Навіны на тэму: свабода сумлення

15.08.2007 На беларускай мяжы канфіскавалі кнігі Васіля Быкава

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні канфіскавалі ў сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Дзяніса Садоўскага інфармацыйныя матэрыялы.

26.07.2007 Менскі абласны суд пацьвердзіў высылку зь Беларусі пастара Я.Лукасіка

Калегія Менскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара эвангельскай царквы “Яна Прадвесьніка” Яраслава Лукасіка.

24.07.2007 У Менску затрыманы Аляксей Шэін, сябра аргкамітэту хрысьціянскіх дэмакратаў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэта Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксея Шэіна.

23.07.2007 На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд незарэгістраванай прадукцыі

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены сёньня ў Магілёве на грамадскага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. Ён абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 22.9 КаАП РБ (рапаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі) і можа быць пакараны грашовым штрафам да 20 базавых велічыняў.

13.07.2007 Вернікі-пратэстанты адстаялі свой намётавы лагер

Вернікі пратэстанцкай суполкі “Царква Ісуса Хрыста” адстаялі свой летнік у Валожынскім раёне, дзе адпачываюць каля сотні чалавек. Мясцовыя ўлады патрабавалі закрыць летнік, калі ня будуць выкананыя ўсе неабходныя працэдуры. Патрабавалі падаць сьпіс усіх удзельнікаў арганізаванага адпачынку, здабыць дазвол абласной адміністрацыі і камітэту ў справе рэлігіяў на правядзеньне летніка.

Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам

11.07.2007 Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам

Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з'яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.

04.07.2007 Пасля працяглага ператрусу актывістаў БХД адвезьлі ў міліцыю

Учора, 3 ліпеня, у Менску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя актывісты партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія займаліся зборам подпісаў аб зьмене закону аб свабодзе сумленьня.

29.06.2007 28 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў — сярпа і молата.

Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай.

27.06.2007 Цэнтральны суд адмовіў пратэстанцкаму пастару Яраславу Лукасіку ў задавальненьні іску

26 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка аб прызнаньні незаконным рашэньня Цэнтральнага РУУС, згодна з якім пратэстанцкі прапаведнік быў дэпартаваны з Беларусі.

26.06.2007 Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбудзецца судовае паседжаньне па справе дэпартаванага пастара Яраслава Лукасіка

26 чэрвеня ў 15-30 адбудзецца судовы разгляд справы па іску пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка, дэпартаванага з Беларусі 6 чэрвеня. Ён просіць прызнаць незаконным рашэньне старшыні Цэнтральнага РУУС сталіцы ад 30 траўня, згодна з якім ён быў аштрафаваны за правядзеньне несанкцыянаванага набажэнства ў сьвята Тройцы, а таксама атрымаў загад аб дэпартацыі з Беларусі да 7 чэрвеня і забарону на ўезд у краіну на працягу 5 гадоў.

19.06.2007 Натальля Лукасік: Мы перадусім ставім сямейныя каштоўнасьці вышэй пад падзеямі, што сёньня адбываюцца з намі

Пастар царквы «Ян Прадвесьнік» Яраслаў Лукасік, які на пачатку чэрвеня быў дэпартаваны зь Беларусі за сваю дзейнасьць у абарону рэлігійнай свабоды, цяпер жыве ў Польшчы. Польскае радыё для замежжа зьвязалася з пастарам і запытала, як ён сам ацэньвае сытуацыю, у якой апынуўся.

18.06.2007 Судзьдзя суда Мядзельскага раёна Ігар Маташнюк 15 чэрвеня прызнаў законнай дэпартацыю пратэстанцкага сьвятара Яраслава Лукасіка

15 чэрвеня ў Мядзельскім раёным судзе разглядалася скарга Яраслава Лукасіка на рашэньне Мядзельскага РАУС ад 8 траўня аб ануляваньні віда на жыхарства, у сувязі з чым 6 чэрвеня сьвятар быў дэпартаваны з Беларусі.

15.06.2007 Пратэстанты пачынаюць пост у абарону сваіх правоў

Ад сёньня беларускія пратэстанты пачынаюць трохдзённы пост, пасьля якога 17 чэрвеня будзе праведзеная агульнанацыянальная малітва. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да парушэньня ўладамі правоў рэлігійных меншасьцяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства