Навіны на тэму: культура
10.02.2015 Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву
Як паведамляе tut.by, калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні "Логвінаў" штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.
31.01.2015 Грамадскасць і і СМІ змусілі арганізатараў змяніць непраўдзівыя ўмовы аўкцыёну
На 9 лютага Віцебскім абласным тэрытарыяльным фондам дзяржаўнай маёмасці прызначаны аўкцыён па продажы будынкаў па вул. Дзімітрава, з якіх два -- №10 і №12 , з'яўляюцца архітэктурнымі помнікамі. Аднак арганізатары на гэта "забыліся".
27.01.2015 У Магілёве ўдалося адстояць дамы, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю
У Магілёве дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 застаецца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка. Ён адзначае, што за яго прыйшлося доўга паваяваць.
20.01.2015 У Вільні абмеркавалі ініцыятыву аднаўлення Беларускага музея
19 студзеня адбылася сустрэча мэра Вільнюса Артураса Зуокаса з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардіс.
19.01.2015 Ігар Логвінаў праз суд спадзяецца адмяніць загад Міністэрства інфармацыі
Кнігарня “Логвінаў” дамагаецца рэгістрацыі прадпрыемства ў якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў. У Вярхоўным судзе прайшлі папярэднія слуханні па справе. Працяг – 30 студзеня.
11.01.2015 У Магілёве пад пагрозай знішчэння дом са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці
Каб гэта прадухіліць, была накіравана скарга ў Генеральную пракуратуру. Дзяржаўную ўстанову просяць правесці праверку законнасці правядзення інжынерна-тэхнічных даследванняў, навуковага абгрунтавання і распрацоўкі прапаноў па пазбаўленню будынка па зав. Камісарыяцкаму, 17 у Магілёве статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
09.01.2015 Ігар Логвінаў пра рашэнне эканамічнага суда: Фактычна гэта азначае банкруцтва
Каментуючы судовае рашэнне ігар Логвінаў зазначыў, што, відаць, “краіне патрэбны гэты мільярд рублёў” і дадаў, што гэтых грошай у яго няма, паколькі гэта не прыбытак, а даход, які быў патрачаны на бягучыя патрэбы прадпрыемства. Фактычна гэта азначае банкруцтва.
06.01.2015 Творчую прастору «Цэх» выганяюць з памяшкання
Куратарка творчай майстэрні «Цэх» Юлія Дарашкевіч расказала карэспандэнту сайта kyky.org Дзмітрыю Мелехаўцу, што ўладальнік будынка BelSwissBank скасаваў дамову арэнды.
05.01.2015 Логвінаў: «Мы дагэтуль застаёмся краінай, у якой кнігавыдаўцоў садзяць у даўгавую яму»
5 студзеня а 15-й гадзіне ў Эканамічным судзе Менска пачынаецца судовы працэс па справе кнігарні «ЛогвінаЎ».
29.12.2014 Алесь Бяляцкі: Тры новыя гады я сустрэў у няволі
Нядаўна ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло» радзімы. Напісаная пераважна ў турме, яна сёлета была ўганараваная прэміяй імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі Радыё Свабода і беларускі ПЭН-Цэнтар.
29.12.2014 Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня
Суд над кнігарняй «Логвінаў» пройдзе 5 студзеня ў Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15-00, паведамляецца на старонцы кнігарні ў Facebook.
24.12.2014 «Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год
Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі.
23.12.2014 Дзень віншаванкі раптоўна адменены
«Дзень віншаванкі, які быў запланаваны на 18 гадзінаў 22 снежня у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, перанесены на іншы дзень.
18.12.2014 Калядны зварот кнігарні “логвінаЎ”
Кнігарня “логвінаЎ”, якую па выніках праверкі падатковай інспекцыі аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў, распаўсюдзіла зварот да сваіх прыхільнікаў, у якім запрашае аказаць маральную падтрымку і наведаць імпрэзы, якія запланаваныя да канца гэтага году.
10.12.2014 Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — ляўрэаты прэміі імя Аляхновіча
Арганізатары — а гэта Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтр — палічылі, што «ў гэтым годзе няма аднаго пераможцы, а абраныя ляўрэаты — роўныя».