Навіны на тэму: праваабаронцы
30.11.2018 Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў
30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.
26.11.2018 Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбам Ціціевым
Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі з місіяй салідарнасці ў Чачні, дзе пяты месяц у Шалінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева.
23.11.2018 Праваабаронцу “Вясны” Віктару Сазонаву прысудзілі штраф
Віктар Сазонаў сёлета прысутнічаў на мітынгу ў Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў, паколькі кожны год апошнім часам удзельнікі гэтай акцыі падвяргаліся пераследу.
23.11.2018 Новыя метады запужвання? Праваабаронцы Насце Лойка ў кавярні падкінулі ананімную цыдулку
Наста Лойка паведаміла пра магчымую спробу запужаць яе і ейных калегаў.
21.11.2018 Гарадзенскага праваабаронцу будуць судзіць за мірны сход у Свіслачы
Віктар Сазонаў прысутнічаў у Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў.
19.11.2018 Стэфановіч: Лічым, што ціск на Буракова звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю
Сябра Рады ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў сайту palitviazni.info сітуацыю з пераследам праваабаронцы і журналіста Алеся Буракова.
15.11.2018 5 пытанняў па "справе прафсаюза РЭП", якія засталіся без адказу
Праваабаронцы "Вясны" ўпэўненыя, што пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю.
13.11.2018 Кіраўніку чачэнскага "Мемарыяла" у судзе ўручылі праваабарончую прэмію ПАСЕ
Чачэнскаму праваабаронцу і кіраўніку рэгіянальнага аддзялення цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву адвакаты ўручылі праваабарончую прэмію Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы імя Вацлава Гаўла
12.11.2018 Алесь Буракоў: “Нічога супрацьпраўнага не раблю, не рабіў і не буду рабіць”
8 лістапада сябра ПЦ “Вясна” Алесь Буракоў быў выкліканы на размову ў межах праверкі па арт. 193 прым. 1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
12.11.2018 Ціск сілавых структураў на сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Буракова - гэта ціск на ўсіх сяброў ПЦ “Вясна”
Заява Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
02.11.2018 Праваабаронца: мы вітаем распачаты дыялог па смяротным пакаранні
У Гомелі пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі грамадскасць, дэпутаты Парламента і міжнародныя эксперты каля двух гадзін абмяркоўвалі пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
01.11.2018 Беларускі Хельсінкскі Камітэт адзначае 23-ю гадавіну заснавання
Першага лістапада 1995 года ў Мінску была зарэгістравана адна са старэйшых праваабарончых арганізацый краіны “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”.
01.11.2018 ACAT просіць Лукашэнку пакінуць жыццё асуджаным на растрэл Жыльнікаву і Сухарку
Арганізацыя ACAT-Швейцарыя накіравала 30 кастрычніка петыцыю на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Петыцыя, якую падпісалі 2640 сябраў арганізацыі, заклікае замяніць смяротнае пакаранне Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку, а таксама прыслухацца да заклікаў аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.
01.11.2018 Праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных
Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з плакатам салідарнасці з Аюбам Ціціеваем, старшынёй чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял".
31.10.2018 Еўракамісар абмеркаваў з праваабаронцамі супрацоўніцтва Беларусі і ЕС
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі сваё пажаданне, каб у гэтым пагадненні была адлюстравана праблематыка правоў чалавека, а не толькі эканамічных і іншых стасункаў.