Навіны на тэму: палітыка

13.12.2007 Рахункі «Белнафтахіму» замарожаныя ў Латвіі і Эстоніі

Сёньня стала вядома, у якіх банках у Латвіі і Эстоніі замарожаныя рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Гэта — лякальныя падразьдзяленьні швэдзкай фінансавай групы «Hansabanka» ў Рызе і «Hansapank» у Таліне. Іхнія дзеяньні сталі працягам рашэньня адміністрацыі прэзыдэнта ЗША замарозіць рахункі «Белнафтахіма».

13.12.2007 ЗША пратэстуюць супраць зьбіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі

Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19-гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.

07.12.2007 Кіраўнік офісу Эўракамісіі заклікае ўлады прыняць прапановы Еўразьвязу

За год, які прамінуў пасьля вылучэньня Эўразьвязам 12 умоваў для Беларусі, сытуацыя ў рэспубліцы не зьмянілася. Пра гэта заявіў пешы дарадца, каардынатар па сувязях з Рэспублікай Беларуь прадстаўнітцва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль 7 сьнежня на брыфінгу для беларускіх журналістаў у Кіеве.

Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі

04.12.2007 Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі

У часе сустрэчы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі. З візытам у Вашынгтоне знаходзіцца дэлегацыя ў складзе сямі чалавек.

30.11.2007 Апазыцыя гатовая прасіць урад ЗША зьняць санкцыі супраць чыноўнікаў

З 2 да 8 сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука будзе знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне.

21.11.2007 Ананіч узнагародзілі за расправу над незалежнай прэсай?

Першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч удастоеная вышэйшай узнагароды XV Міжнароднай прафесійнай выставы "Прэса-2008", якая адкрылася сёння ў Маскве.

15.11.2007 Беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту амбасадару ЗША

Амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт уручаная нота пратэсту ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі Мінфінам ЗША ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім". Пра гэта 15 лістапада паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.

06.11.2007 ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Пра гэта намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дэвід Крэмер паведаміў падчас прэс-канферэнцыі для “Радыё Свабода”.

31.10.2007 Улады ня хочуць гаварыць аб правах чалавека?

Працягваецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. Яна пажадала сустрэцца з прадстаўнікамі чатырох міністэрстваў — юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў. Як рэагуюць улады на гэты візыт?

29.10.2007 Прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека сп.Бэлхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі

Спадарыня Бэлхасэн хацела прыехаць на працэс у Вярхоўным Судзе, дзе разглядалі рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Аднак на тыя дні беларускія ўлады ня выдалі ёй візы.

24.10.2007 Гарадзенскія чыноўнікі не прыйшлі на дыпляматычную вечарыну

Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі наладзіў разьвітальную вечарыну з нагоды сканчэньня яго дыпляматычнай місіі. На мерапрыемства прыйшлі ўсе запрошаныя, акрамя прадстаўнікоў Гарадзенскага гар- і аблвыканкама.

23.10.2007 Марыюш Машкевіч: Палітыка Польшчы да Беларусі ня зьменіцца

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы перамагае партыя “Грамадзянская платформа”. Дональд Туск, старшыня партыі “Грамадзянская платформа” мае статус неўязнога ў Беларусь.

23.10.2007 Як зьменяцца стасункі паміж Варшаваю й Менскам з прыходам у Польшчы новага прэм’ера?

Зь вялікаю доляю верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што ў выніку пазачарговых парлямэнцкіх выбараў у Польшчы й перамогі на іх лібэральнае партыі “Грамадзянская плятформа” новым прэм’ер-міністрам краіны стане лідэр “ГП” Дональд Туск. У жніўні бягучага году Дональду Туску, а таксама кіраўніку дэпутацкае групы “Салідарнасьць зь Беларусьсю” у польскім Сэйме і дэпутату ад “Грамадзянскай плятформы” ?обэрту Тышкевічу было адмоўлена ва ўезьдзе ў нашую краіну.

12.10.2007 Нобелеўская прэмія міру прысуджана Альберту Гору

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру за 2007 год сталі былы былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і члены Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (МГІК), паведамляецца на афіцыйным сайце Нобелеўскага камітэта.

10.10.2007 Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года

У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый. Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства