеня ў Вярхоўным судзе Чачэнскай Рэспублікі павінна было адбыцца пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі Аюба Ціціева на абранне меры стрымання. Аднак, па невядомых прычынах праваабаронца не быў дастаўлены ў суд.
25.01.2018 Праваабаронцу Барыса Бухеля ўключылі ў грамадскую камісію пры абласным упраўленні юстыцыі
Сябра «Магілёўскага праваабарончага цэнтра» Барыса Бухеля ўключылі ў склад абласной грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) пры галоўным Упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама. Па словах праваабаронцы, ён не чакаў такога рашэння.
23.01.2018 Кент Харстэд і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Пад час сустрэчы, у якой бралі ўдзел старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Алег Гулак, былі абмеркаваныя пытанні агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
12.01.2018 Мера стрымання для праваабаронцы Аюба Ціціева - два месяцы арышту
Кіраўніку чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай Рэспублікі ў закрытым рэжыме прызначыў меру стрымання ў выглядзе двух месяцаў арышту.
12.01.2018 Праваабаронца падаў скаргу ў суд на суддзяў за парушэнне заканадаўства
Алег Мацкевіч лічыць, што дзеянні суддзяў Барысаўскага суду С. Герасімовіча і Мінскага абласнога суду В. Тулейка В., які адхіліў хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну на абскарджанне судовай пастановы, з’яўляюцца незаконнымі.
12.01.2018 FIDH: Улады РФ павінны неадкладна вызваліць праваабаронцу Аюба Ціціева
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб неадкладным спыненні крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага аддзялення расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
10.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, Front Line Defenders выступіла ў яго абарону
У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».
09.01.2018 Затрыманы кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", раніцай 9 студзеня па дарозе на працу быў затрыманы кіраўнік грозненскага офіса Аюб Ціціеў.
22.12.2017 У Мінску ўзнагародзілі Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці 2017 года
21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
22.12.2017 Мінгарсуд не задаволіў калектыўную скаргу праваабронцаў па справе Алены Танкачовай
Мінскі гарадскі суд 21 cнежня разглядзеў скаргу беларускіх праваабаронцаў на адмову суда Цэнтрального района г. Мінска ў задавальненні скаргі на дзеянні Міністэрства ўнутранных спраў, які не захацеў скарачаць тэрмін забароны ўезду для Алены Танкачовай.
13.12.2017 Кансультацыі аб выкананні Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека: меркаванні экспертаў
У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН 12 снежня прайшоў чарговы раунд экспертных кансультацый згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.
13.12.2017 Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу
“Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працы АБСЕ будзе вялізным крокам назад для Хельсінкскага працэсу, а таксама здрадай духу і асноўным каштоўнасцям гэтай унікальнай ініцыятывы па прасоўванні міру”, — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным Платформай грамадзянскай салідарнасці (CSP), якая аб’ядноўвае больш чым 90 праваабарончых НДА з усяго рэгіёну АБСЕ.