Навіны на тэму: палітыка
03.08.2012 Пасла Швэцыі выслалі зь Беларусі
У пасольстве Швэцыі ў Менску пацьвердзілі, што пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан быў высланы з Беларусі. Эрыксан зараз знаходзіцца ў Швэцыі.
02.08.2012 Лябедзьку пакінулі на кантролі
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька дамогся аднаўлення сваіх канстытуцыйных правоў на свабоду перамяшчэння. Аднак палітык па-ранейшаму застаецца на кантролі, і кожнае яго перамяшчэнне праз мяжу фіксуецца сілавымі структурамі.
31.07.2012 Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола
Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот палітыка ў гэтую міжнародную арганізацыю.
26.07.2012 Лукашэнка прызнаў факт палёту шведскага самалёта над Беларуссю
У гэтай сувязі, заявіў ён, «максімум у панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні».
04.07.2012 На сесіі ПА АБСЕ будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі
Дэлегаты ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4-5 ліпеня ў Манака, абмяркуюць у ліку іншых пытанняў сітуацыю ў Беларусі. На сесіі будуць заслуханы два праекты рэзалюцыі па Беларусі.
15.06.2012 Дзяржаўная ідэалогія і прававая дзяржава - рэчы несумяшчальныя
Ідэалагічнае абвастрэнне, якое пачалося на Салігоршчыне пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу ў сярэдзіне траўня, дагэтуль не суцішаецца. На прадпрыемствах раёна стала праводзіцца “інфармацыйна-прапагандысцкая і грамадзянска-патрыятычная праца”, па выніках якой нават ладзяцца агляды-конкурсы “на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах”.
08.06.2012 Яшчэ сем краін Еўропы далучыліся да санкцый супраць Мінска
Гэта Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн.
08.06.2012 Пафала: Рэпрэсіі ў Беларусі такія, што не важна, хто знаходзіцца ў апазіцыі
Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны Роналд Пафала зрабіў шэраг заяваў па сітуацыі ў Беларусі.
01.06.2012 Глабальны Форум-2012
З 31 траўня па 2 чэрвеня ў польскім горадзе Ўроцлаве праходзіць Трэці штогадовы Глабальны форум (Global Forum). Ён будзе прысвечаны трансатлантычнаму супрацоўніцтву і пашырэнню дэмакратыі і свабоды, у прыватнасці ў краінах Усходняга партнёрства.
04.05.2012 Удзельнікі парламенцкага форуму ў Вільні падтрымалі вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію
На парламенцкім форуме за дэмакратыю ў Вільні абмяркоўвалі прасоўванне дэмакратычных ідэяў у Цэнтральнай Еўропе і на постсавецкай прасторы. У форуме ўдзельнічалі амерыканскі сенатар Джон Маккейн, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, а таксама дэпутаты парламентаў Літвы, Польшчы, Малдовы і Грузіі.
04.05.2012 Марціну Углу ў чарговы раз адмовілі ў беларускай візе
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Углу нават у транзітнай візе.
29.04.2012 На сустрэчы з Мядзведзевым гаварылі пра Бяляцкага
Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка. Прэзідэнт Расіі заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных апанентаў.
17.04.2012 ЗША заклікалі афіцыйны Мінск "без усякіх умоў вызваліць астатніх палітзняволеных"
ЗША прынялі да ўвагі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах-2010 Дзмітрыя Бандарэнкі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер. Тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзярждэпа.
16.04.2012 На карабліках — “Свабоду палітвязням!”
15 красавіка сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням. Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх вязняў, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах.
03.04.2012 Лідар апазіцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы стала дэпутатам
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і лідар апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы атрымала дэпутацкі мандат у дадатковых парламенцкіх выбарах. Яе партыя, Нацыянальная дэмакратычная ліга, здабыла 43 з 45 даступных мандатаў.










