Навіны на тэму: праваабаронцы
27.03.2018 Міжнародныя НДА: Працэс выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека мусіць быць палепшаны
Кааліцыя з больш чым сямідзесяці арганізацый грамадзянскай супольнасці прапануе захады па актывізацыі і паляпшэнні працэсу выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
26.03.2018 Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый.
15.03.2018 Права на бяспечнае навакольнае асяроддзе. Як у Брэсце і Светлагорску змагаюцца супраць шкодных заводаў
Праваабаронцы Алена Маслюкова са Светлагорска і Уладзімір Вялічкін з Брэста распавядаюць пра бягучую сітуацыю вакол будаўніцтва шкодных заводаў у іх гарадах, а таксама пра тое, як мясцовыя жыхары, далёкія ад палітыкі, прыходзяць да асэнсавання сваіх правоў.
12.03.2018 2018 — год праваабаронцаў
“У той час, калі праваабаронцы падвяргаюцца нападам, прыгнёту і стыгматызацыі па ўсім свеце... мы павінны аддаць належнае гэтым тысячам мужчын і жанчын, якім мы абавязаныя так шмат”, — сказаў спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, выступаючы на пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека.
06.03.2018 Валянцін Стэфановіч: Мы данеслі сваё меркаванне адносна заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
На абмеркаванне праекта закона “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў” ў Камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў 6 сакавіка былі запрошаныя прадстаўнікі дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў.
06.03.2018 Cуд пакінуў чачэнскага праваабаронцу Аюба Ціціева пад вартай да 9 мая
6 сакавіка 2018 года Старапрамыслоўскі раённы суд г. Грознага падоўжыў дзеянне меры стрымання ў дачыненні да кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева на два месяцы - да 9 мая 2018 года.
27.02.2018 20 год таму ўлады зарэгістравалі праваабарончую “Вясну-96”. Фотафакт
Афіцыйную рэгістрацыю Мінскае грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр “Вясна-96” атрымала ў лютым 1998 года.
22.02.2018 Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб асуджаны да пяці гадоў зняволення за запісы ў Twitter
Выбітны Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб у сераду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце, паведамляе Amnesty International.
22.02.2018 Праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь
22 лютага пасля трох гадоў высылкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ўехала ў Беларусь.
12.02.2018 Кампанія салідарнасці: Падтрымаем праваабаронцу з Расіі Аюба Ціціева
Расійскія праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да сваіх калегаў, грамадскіх актывістаў і ўсіх неабыякавых падтрымаць кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аюба Ціціева, якому пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення за яго праваабарончую дзейнасць.
07.02.2018 Праваабаронцы Беларусі звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева
У калектыўным звароце прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі выказваюць пратэст і патрабуюць неадкладнага вызвалення калегі, а таксама спынення ціску і ганенняў на праваабаронцаў у цэлым.
06.02.2018 Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.
05.02.2018 Віцебск: Праваабаронцы нагадалі пра падзеі Вясны-2017
«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017» стала ўжо пятым падобным выданнем, выдадзеным праваабаронцамі. Пачынаючы з 2012 году, яны публікавалі ў ранейшых «Шэрых кнігах» хроніку парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне, у якіх засяроджваліся на шырокім спэктры як грамадзкіх і палітычных правоў, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных
02.02.2018 Міклаш Харасці: Пільны міжнародны кантроль за сітуацыяй у Беларусі павінен захоўвацца
Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня.
29.01.2018 Front Line Defenders: Эскалацыя пагроз на адрас праваабаронцаў на Паўночным Каўказе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная падзеямі ў Чачні. Праваабаронцы сістэматычна падвяргаюцца фізічным нападам, падпалам і крымінальнаму пераследу па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. У апошнія дні назіраецца відавочная атака на Праваабарончы Цэнтр "Мемарыял" з мэтай спынення яго працы на Паўночным Каўказе.