Навіны на тэму: культура

Naka запісала сінгл супраць смяротнага пакарання

20.11.2013 Naka запісала сінгл супраць смяротнага пакарання

Напярэдадні вялікага сольнага канцэрта група Naka прадставіла новы сінгл « Я жыву» . Выхад менавіта гэтай песні ў якасці сінгла стаў лагічным працягам удзелу Насты Шпакоўскай у праекце «Апошні Золак».

Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

24.10.2013 Мілен Фармэр падпісала петыцыю супраць смяротнай кары ў Беларусі

24 кастрычніка, за тры дні да прыезду ў Мінск, дзе Мілен Фармэр прадставіць публіцы сваё новае шоу "Timeless", яна падпісала петыцыю кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Андросенка: Супраць «Эўрабачаньня» ідзе хваля гістэрычнай гамафобіі

23.10.2013 Андросенка: Супраць «Эўрабачаньня» ідзе хваля гістэрычнай гамафобіі

Байкатаваць «Эўрабачаньне-2014» і забараніць трансьляцыю гэтага конкурсу ў Беларусі з-за ўдзелу ў ім Канчыты Вурст, якая прадстаўляе Аўстрыю, заклікаў у пэтыцыі на сайце сhange.org 26-гадовы Арцём Кірашоў з Барысава.

Алесь Бяляцкі. Навеянае “Жыцьцём Ліліяны Лунгіной…”

21.10.2013 Алесь Бяляцкі. Навеянае “Жыцьцём Ліліяны Лунгіной…”

“Пераказ ці цытаваньне некаторых эпізодаў з каментаром” – так Алесь Бяляцкі вызначае жанр гэтага тэксту, які стаў водгукам на кнігу “Падрадкоўнік: Жыцьцё Ліліяны Лунгіной, якое яна распавяла ў фільме Алега Дормана” (М. 2010).

Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі

11.10.2013 Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі

Да выдання рыхтуецца кніга публіцыстыкі і ўспамінаў палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. У яе ўвойдзе ў асноўным напісанае за кратамі. Па словах укладальніцы кнігі Паліны Сцепаненка, pараз ідзе завяршальная праца над гэтым вялікім выданнем.

У Нідэрландах выпусцілі чыпсы супраць дыктатуры

11.10.2013 У Нідэрландах выпусцілі чыпсы супраць дыктатуры

У серыі - 19 розных смакаў, кожнаму з якіх адпавядае свой дыктатар. Дызайнер Вірджынія Мурэнхаут адзначае, што яе арт-праект - мэсэдж для Захаду: "Калі дыктатура - гэта зло, якім кіруюць гэтыя людзі, то чаму мы будуем з імі дзелавыя адносіны?"

Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары

09.10.2013 Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары

Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання і распавядае пра спробы асэнсавання гэтай праблемы ў гісторыі сусветнага року.

Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да цыганскіх арганізацый з прапановай падтрымаць распаўсюд дзіцячай кнігі

09.10.2013 Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да цыганскіх арганізацый з прапановай падтрымаць распаўсюд дзіцячай кнігі

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з заявай у Міжнародную грамадскую арганізацыю цыганаў «Адраджэнне», грамадскае аб'яднанне «Беларуская цыганская дыяспара» і грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя цыганаў «Рома».

Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі прэстыжную брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

08.10.2013 Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі прэстыжную брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

Драматург сэр Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі ў панядзелак.

Супраць смяротнай кары - меркаванне беларускіх музыкантаў

08.10.2013 Супраць смяротнай кары - меркаванне беларускіх музыкантаў

Рок-канцэрт “Апошні золак” у рэжыме жывога часу транслявалі старонка “Нашай Нівы” ды парталы “Tut.by” і “Naviny.by”. Творцы аб’ядналіся, каб нагадаць: Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе смяротная кара не толькі дазволеная, але і актыўна ўжываецца.

Беларускія музыканты выступілі супраць смяротнага пакарання

08.10.2013 Беларускія музыканты выступілі супраць смяротнага пакарання

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль злачынца можа быць асуджаны на смерць.

“Апошні золак” – магчымасць данесці сваю пазіцыю пра смяротнае пакаранне

07.10.2013 “Апошні золак” – магчымасць данесці сваю пазіцыю пра смяротнае пакаранне

5 кастрычніка ў Беластоку адбыўся канцэрт “Апошні золак”, прысвечаны тэме смяротнага пакарання ў Беларусі. Дзякуючы онлайн трансляцыі, яго змаглі ўбачыць тысячы беларусаў, нягледзячы на межы паміж Польшчай і Беларуссю, “чорныя спісы” з музыкантаў, якія прымалі ўдзел у канцэрце, і забарону на абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання ў публічнай прасторы.

У Беластоку адбыўся рок-канцэрт “Апошні золак”

05.10.2013 У Беластоку адбыўся рок-канцэрт “Апошні золак”

Гледачы з усяго свету далучыліся да анлайн трансляцыі канцэрту. Удзельнікі музычнага праекту выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 2)

03.10.2013 Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 2)

“Анатоль Рыбакоў не дарэмна зводзіць лёсы двух суседніх местачковых сем’яў яўрэяў і беларусаў да агульнай роўніцы. Пры фашыстоўскім рэжыме шанцаў на выжываньне не застаецца ня толькі ў яўрэяў, але й у беларусаў. Можа таму так пафасна гучаць у рамане словы падзякі аўтара беларусам, якія змагаліся супраць фашыстаў. Асабліва важка гэтыя словы гучаць у кантэксьце трагічнага сюжэту рамана “Важкі пясок”, твора пра каханьне, пра Халакост”.

Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 1)

03.10.2013 Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 1)

“На жаль, мы неяк амаль не адсочваем, што і як пра нас пішуць пісьменьнікі, якія працуюць у іншых літаратурах. А гэты трэба рабіць. Бо погляд на нас, беларусаў, збоку, так бы мовіць, незамыленым вокам, у розным часе, разнастайных падзеях і жыцьцёвых сітуацыях часам паказвае цікавыя назіраньні і дае пэўныя высновы…”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства