Навіны на тэму: праваабаронцы
30.10.2018 Прадстаўніцы Amnesty International сустрэліся з былым вязнем сумлення
У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў на офісе “Вясны” адбылася сустрэча прадстаўніц міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International са Зміцерам Паліенка.
29.10.2018 Мішэль Бачэлет: У свеце для праваабаронцаў дзьмуюць не лепшыя вятры
На Саміт у Парыж прыехалі 150 праваабаронцаў з усяго свету, сярод якіх старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
26.10.2018 Ці сыйдзе з рук суддзю Царуку пакаранне светлагорскай праваабаронцы за арганізацыю флэш-моба?
Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова, пакараная судом за арганізацыю 15 верасня флэшмобу супраць завода беленай цэлюлозы, накіравала дадатковую скаргу ў Гомельскі абласны суд.
25.10.2018 Паштоўкі “Міжнароднай амністыі” аператыўнікі дэманстратыўна рвалі на шматкі на вачах у Паліенкі
Сацыяльны актывіст і ўдзельнік анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які па адбыцці пакарання выйшаў на волю 24 кастрычніка, сустрэўся з праваабаронцамі “Вясны”.
25.10.2018 Справу праваабаронцы Рамана Кісляка суд адправіў на дапрацоўку
Міліцыя палічыла, што Раман Кісляк, знаходзячыся ў натоўпе пад час мітынгу 14 кастрычніка,, падтрымліваў тых, хто сабраўся на плошчы Леніна.
22.10.2018 Дваццаць гадоў на варце свабоды веравызнання
«Па прафесіі я юрыст. Нават не магу сказаць, праваабаронца я ці не», – сціпла прэзентуе сябе Дзіна Шаўцова, кіраўніца навучальнай праграмы ILIA-By, у межах якой яна і сама некалі вывучала міжнароднае права правоў чалавека; і ўжо амаль дваццаць гадоў Дзіна Шаўцова прасоўвае і абараняе свабоду веравызнання ў Беларусі.
19.10.2018 19 кастрычніка – шэсць гадоў Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру
Сёння шостую гадавіну свайго існавання святкуе праваабарончая арганізацыя “Беларускі дакументацыйны цэнтр”. Ён быў заснаваны 19 кастрычніка 2012 года па ініцыятыве беларускіх праваабаронцаў, адвакатаў і сваякоў палітычных зняволеных.
18.10.2018 “Вясноўцы” абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з амбасадаркай Швецыі
У ходзе сустрэчы на офісе “Вясны” амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан змагла пачуць вычарпальныя адказы на пытанні, якія яе цікавілі, а таксама выказала падтрымку дзейнасці беларускай праваабарончай супольнасці.
17.10.2018 Сшыткі свабоды зэка Бяляцкага
Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.
15.10.2018 Абсерваторыя патрабуе адмены штрафаў светлагорскім актывістам
Абсерваторыя рашуча асуджае судовы пераслед сп-ні Алены Маслюкова і сп. Анатоля Змітровіча, які, як уяўляецца, накіраваны выключна на тое, каб перашкодзіць іх мірнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека, і заклікае ўлады адмяніць гэтае рашэнне і зняць усе абвінавачванні супраць іх.
12.10.2018 Візіт салідарнасці італьянскага амбасадара
Марыа Бальдзі выказаў салідарную падтрымку беларускай праваабарончай супольнасці.
12.10.2018 Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю ды прыезду Пуціна
Пасля забароны на пікет магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў правялі інфармацыйную акцыю.
10.10.2018 Валянцін Стэфановіч з трыбуны ПАСЕ заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі
На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання.
09.10.2018 Праваабаронцу са Светлагорска аштрафавалі на 25 базавых велічынь
9 кастрычніка праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Суддзя раённага суда Руслан Царук палічыў Маслюкову арганізатаркай флэшмобу супраць працы завода беленай цэлюлозы і прызнаў яе вінаватай у парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
09.10.2018 Жэнева: афіцыйная дэлегацыя Беларусі кінула выклік КПЧ ААН
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 9 кастрычніка працягвае адказваць на пытанні, якія паставіў перад урадам краіны Камітэт па правах чалавека ААН.