Навіны на тэму: культура
27.11.2012 У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы
Рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная лічыць, што аднаўленне помніка Купалу ў Горках адбылося толькі дзякуючы шырокаму рэзанансу ў асяродку дэмакратычнай грамадскасці, які атрымала паведамленне пра знос памятнай пліты пісьменніку, і пазіцыі незалежных СМІ, якія распавялі пра гэтую падзею.
15.11.2012 Алесь Бяляцкі: “У незалежнай беларускай дзяржаве парадаксальным чынам адрадзілася трагічная традыцыя турэмнага твораскладаньня…”
Сёньня, калі адзначаецца Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні, хочацца яшчэ раз узгадаць лісты Алеся Бяляцкага, якія праваабаронца і літаратар даслаў гэтым летам з-за кратаў бабруйскай калоніі. Апынуўшыся ў зняволеньні, ён, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную літаратуру".
05.11.2012 Слонім: творчая інтэлігенцыя просіць паспрыяць у адкрыцці беларускіх школ
Слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч пачаў збор подпісаў сярод творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны пад адкрытым зваротам на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У лісце гаворыцца, што “называцца беларусамі і быць імі – не адно і тое ж".
02.11.2012 Брэст: забаронены канцэрт гурту “Дай Дарогу!”
Гэты выступ музыкаў быў запланаваны на 3 лістапада ў брэсцкім клубе “Сфера”. Падчас канцэрту гурт збіраўся ладзіць прэзентацыю ў родным горадзе свайго новага альбому. Таксама пад пагрозай і наступны канцэрт, які запланаваны на 6 лістапада ў Гродна падчас фэсту “Рок-хваля”.
01.11.2012 Чвэрць стагоддзя таму адбылася першая акцыя на Дзяды
Можа не ўсе памятаюць, што першы раз Дзяды ў выглядзе грамадзянскай акцыі адзначылі не ў 1988-м годзе масавым мітынгам, а паэтычнай імпрэзай ля помніка Янку Купалу ў 1987-м. Гэтую акцыю ў 2009 годзе ў сваіх успамінах узгадваў пісьменнік Кастусь Тарасаў.
25.10.2012 У Брэсце застаюцца праблемы з беларускамоўным выхаваннем у дзіцячых садках
З гэтым суткнуліся бацькі-журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, якія даўно шукаюць садок для сваёй дачкі Камілы, каб там было хоць нейкае навучанне па-беларуску.
24.10.2012 Адменены юбілейны канцэрт «Палаца»
Вялікі канцэрт гурту «Палац» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з нагоды 20-годдзя нечакана адменены. Арганізатары вымушаныя вяртаць гледачам грошы за квіткі, якія былі разабраныя яшчэ за два тыдні да пачатку дзеі.
19.10.2012 Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва
Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».
11.10.2012 Брэст: гарадскія ўлады не хочуць спрыяць захаванню гістарычных аб’ектаў (фота)
Пад пагрозай знікнення апынулася так званая “Калонія Варбурга”, пабудаваная ў Брэсце яшчэ за польскім часам у 1925-м годзе на грошы фонду Амерыканскага габрэйскага размеркавальнага камітэту. Гэтыя будынкі будаваліся адмыслова для мясцовых габрэяў, якія мелі нізкія даходы.
11.09.2012 Асвячоны беларушчынай
Так называецца эсэ Алеся Бяляцкага пра лёс і творчасць беларускага пісьменніка Хвядоса Шынклера. “Мяне ў ягоным лёсе зацікавіла і зачапіла праблема выбару. Яна для чалавека – адвечная. І колькі ні пісалася, колькі прыкладаў і разумных высноваў ні было, а жыццё зноў і зноў ставіць яе перад людзьмі, і зноў і зноў хтось спакушаецца, а хтось і не. Іншая справа, што плата зараз непараўнальная з тою, якая была ў 20-я - 50-я гады. Тады людзі плацілі жыццём, а зараз – трантамі і (рэдка) свабодаю”, - піша Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі, адгукаючыся на публікацыю эсэ ў літаратурна-мастацкім часопісе “Дзеяслоў”.
31.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст сёмы
“Часам Аляксандр Фядута ўздымае пытаньні ці пераказвае пачуцьці, сугучныя з маімі ў турме. А часам ягоны турэмны вопыт, развагі і высновы выклікаюць у мяне парадаксальную нязгоду, - піша Алесь Бяляцкі пра зборнік “Американские стихи”. - Я закрану толькі адзін выпадак: Аляксандр Фядута піша пра кніжкі, якія былі і якія чыталіся ў “амерыканцы”…”
30.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст шосты
"Паэма “Турма” зьяўляецца вялікім асабістым дасягненьнем Уладзіміра Някляева. Відавочна, што палітык-Някляеў ня зьнішчыў Някляева-паэта", - піша Алесь Бяляцкі.
29.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст пяты
“Няўдзячная справа - каментаваць вершы такога высокага ўзроўню і кшталту. Мае заўвагі зусім ня вартыя саміх вершаў. Але ж я адважваюся на іх, бо ўсё ж сам праходзіў праз турму і гэтымі каментарамі, можа, заахвочу чытача прачытаць самі вершы”, - Алесь Бяляцкі працягвае дзяліцца ўражаньнямі ад зборніка Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі”.
27.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст чацьверты
“Галавою разумееш, што ўсё па-сапраўднаму, але ў першыя гадзіны і дні пасьля арышту паглядаеш на самога сябе як бы збоку і здаецца, што гэта ўсё не з табой. Штосьці падобнае перажыў і я, хоць быў маральна і практычна падрыхтаваны значна лепей, бо не раз сядзеў на сутках па адміністратыўных працэсах. У Уладзіміра Някляева было значна горш”.
25.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст трэці
Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру – фрагмент з кнігі аўтара, якую рыхтуюць да выданьня яго сябры і калегі. У інтэрнэт-версіі гэтыя нататкі публікуюцца часткамі-лістамі, як іх даслаў аўтар.










