Навіны на тэму: культура

01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы

­З 1 кастрычніка стартавала агульнабеларуская кампанія «Будзьма!», ініцыятарамі якой выступілі шэраг недзяржаўных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў, што займаюцца прамоцыяй беларускай культуры, традыцый і мовы.

01.10.2008 Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму

Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспектаклю «Тутэйшыя», знятага на замову тэлеканалу «Белсат».

19.09.2008 Новыя дыскі сэрыі «Беларускі Музычны Архіў»

Лэйбл «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» рыхтуе да выданьня новыя CD сэрыі «Беларускі Музычны Архіў». Нагадаем, што ўжо выйшлі архіўныя дыскі клясычнай музыкі Міхася Забэйды-Суміцкага, Міколы Равенскага, Станіслава Манюшкі, папулярныя сьпевы пад гітару Сяржука Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Данчыка ды г.д.

30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі

Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.

19.08.2008 “Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня

Наведайце прэм'еру дакументальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", знятага на замову тэлеканалу "Белсат". Стужка паказвае гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, журналіста радыё "Свабода" Сяргея Навумчыка.

19.08.2008 «Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»

Трупа «Свабоднага тэатру» за апошнія суткі двойчы падвергнулася скурпулёзнаму ператрусу супрацоўнікамі беларускай мытні.

15.08.2008 На мяжы затрыманы аўтобус з беларускай моладзю

На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether. 20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву. Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхася Чарняка. Яны паведамілі, што хлопец з'яўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.

Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам

12.08.2008 Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам

Фэстываль у Львове справіўся са сваёй задачай: па‑над усім панаваў дух разьняволенасьці і непасрэднасьці, які ў Беларусі часткова даводзілася адчуваць хіба на сярэднявечных фэстах у Наваградку. Са сцэны гучалі песьні на беларукай украінскай, польскай, расейскай ды францускай мовах. Канцэрты прыцягнулі ўвагу самай рознай публікі — ад старых бабуляў, да вясельных параў і маладых бацькоў зь дзецьмі. Гледачоў не напалохаў нават моцны дождж у першы дзень.

12.08.2008 Фэст “Рок па вакацыях” адраджаецца

Адзін з буйных беларускіх рок-фэстываляў, што праводзіўся ў сярэдзіне 90-х сёлета адраджаецца пасля 12-гадовага перапынку.

07.08.2008 Правядзенне фэсту – ужо поспех?

Другі фэст сярэдневяковай музыцы ў Мсціслаўле не давядзецца правесці у раней заяўленным фармаце. Ініцыятары гэтай маштабнай культурнай акцыі не знайшлі паразумення з мясцовымі ўладамі. Літэральна за 10 дзён да адкрыцця.

07.08.2008 Аляксандр Памідораў: Свабода пачынаецца з уласнай асобы!

Напярэдадні фэсту “BeFree” у Львове Еўрарадыё працягвае сустракацца з музыкамі, што зайграюць на фестывальнай сцэне. Аляксандр Памідораў распавёў пра песні, якія музыкі рыхтуюць да фэсту, падзяліўся чаканнямі ад выступу ў Львове, а таксама адчуваннямі пасля "Басовішча" і сваім разуменнем свабоды.

18.07.2008 Усе канцэрты фестывалю «Be Free» будуць бясплатнымі

У фестывалі "Be Free", які пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня, возьмуць удзел 26 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў усе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок.

11.07.2008 Антон Астаповіч: Разбурэнне помнікаў стала татальным

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч прапанаваў стварыць з прадстаўнікоў грамадскасці Каардынацыйную раду па абароне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб спыніць навалу.

Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў

08.07.2008 Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў

Делегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў прымала ўдзел у Сусветным кангрэсе пісьменнікаў “Wooltic – 2008”, які праходзіў у Стакгольме з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. На гэтым прадстаўнічым форуме сустрэліся больш за 600 пісьменьнікаў, перакладчыкаў і журналістаў амаль з 90 краін свету. Беларусь прадстаўлялі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч і паэт Уладзімір Някляеў.

22.06.2008 У Беластоцкім універсітэце зьнікне кафедра беларускай культуры

Кафедра беларускай культуры існуе ў Беластоцкім універсітэце ад 1997 года. На мінулым тыдні яе кіраўнік, прафесар Яўген Мірановіч, абвясьціў супрацоўнікам, што яна будзе расфармавана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства