Навіны на тэму: заканадаўства

19.06.2008 "Наша Ніва" заклікае выступіць супраць новага Закону аб СМІ

Палата прадстаўнікоў за паўгадзіны прыняла ў першым чытаньні Закон аб СМІ. Над свабодным сецівам навісла пагроза. Канчатковае зацьвярджэньне закону прывядзе да пачатку кантролю за інтэрнэтам. Нельга, каб так сталася. Просім усіх да аднаго чытачоў NN.BY даслаць у Палату прадстаўнікоў лісты пратэсту супраць прыняцьця Закону пра СМІ.

18.06.2008 Крытыка ўладаў будзе прыраўнана да «экстрэмісцкай дзейнасці»

17 чэрвеня "палата прадстаўнікоў" прыняла ў другім чытанні змены і дадаткі ў законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Змены сур'ёзна звузяць магчымасці палітычных партый у перыяд правядзення выбарчых кампаніяў, упэўненыя апазыцыйныя палітыкі.

18.06.2008 Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»

17 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб СМІ». «За» прагаласавалі 93 дэпутаты, супраць — 1, дзе падзеліся астатнія 16 — невядома.

18.06.2008 Жанна Літвіна: Прыняцце законапраекта аб СМІ перакрэсліць усе спробы дыялогу з Еўропай

17 чэрвеня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытанні быў прыняты ў аўтарскай рэдакцыі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі».

17.06.2008 «Дэпутаты» прынялі ў першым чытанні праект Закона аб СМІ

Праект Закона аб СМІ прадугледжвае рэгістрацыю Інтэрнэт-рэсурсаў, прычым дзейнасць беларускага Інтэрнэту будзе рэгулявацца не законамі, а пастановамі Савета міністраў. На дадзены момант у Беларусі практычна не засталося незалежных друкаваных выданняў. Радыё і тэлебачанне падкантрольныя ўладам. Адзінай магчымасцю атрымаць альтэрнатыўную інфармацыю заставаўся Інтэрнэт. За прагаласавалі 93 "дэпутата", супраць – толькі 1.

13.06.2008 Пастка для беларускіх журналістаў

У Беларускую асацыяцыю журналістаў трапіў прект новага Закону аб СМІ, які, паводле экспэртаў, можа істотна пагоршыць умовы працы і нават існаваньня незалежных мас-мэдыяў у нашай краіне. Гэты закон ужо на цяперашняй сэсіі мае прыняць Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

11.06.2008 Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў закон "Аб правах дзіцяці"

10 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў другім чытанні змяненні і дапаўненні ў закон "Аб правах дзіцяці".

02.06.2008 Каб правесьці хросны ход трэба заплаціць

Улады патрабуюць грошай не толькі з арганізатараў апазыцыйных шэсьцяў, але і хросных ходаў. Ці адпавядае гэта Канстытуцыі і законам?

23.05.2008 Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры просяць захаваць іх прадмет у школе

Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры больш чым з 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом наконт запланаванага скарачэння вучэбнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін.

14.05.2008 ЦВК не гатова дэмакратызаваць выбарчы працэс

Лідзія Ярмошына адказала на прапановы па ўдасканаленню выбараў, падрыхтаваныя ўдзельнікамі кампаніі “За Свабодныя выбары”, ініцыяванай Рухам “За Свабоду”. Ліст старшыні ЦВК каментуе намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

30.04.2008 Небясьпечны прэцэдэнт

Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэньне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасьцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

28.04.2008 Жыхары Пухавіцкага раёна накіравалі скаргу ў Генпракуратуру

Жыхары пасёлкаў Дружны і Свіслач (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 25 красавіка накіравалі калектыўную скаргу ў Генеральную пракуратуру на парушэнні заканадаўства пры планаванні будаўніцтва ў рэгіёне завода па вытворчасці пестыцыдаў. Пра гэта паведаміла БелаПАН актывістка кампаніі супраць будаўніцтва прадпрыемства, жыхарка Дружнага Наталля Мацэпон.

25.04.2008 Законпраект аб ахвярах нацысцкіх рэпрэсіяў адкладзены

У Беларусі зьявілася грамадзкая ініцыятыва прыняцьця закону аб ахвярах нацысцкіх рэпрэсіяў. Пакуль яна не атрымала дазволу на збор подпісаў. Незалежныя экспэрты падкрэсьліваюць, што гэты закон павінен быць пашыраны на ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

25.04.2008 У Палаце прадстаўнікоў прапануюць прыцягнуць да адказнасці адменшчыкаў ільгот

Старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чурсін прапануе прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія распрацоўвалі законапраект аб дзяржаўных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян.

В.Стэфановіч: “Артыкул 193.1 не сумяшчальны з судовай практыкай Эўропы”

14.04.2008 В.Стэфановіч: “Артыкул 193.1 не сумяшчальны з судовай практыкай Эўропы”

Беларускія юрысы і праваабаронцы адказалі на пытаньне: “Калі б заўтра не Пургурыдэс, а вы выйшлі на трыбуну, што б вы сказалі эўрадэпутатам?”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства