Навіны на тэму: праваабаронцы
20.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Сярод затрыманых падчас акцый ды маршаў ёсць і непаўнагадовыя. Ці існуе розніца ў стаўленні сілавікоў у дачыненні да іх? Што кажуць бацькі затрыманых дзяцей?
19.10.2020 "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі". Запрашаем на прэс-канферэнцыю!
ПЦ “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" запрашаюць прадстаўнікоў СМІ на прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі".
16.10.2020 Праваабаронцы нагадалі пра рэкамендацыі беларускім уладам пад час сайд-івенту для дэлегацый Савета па правах чалавека
16 кастрычніка адбыўся сайд-івент па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства праходзіла для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН з анлайн удзелам беларускіх праваабаронцаў
16.10.2020 Беларускі Хельсінкскі камітэт патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць Леаніда Мархоткі
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць сябра Рады арганізацыі Леаніда Мархоткі і вызваліць яго ад адбыцця адміністрацыйнага арышту.
14.10.2020 "Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову
Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфы Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International — вязнем сумлення.
13.10.2020 Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА
12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.
12.10.2020 Спецдакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармавалі пра ціск на Аляксандра Пыльчанку
Беларускі Хельсінскскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саяна пра ціск на адваката Аляксандра Пыльчанку ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваёй прафесійнай дзейнасці.
12.10.2020 Сыходзяць легенды: памёр праваабаронца Валерый Шчукін
На 79 годзе жыцця пасля пагаршэння здароўя ў шпіталі памёр дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання, палітык і праваабаронца, былы палітвязень Валерый Шчукін.
07.10.2020 Бацькам Марфы Рабковай патрэбен догляд: падпішыце паручальніцтва за яе вызваленне з-пад варты
Працягваецца кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай з-пад варты. Марфа ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска.
07.10.2020 42 праваабарончыя арганізацыі: Беларускія ўлады павінны спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і пачаць дыялог
7 кастрычніка FIDH і 41 сяброўская арганізацыя выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай.
06.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Суды, прэмія ў галіне правоў чалавека, Тыдзень супраць смяротнага пакарання і паштоўкі палітвязням.
05.10.2020 Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд
Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.
02.10.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
02.10.2020 Уладзімір Вялічкін: "Адказнасць за беспадстаўнае прымяненне зброі хочуць перакласці на людзей”
"Брестская газета" апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком брэсцкай філіі "Вясны" Уладзімірам Вялічкіным.
01.10.2020 Алесь Бяляцкі і "Вясна" ўганараваныя прэстыжнай міжнароднай прэміяй "За годны лад жыцця-2020"
Гэта вядомая міжнародная ўзнагарода, якую яшчэ называюць альтэрнатыўнай нобелеўскай прэміяй. Ёй упершыню ўганараваны грамадзянін Беларусі.