Навіны на тэму: праваабаронцы

Пайшоў з жыцця праваабаронца Віктар Раманішка

30.09.2020 Пайшоў з жыцця праваабаронца Віктар Раманішка

Заўчасна пайшоў з жыцця праваабаронца, былы кіраўнік светлагорскай філіі “Вясны” Віктар Раманішка – адзін з тых, хто пачынаў праваабарончы рух на Гомельшчыне.

Алесь Бяляцкі пра Юрыя Арлова: Ягоны прыклад стойкай барацьбы важны сёння для беларусаў

28.09.2020 Алесь Бяляцкі пра Юрыя Арлова: Ягоны прыклад стойкай барацьбы важны сёння для беларусаў

27 верасня на 97-ым годзе пайшоў з жыцця праваабаронца, заснавальнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Юры Арлоў.

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

25.09.2020 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

25.09.2020 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю за вызваленне праваабаронцы Марфы Рабковай

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

24.09.2020 Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць пра ўсіх незаконна затрыманых, асабліва - міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, сярод якіх і студэнтка 3 курса праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звязу" Марфа Рабкова.

"Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

23.09.2020 "Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена.

Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

22.09.2020 Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве (Украіна) працягвае выступаць за дэмакратыю і выказваць супраціў у дачыненні да затрыманняў і гвалту ў Беларусі. 

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

22.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай

21.09.2020 Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай, а таксама пераследам яе мужа.

Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"

19.09.2020 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"

Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай

18.09.2020 Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай

Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту.

"Унікальны і ганебны для краіны сігнал". Што значыць Маскоўскі механізм АБСЕ для Беларусі

18.09.2020 "Унікальны і ганебны для краіны сігнал". Што значыць Маскоўскі механізм АБСЕ для Беларусі

У дачыненні да Беларусі другі раз у гісторыі ўжыты Маскоўскі механізм АБСЕ: місія экспертаў будзе накіраваная ў краіну для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэта ўжо другі выпадак стварэння падобнай групы ў дачыненні да Беларусі.

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

18.09.2020 Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

"Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

17.09.2020 "Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

Заўтра – беларускае пытанне ў Савеце ААН па правах чалавека, сёння – дыскутуюць праваабаронцы

17.09.2020 Заўтра – беларускае пытанне ў Савеце ААН па правах чалавека, сёння – дыскутуюць праваабаронцы

За дзень да тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека, на якіх будзе абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі, OMCT, FIDH, "Вясна", БАЖ і Хельсінкскі Фонд па правах чалавека правялі паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на масавыя парушэнні правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства