Навіны на тэму: культура

20.12.2012 За «Арт Сядзібу» адкажа Менгарвыканкам і Мінкульт

Дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус пасьля чарговага скасаваньня дамовы на арэнду памяшканьня пад дзейнасьць культурнай пляцоўкі даслаў аднолькавыя электронны і пісьмовы зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта, а атрымаў два розныя перанакіраваньні ў Менгарвыканкам і Міністэрства культуры.

Савет Рэспублікі лічыць дастатковай папулярызацыю беларускай мовы

19.12.2012 Савет Рэспублікі лічыць дастатковай папулярызацыю беларускай мовы

Адказ з Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі прыйшоў аўтару ідэі грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігару Случаку. Нагадаем, гомельскі актывіст прапаноўваў увесці інавацыю: даплочваць прэмію тым чыноўнікам і супрацоўнікам арганізацый, якія вядуць сваю дакументацыю па-беларуску.

"Лепшае магчыма" - новы праваабарончы фільм (відэа)

14.12.2012 "Лепшае магчыма" - новы праваабарончы фільм (відэа)

Шаснаццаціхвілінная стужка апавядае пра чатыры паспяховыя гісторыі абароны сваіх правоў жыхарамі Салігорску. Асноўнымі героямі фільму сталі мясцовыя грамадскія дзеячы Аляксей Валабуеў, Леанід Мархотка, Іван Шыла і Мікалай Зімін. Стваральнікі фільму разлічваюць на практычны вынік сваёй працы.

"Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

07.12.2012 "Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

На 6 і 7 снежня было запланавага адкрыццё сядзібы ў новым памяшканні. Арганізатары абяцалі імпрэзы з удзелам музыкаў і пісьменнікаў. Але напярэдадні уласнік будынка па адрасе завулак Масквіна, 4 заявіў, што хоча тэрмінова скасаваць дамову.

Слонім: акцыя ў падтрымку роднай мовы (фота)

06.12.2012 Слонім: акцыя ў падтрымку роднай мовы (фота)

У цэнтры Слоніма вучні сярэдняй школы № 3 сумесна з бібліятэкарамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа правялі акцыю “Чытаем беларускую кнігу”. Падчас мерапрыемства вучні дэкламавалі афарызмы пра беларускія кнігі, расказвалі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, заклікалі любіць і шанаваць родную мову.

Бабруйск: Новыя вуліцы могуць назваць у гонар Мікуліча і Грахоўскага (дакумент)

03.12.2012 Бабруйск: Новыя вуліцы могуць назваць у гонар Мікуліча і Грахоўскага (дакумент)

Бабруйская актывістка Вольга Піманава атрымала адказ з аддзела архітэктуры і горадабудоўлі. Збіраць подпісы за тое, каб вуліцы Бабруйска былі названыя імёнамі Мікуліча і Грахоўскага, было вырашана напрыканцы кастрычніка. Гэтую прапанову агучыў ў сваім лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Старшыня Слонімскага райвыканкама заверыў, што сфера ўжывання беларускай мовы будзе пашырацца

30.11.2012 Старшыня Слонімскага райвыканкама заверыў, што сфера ўжывання беларускай мовы будзе пашырацца

У пачатку лістапада слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч сабраў подпісы сярод творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны пад адкрытым зваротам на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. 26 лістапада Аляксей Якімовіч атрымаў адказ са Слонімскага райвыканкама.

29.11.2012 Дзень памяці Браніслава Тарашкевіча

74 гады таму быў расстраляны аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч.

У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

27.11.2012 У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

Рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная лічыць, што аднаўленне помніка Купалу ў Горках адбылося толькі дзякуючы шырокаму рэзанансу ў асяродку дэмакратычнай грамадскасці, які атрымала паведамленне пра знос памятнай пліты пісьменніку, і пазіцыі незалежных СМІ, якія распавялі пра гэтую падзею.

Алесь Бяляцкі: “У незалежнай беларускай дзяржаве парадаксальным чынам адрадзілася трагічная традыцыя турэмнага твораскладаньня…”

15.11.2012 Алесь Бяляцкі: “У незалежнай беларускай дзяржаве парадаксальным чынам адрадзілася трагічная традыцыя турэмнага твораскладаньня…”

Сёньня, калі адзначаецца Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні, хочацца яшчэ раз узгадаць лісты Алеся Бяляцкага, якія праваабаронца і літаратар даслаў гэтым летам з-за кратаў бабруйскай калоніі. Апынуўшыся ў зняволеньні, ён, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную літаратуру".

Слонім: творчая інтэлігенцыя просіць паспрыяць у адкрыцці беларускіх школ

05.11.2012 Слонім: творчая інтэлігенцыя просіць паспрыяць у адкрыцці беларускіх школ

Слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч пачаў збор подпісаў сярод творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны пад адкрытым зваротам на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У лісце гаворыцца, што “называцца беларусамі і быць імі – не адно і тое ж".

Брэст: забаронены канцэрт гурту “Дай Дарогу!”

02.11.2012 Брэст: забаронены канцэрт гурту “Дай Дарогу!”

Гэты выступ музыкаў быў запланаваны на 3 лістапада ў брэсцкім клубе “Сфера”. Падчас канцэрту гурт збіраўся ладзіць прэзентацыю ў родным горадзе свайго новага альбому. Таксама пад пагрозай і наступны канцэрт, які запланаваны на 6 лістапада ў Гродна падчас фэсту “Рок-хваля”.

Чвэрць стагоддзя таму адбылася першая акцыя на Дзяды

01.11.2012 Чвэрць стагоддзя таму адбылася першая акцыя на Дзяды

Можа не ўсе памятаюць, што першы раз Дзяды ў выглядзе грамадзянскай акцыі адзначылі не ў 1988-м годзе масавым мітынгам, а паэтычнай імпрэзай ля помніка Янку Купалу ў 1987-м. Гэтую акцыю ў 2009 годзе ў сваіх успамінах узгадваў пісьменнік Кастусь Тарасаў.

У Брэсце застаюцца праблемы з беларускамоўным выхаваннем у дзіцячых садках

25.10.2012 У Брэсце застаюцца праблемы з беларускамоўным выхаваннем у дзіцячых садках

З гэтым суткнуліся бацькі-журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, якія даўно шукаюць садок для сваёй дачкі Камілы, каб там было хоць нейкае навучанне па-беларуску.

24.10.2012 Адменены юбілейны канцэрт «Палаца»

Вялікі канцэрт гурту «Палац» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з нагоды 20-годдзя нечакана адменены. Арганізатары вымушаныя вяртаць гледачам грошы за квіткі, якія былі разабраныя яшчэ за два тыдні да пачатку дзеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства