Навіны на тэму: палітыка

14.03.2012 Сёння Еўрапарламент правядзе дэбаты па Беларусі

14 сакавіка Еўрапарламент правядзе дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках пленарнай сесіі ў Страсбургу. На мінулым тыдні віцэ-спікер Еўрапарламента Яцак Пратасевіч заяўляў, што на гэтай сесіі беларускае пытанне абмяркоўвацца не будзе.

Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом  (відэа)

05.03.2012 Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом (відэа)

2 cакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла адмысловую заяву па сітуацыі вакол канфлікту з высылкай паслоў і ўскладненнем дапламатычных адносін з Еўрасаюзам. Сваю пазіцыю па гэтай праблеме выказаў сябра Рабочай групы, прадстаўнік аргкамітэту "Беларускага руху" Вінцук Вячорка.

Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь

02.03.2012 Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза.

01.03.2012 Пачалася акцыя «Пакінь дыктатара на лёдзе»

Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі.

27.02.2012 Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?

Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.

22.02.2012 Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь

Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі.

Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

21.02.2012 Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музее ахвяраў генацыду жыхароў Літвы (Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшли тысячы ахвяр савецкага рэжыму.

15.02.2012 Мінюст адмовіў БХД у рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

26.01.2012 Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі

Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі Ігарам Гузём.

Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе

20.01.2012 Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе

Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыал-дэмакратычнай партыі (Грамада) і рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага выказваюць пратэст у сувязі з адмовай беларускай амбасады ў Стакгольме выдаць візу шведскаму палітыку Ларсу-Ове Янсану, які збіраўся наведаць Брэсцкі рэгіён.

Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.

Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы

06.01.2012 Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы

Пасля плённай сустрэчы ў генпракуроры Польшчы, беларускія актывісты збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі Польшчы.

04.01.2012 ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар Белага дому Джэй Кэрні.

06.12.2011 Сябраў нарвежскага і дацкага ПЭН-цэнтраў не ўпусцілі ў Беларусь

У ноч на 5 cнежня ў аэрапорце Мінск-2 прадстаўнікам нарвежскага ПЭН-Цэнтра (генеральны сакратар Карл Мортан Іверсан, сябра Праўлення Уільям Нюгард і выдавец Трыгве Ослюнд) і дацкага ПЭН-Цэнтра (сябра Праўлення і журналіст Нільс-Івар Ларсан) адмовілі ў візах.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра Беларусь

21.11.2011 Пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра Беларусь

Пад час нядаўняга выступу ў Пастаянным савеце АБСЕ пасол ЗША пры АБСЕ Іен Кэлі адзначыў, што Злучаныя Штаты хацелі б падзякаваць БДІПЧ за ўсёабдымны даклад, апублікаваны 9 лістапада, па ацэнцы судовых працэсаў, праведзеных у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць правядзення істотнай рэформы судовай сістэмы краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства