Навіны на тэму: палітыка

21.09.2007 Салана: Без вызваленьня палітвязьняў ня можа быць супрацы ў энэргетыцы

Палітычная сітуацыя, якая склалася на дадзены момант у Беларусі, не дае Еўрапейскаму Звязу магчымасці развіваць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Пра гэта Вярхоўны камісар Еўразвяза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму штотыднёвіку "Люстра".

13.09.2007 Рэчыцкіх дэмакратаў папярэджваюць аб прэвентыўных арыштах падчас “Дажынак”

Як паведаміў лідэр мясцовых прадпрымальнікаў Леанід Невар, 21-22 верасня ў Рэчыцы адбудзецца афіцыйнае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2007”. Гарадскія ўлады займаюцца не толькі добраўпарадкаваннем цэнтральных вуліцаў і месцаў масавага адпачынку. Як стала вядома Рацыі, рэчыцкае кіраўніцтва засцерагаецца праблемаў, якія нібыта могуць стварыць ім мясцовыя дэмакраты напярэдадні рэспубліканскага фэста.

12.09.2007 Францыя асудзіла затрыманьні моладзі ў Баранавічах і адмову ў рэгістрацыі “Вясны”

Міністэрства замежных спраў Францыі распаўсюдзіла заяву з асуджэньнем факту масавых затрыманьняў пад час суду над актывістам “Маладога фронту” ў Баранавічах. У прыватнасьці, у заяве намесніка прэс-сакратара міністэрства, адзначаецца, што “Францыя асуджае затрыманьне ў панядзелак у Баранавічах (Беларусь) каля дваццаці маладых апазіцыянераў перад будынкам суду, у якім пачынаўся працэс над іхнім сябрам Яраславам Грышчэнем, актывістам моладзевага руху " Малады Фронт ". Яна таксама асуджае здзейсьненае пры тых жа акалічнасьцях затрыманьне двух журналістаў-фатографаў Агенцтва Франс Прэс і Рэйтэрс пры выкананьні імі сваіх прафесійных абавязкаў.

24.08.2007 Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

Былога старшыню Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Ініцыятарам вылучэньня выступіў былы польскі прэзідэнт, лідэр “Салідарнасьці” Лех Валенса. Гэтую ініцыятыву Валенсы падтрымалі некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў.

24.08.2007 Мінюст вынес папярэджаньне Партыі БНФ

Сёньня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Партыі БНФ, Беларускай парты “Зялёныя” і БСДП(Грамада). Як заяўляе мінюст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Менскую гарадзкую і абласныя арганізацыйныя структуры ня менш чым у чатырох абласьцях.

23.08.2007 Амбасада Францыі высвятляе дэталі арышту сваіх грамадзян

Амбасада Францыі ў Менску здаволенае вызваленнем французскіх грамадзян, затрыманых 22 жніўня падчас прэм`еры спектакля "Свабоднага тэатра". Як паведамілі БелаПАН у дыпмісіі Францыі, супрацоўнікі амбасады ў сапраўдны момант высвятляюць усе дэталі таго, што адбылося.

23.08.2007 Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць амерыканскіх службоўцаў

Беларусь уводзіць візавыя абмежаванні для амерыканскіх службоўцаў у адказ на рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб пашырэнні спісу неўяздных беларускіх грамадзян у ЗША. "У адказ на недружалюбныя дзеянні ЗША Беларусь будзе здзяйсняць адпаведныя візавыя абмежаванні ў дачыненні пэўных катэгорый амерыканскіх афіцыйных асоб", – заявіла "Інтэрфаксу" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

22.08.2007 Беларускія салдаты паедуць у гарачыя пункты?

Генсек Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа разлічвае, што рашэнне аб стварэнні міратворчых сіл АДКБ будзе прынята ўжо гэтай восенню.

20.08.2007 Севярынца судзяць сёньня

Моладзевага лідэра Паўла Севярынца вязуць у суд Маскоўскага раёну Берасьця. Яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ўчора ў гэтым абласным цэнтры на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаці чалавек былі складзеныя пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.

16.08.2007 Аб геапалітыцы. На скрыжаваньні…

Мінуў 2006-ы год — год шматлікіх абяцаньняў і раздушаных надзей, гераічнага змаганьня і разьбітых лёсаў — прэзыдэнцкіх «выбараў» на Беларусі. Шмат хто з нас нарадзіўся ўжо ў вольнай і незалежнай краіне, дзе канстутуцыйна былі замацаваны плюралізм, недатыкальнасьць дзяржаўных сымбаляў, самой канстытуцыі і нацыі. Аднак больш за 10 год дыктатуры шмат што зьмянілі ў жыцьці краіны і беларускага народа.

16.08.2007 Яшчэ двух польскіх палітыкаў не пусьцілі ў Беларусь

Учора памежнікі не пусьцілі ў Беларусь віцэ-сьпікера Сэнату Польшчы Кшыштафа Путру. Ён накіроўваўся ў Горадню на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага. Як стала вядома, у Беларусь таксама не дазволілі ўехаць кіраўніку найбольшай апазыцыйнай партыі Польшчы “Грамадзянская плятформа”, былому кандыдату на пасаду прэзыдэнта Польшчы Дональду Туску і кіраўніку парлямэнцкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрту Тышкевічу.

15.08.2007 На беларускай мяжы канфіскавалі кнігі Васіля Быкава

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні канфіскавалі ў сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Дзяніса Садоўскага інфармацыйныя матэрыялы.

03.08.2007 Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ

Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.

02.08.2007 Лукашэнка за ўмацаваньне кантролю за электроннымі мэдыямі

Лукашэнка сёньня ў часе наведваньня рэдакцыі газэты "Советская Белоруссия" у прыватнасьці сказаў, што распаўсюджаныя “жоўтай прэсай” чуткі аб кадравых перастаноўках зьяўляюцца звычайным прэсінгам: "Жоўтая прэса” перажывае, хто там наступны, каго здымуць, пачалі мусоліць фігуру прэм'ер-міністра. Гэта звычайны прэсінг. Яго можна было б у нейкай ступені пазьбегнуць, калі б мы абнародавалі поўную інфармацыю аб тым, што сапраўды адбываецца вакол тых або іншых людзей і падзей".

27.07.2007 Удзельнікаў "Басовішча" звальняюць з працы за прагулы

Супрацоўнікі Берасцейскага тэлебачання збіраюць подпісы супраць рашэння кіраўніцтва. Прычыну расправы з гукарэжысёрамі яны лічаць абсурднай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства