Навіны на тэму: палітыка

Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці

22.04.2011 Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці

21 красавіка Міхаіл Каменеў, намеснік кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў", сябра Грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны пры праверцы дакументаў на мяжы даведаўся, што знаходзіцца ў «спісе неўязных» у Беларусь.

13.04.2011 ЭЗ не прыняў «ніякіх афіцыйных рашэньняў» па Беларусі

Рада Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу 12 красавіка не прыняла "ніякіх фармальных рашэньняў" адносна Беларусі, паведаміла агенцтву БелаПАН Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

08.04.2011 Краіны АБСЕ заклікаюць да міжнароднага расследавання падзей 19 снежня

Вялікабрытанія заклікала беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспертамі АБСЕ, якія даследуюць падзеі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.

07.04.2011 Збеглы моладзевы актывіст выжывае ў Расіі, працуючы на будоўлі

Жыццё збеглых з Беларусі актывістаў пасля 19 снежня зусім не простае. Абяцаная дапамога Еўрасаюза даходзіць не так хутка і трапна, як спадзяваліся

31.03.2011 Беларускія ўлады раскрытыкавалі рашэнне ЗША аб увядзенні санкцый у дачыненні да ВА "Беларуснафта"

"Беларускі бок лічыць дадзенае рашэнне дзярждэпартамента ЗША неправамерным. Аднабаковыя санкцыйныя дзеянні з'яўляюцца контрпрадуктыўнымі і наносяць шкоду развіццю двухбаковых адносін", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

31.03.2011 Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыянерам выезд з Беларусі

Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі.

29.03.2011 АБСЕ спыніла працу ў Мінску

З будынка АБСЕ ў Мінску знялі ўсе шыльды. Зараз з памяшкання вывозіцца мэбля. Офіс мусіць скончыць сваю працу да 31-га сакавіка.

29.03.2011 Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі

Пакуль увага Захаду прыцягнутая да рэвалюцый ў арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі яшчэ больш раскручвае механізм рэпрэсій. Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС прыняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, піша Le Monde.

22.03.2011 Юраў: “Пра спіс неўязных расіян Мядзведзеву абавязкова дакладуць”

Расійскі праваабаронца расказаў, чаму сябраў Савета пры прэзідэнце РФ абурыў факт існавання спісу неўязных расіян, і параіў беларускім памежнікам не расслабляцца.

Алесь Бяляцкі - міжнародны эксперт на канферэнцыі  ў Тунісе

18.03.2011 Алесь Бяляцкі - міжнародны эксперт на канферэнцыі ў Тунісе

17 – 19 сакавіка ў сталіцы Туніса - горадзе Тунісе – праходзіць міжнародная канферэнцыя “Пераход да дэмакратыі ў Тунісе”. У працы канферэнцыі бяруць удзел актыўныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці краіны - праваабаронцы, грамадскія лідэры, прадстаўнікі прафсаюзаў, журналісты. Сярод запрошаных міжнародных экспертаў - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі.

«Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

14.03.2011 «Вясна» ўзнагароджаная Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады

Сёлетнюю ўзнагароду разам атрымаюць Праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Свабодны тэатр». Пра гэта паведамляецца ў лісце, накіраваным на імя старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага кіраўніком Атлантычнай Рады (Atlantic Council) Фрэдэрыкам Кэмпам.

09.03.2011 Хілары Клінтан адзначыла прэміяй Насту Палажанку

20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

03.03.2011 Яшчэ 9 еўрапейскіх краін далучыліся да візавых санкцый супраць Беларусі

Сярод іх – Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.

25.02.2011 Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю па Беларусі

«Памятаючы аб сумеснай барацьбе палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, польскі парламент рашуча асуджае выкарыстанне палітычнага гвалту рэжымам Аляксандр Лукашэнка, рэпрэсій супраць беларускага народа ды фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года».

25.02.2011 Місія БДIПЧ АБСЕ прадставіла выніковую справаздачу назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Як вынікае з даклада, выбары былі адзначаны “недахопам незалежнасці і бесстароннасці выбарчых камісій”, няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства