Навіны на тэму: культура

У Салігорску працягваецца барацьба за моўную роўнасць

28.02.2013 У Салігорску працягваецца барацьба за моўную роўнасць

Сярод іншага грамадзяне патрабуюць вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове. На дадзеным момант уваход гэтых дзяржаўных органаў аздоблены шыльдамі толькі на рускай мове.

На патрабаванне моўнай роўнасці Салігорскі выканкам адказаў адпіскай

26.02.2013 На патрабаванне моўнай роўнасці Салігорскі выканкам адказаў адпіскай

Намеснік старшыні Салігорскай гарадской арганізацыі “ТБМ” Уладзімір Масакоўскі звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановамі, якія б на практыцы замацавалі роўны статус беларускай і рускай моваў. У адказ жа ён атрымаў чарговую бюракратычную адпіску.

Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку

21.02.2013 Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку

З 1939 года Слонімская раённая газета заўсёды выходзіла па-беларуску. З прыходам у рэдакцыю рэдактара Ляшчанкі «Слонімскі веснік» амаль поўнасцю стаў выдавацца па-руску. На беларускай мове застаўся толькі загаловак газеты, і толькі адзін журналіст Васіль Афанасік піша на роднай мове.

Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

20.02.2013 Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

Баранавіцкія грамадскія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў (Баранавіцкі раён) у гонар Мілавідскай бітвы 1863 года, якія сёння знаходзяцца ў занядбаным стане.

Бабруйскі гарвыканкам загаворыць па-беларуску?

19.02.2013 Бабруйскі гарвыканкам загаворыць па-беларуску?

На апошняй планёрцы ў гарвыканкаме намеснік старшыні Аляксандр Маркачоў нагадаў чыноўнікам пра Дзень роднай мовы і заклікаў калег размаўляць у адзін гэты дзень,”па магчымасці”, па-беларуску. Мясцовыя грамадскія актывісты ўжо адзначылі Дзень роднай мовы другім этапам агульнацыянальнай дыктоўкі.

17.02.2013 У Мінску забаранілі канцэрт IQ48 і «Дай дарогу»

Адміністрацыя клуба Doodah King паведаміла аб скасаванні канцэрту «Бульбокс-Live», на якім павінны былі выступіць гурты. Пра гэта арганізатары імпрэзы паведамілі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Гомель: помнікі архітэктуры размалёўваць можна, помнік Леніну – не (дакумент з мноствам арфаграфічных памылак)

14.02.2013 Гомель: помнікі архітэктуры размалёўваць можна, помнік Леніну – не (дакумент з мноствам арфаграфічных памылак)

Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму даслала адказ на зварот грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Сэнс «беларускіх словаў» цяжка зразумець. Напрыклад, як зразумець выраз «ваша прапанова заслугоўвае заўвагу?», ці «няма клопату аб неабходнасці яго упрыгоджання»?

«Справаводства па-беларуску!» просіць футбольныя клубы больш шырока ўжываць беларускую мову

09.02.2013 «Справаводства па-беларуску!» просіць футбольныя клубы больш шырока ўжываць беларускую мову

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» напярэдадні пачатку чэмпіянату Беларусі па футболу ў вышэйшай лізе звярнуліся да дванаццаці клубаў-удзельнікаў чэмпіянату з прапановай больш шырока ўжываць беларускую мову падчас арганізацыі, правядзення і асвятлення матчаў.

Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі

08.02.2013 Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі

Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ. Укладаньне кнігі Алесь Бяляцкі пачаў у 2011 годзе на волі, а пасьля арышту працягнуў працу за кратамі — у турмах у Менску, Жодзіне і Бабруйску.

Бабруйчане занепакоеныя станам мясцовых архітэктурных помнікаў

07.02.2013 Бабруйчане занепакоеныя станам мясцовых архітэктурных помнікаў

У Бабруйску ўтварылася ініцыятыўная група аднадумцаў, занепакоеных станам архітэктурных помнікаў. У бліжэйшы час актывістамі будуць падрыхтаваныя дакументы для рэгістрацыі мясцовай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Фотафакт: Мастак патрабуе спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

07.02.2013 Фотафакт: Мастак патрабуе спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

У Польшчы ў горадзе Торунь праходзіць выстава мастака з Беларусі Уладзіміра Сакалоўскага. Адна з карцін прысвечана палітычным рэпрэсіям у нашай краіне.

У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў

05.02.2013 У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў

Нагадаем, у Бабруйску сабралі подпісы за наданне новым вуліцам імёнаў рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага ў лістападзе мінулага года. Гэтую ідэю агучыў у лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну

05.02.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну

Кастусь Жукоўскі просіць даць яму дазвол размаляваць помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Такая ідэя ўнікла ў заяўніка пасля таго, як ён убачыў на вуліцах Пралетарскай і Кірава дамы, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі, але якія пры гэтым размаляваныя. Ён дадае, што на помніку Леніну размешчана такая ж таблічка, як і на размаляваных дамах (пра тое, што яны з'яўляюцца помнікам гісторыі).

Пашкоджана пляцоўка Мілавідскага помніка ў гонар паўстанцаў 1863 года

05.02.2013 Пашкоджана пляцоўка Мілавідскага помніка ў гонар паўстанцаў 1863 года

П’яны кіроўца пашкодзіў пляцоўку ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) у гонар паўстанцаў 1863 года. У нецвярозым стане ён урэзаўся на машыне ў земляны насып і моцна разбурыў яго. Удар быў такі моцны, што груды зямлі пераваліліся на другі бок насыпа.

У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)

02.02.2013 У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)

Арганізатары сумясцілі дыктоўку з своеасаблівым вечарам памяці Каліноўскага. Мясцовыя актывісты Вольга Піманава і Юры Грынявецкі нагадалі прысутным пра асноўныя этапы жыцця беларускага героя, цытавалі яго вершы, закранулі момант гістарычных спрэчак вакол асобы Кастуся Каліноўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства