Навіны на тэму: палітыка

08.08.2008 Амбасада ЗША ўздымае пытанне аб стане Зельцэра ў МЗС Беларусі

У амбасадзе ЗША ў Менску пракаментавалі прэс-цэнтру Хартыі’97 сытуацыю з амерыканскім адвакатам у Менску Эмануілам Зельцэрам. «Нам вядома з паведамленняў прэсы аб стане здароўя Эмануіла Зельцэра. І мы ўзнялі гэтае пытанне ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі», - паведамілі ў амбасадзе ЗША.

06.08.2008 “Адной дэкларацыі мала”

Праваабаронцы пра далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў СНД.

30.07.2008 “Працэс закрываюць, калі слабыя доказы”

Праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла заявіў, што “справа Зэльцэра” мае як эканамічны, так і палітычны падтэкст.

30.07.2008 «The Times»: Зэльцэра катавалі ў турме КДБ Беларусі

Сёння ў Менску пачаўся зачынены працэс па справе амерыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра. Як піша брытанская газета "The Times", Зэльцэр - адна з галоўных дзейных асобаў сутычкі за маёмасць алігарха Бадры Патакарцышвілі. Выданне адзначае: са звестак "Amnesty International", пад вартай Зэльцэра катавалі.

25.07.2008 Офіс АБСЕ у Менску займаецца праблемай умоваў побыту затрыманых у турме на Акрэсціна

Пра гэта паведаміла ў лісце арганізацыі "Маладыя дэмакраты" выканальніца абавязкаў кіраўніка Офіса Марыя Лагус у адказе на іх просьбу наведаць арыштаваных актывістаў.

02.07.2008 Лукашэнка: Шантажаваць Беларусь санкцыямі — беспэрспэктыўна

Шантажаваць Беларусь і душыць яе якімі‑небудзь санкцыямі беспэрспэктыўна. Пра гэта заявіў 2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысьвечаным Дню Незалежнасьці.

26.06.2008 На заходнiм фронце — без перамен

Як паведамiлi карэспандэнту "Народнай волi" ў прэс-службе Пасольства ЗША ў Беларусi, напрыканцы гэтага месяца ў беларускую сталiцу вяртаецца з адпачынку Часовы Павераны ў справах ЗША ў Мiнску Джонатан Мур.

18.06.2008 Крытыка ўладаў будзе прыраўнана да «экстрэмісцкай дзейнасці»

17 чэрвеня "палата прадстаўнікоў" прыняла ў другім чытанні змены і дадаткі ў законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Змены сур'ёзна звузяць магчымасці палітычных партый у перыяд правядзення выбарчых кампаніяў, упэўненыя апазыцыйныя палітыкі.

12.06.2008 "Вясна" заклікае Томаса Хамарберга наведаць Беларусь

Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў ліст Камісару па правам чалавека Савета Еўропы Томасу Хамарбергу з прозьбай зьвярнуцца да беларускіх уладаў з тым, каб атрымаць магчымаць наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам, улічваючы той факт, што ўрад краіны ў апошні час заяўляе аб сваёй зацікаўленасьці ў аднаўленьні статуса Беларусі ў Савеце Еўропы.

12.06.2008 Выстава “Мастацтва супраць дыктатуры” у эстонскім парлямэнце

11 чэрвеня ў эстонскім парлямэнце адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры». Выстава задуманая для прадстаўленьня альтэрнатыўнай Беларусі, краіны з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі і эўрапейскай культурай, з творчай элітай, якая не гатовая пагаджацца з існуючым у краіне парадкам рэчаў. Аўтарамі выставы зьяўляюцца як вядомыя беларускія мастакі, так і маладыя.

12.06.2008 Еўропа: пра якую свабоду слова ў Беларусі можна гаварыць, калі «Народная воля» амаль тры гады вымушана друкавацца ў Расіі

Як вядома, напрыканцы мінулага тыдня ў Варшаве адбылася канферэнцыя па праблемах дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі. Яе правядзенне ініцыявала Парламенцкая асамблея Савета Еўропы. Увага міжнароднай супольнасці да нашай краіны не выпадковая: лукашэнкаўскі рэжым душыць свабоду слова, жорстка парушае правы як журналістаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, так і чытачоў, тэлегледачоў і радыёслухачоў.

09.06.2008 МАП дала ўраду Беларусі тэрмін да лістападу

Міжнародная арганізацыя працы (МАП)дала ўраду Беларусі магчымасць даць справаздачу аб выкананні рэкамендацыяў арганізацыі сёлета ў лістападзе на паседжанні Адміністрацыйнай рады МАП. Як паведаміў БелаПАН лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП)Аляксандр Ярашук, такое рашэнне было прынята 6 чэрвеня па выніках разгляду беларускага пытання Камітэтам па нормах і стандартах МАП у рамках 97-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ) у Жэневе.

09.06.2008 Буш працягнуў на год санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў

У паведамленні, распаўсюджаным прэс‑службай Белага дома 6 чэрвеня, гаворыцца, што санкцыі былі ўведзены ў дачыненні да шэрагу членаў урада Беларусі і іншых асоб, якія «падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, парушаюць правы чалавека <…> а таксама ўцягнуты ў дзяржаўную карупцыю, у тым ліку праз адабранне або няправільнае выкарыстанне дзяржактываў Беларусі або злоўжыванне дзяржаўнай уладай».

04.06.2008 Эўрапейскім палітыкам зноў нагадаюць пра Казуліна

Сёньня і заўтра ў Брусэлі дэпутаты Эўрапарлямэнту правядуць дэбаты пра палітычную сытуацыю ў Эўропе. Будзе абмеркаваная і беларуская тэма. З гэтай нагоды ў неафіцыйную сталіцу Эўропы запрасілі і сустаршыняў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

02.06.2008 СМІ і дэмсілы

У Мінску прайшоў “круглы стол” “Незалежныя СМІ і дэмакратычныя сілы”. Лідэры АДС, прадстаўнікі БАЖ і недзяржаўных медыяў абмяркоўвалі праблемы стасункаў палітыкаў і журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства