Навіны на тэму: заканадаўства
03.10.2008 Калі да 10 снежня не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, прадпрымальнікі зноў выйдуць на плошчу
Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) зноў выйдуць на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" (Кіеў) Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
03.09.2008 Клецк: чыноўнікі атрымалі міліцэйскія правы
Клецкі райвыканкам прыняў рашэньне за № 886 “Аб надзяленьні службовых асобаў Клецкага райвыканкаму паўнамоцтвамі на складаньне пратаколаў аб адміністратыўных парушэньнях”.
19.08.2008 Зноў грамадзяне супраць Менскага гарвыканкаму
Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца судовы працэс паводле пазову грамадзянаў, якія дамагаюцца вяртаньня льгот у карыстаньні грамадзкім транспартам.
16.08.2008 Казулін на свабодзе
Сёньня з калёніі Віцьба-3 на свабоду выйшаў Аляксандар Казулін. Сёньня ўранку Казуліна выклікалі ў адміністрацыю калёніі, дзе яму пра гэта паведамілі і паказалі загад аб памілаваньні. Але Казулін загаду аб памілаваньні не падпісаў. Памілаваньня ён прызнаваць не зьбіраецца, бо тым самым мусіў бы прызнаць і сваю віну. Тады яго адпусьцілі проста так, бяз подпісу.
13.08.2008 Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?
У абласной дзяржаўнай газеце «Гомельская праўда» і гарадскім выданні «Гомельские ведомости» пачалі друкавацца матэрыялы і інтэрв’ю з яшчэ не зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу чыноўнікамі і дэпутатамі апошняга склікання. Усе матэрыялы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
13.08.2008 Новы закон РБ «Аб сродках масавай інфармацыі» ўступіць у сілу 8 лютага 2009 г.
Пра гэта сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла першая намесніца міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.
06.08.2008 CPJ просіць А.Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне
Камітэт абароны журналістаў занепакоены тым, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра сродкі масавай інфармацыі. CPJ перакананы, што закон “дазволіць уладам і надалей абмяжоўваць свабоду мэдыяў ў Беларусі”.
05.08.2008 Закон «Аб СМІ» падпісаны
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб СМІ». Пасля яго афіцыйнага апублікавання пачнецца адлік паўгадавога тэрміну, па сканчэнні якога закон набудзе моц.
01.08.2008 Ці падпісаў кіраўнік дзяржавы закон «Аб СМІ»?
Даведацца ў прэс-службе кіраўніка краіны, ці падпісаў прэзідэнт законапраект «Аб сродках масавай інфармацыі», аказалася немагчыма. Між тым, па падліках юрыстаў, двухтыднёвы тэрмін, адпушчаны Канстытуцыяй на прыняццё такіх рашэнняў, ужо скончыўся.
25.07.2008 Канстытуцыйны суд заплюшчыў вочы на новы Закон аб СМІ
"Мы разглядалі праект закона аб СМІ, аналізавалі ўсе ягоныя нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць СМІ, прамой супярэчнасці нормам Канстытуцыі, у прыватнасці, арт.33 і 34 мы не ўгледзелі", - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».
25.07.2008 Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб беларускай арфаграфіі
Кіраўнік Беларусі падпісаў закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў.
18.07.2008 Лукашэнка падпісаў загад аб 11‑гадовай сярэдняй адукацыі
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі». «Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.
01.07.2008 Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула
Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.
24.06.2008 За праект "Аб СМІ" прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць былі толькі 2
Праект закона "Аб СМІ" ў другім чытанні прыняты ў Палаце прадстаўнікоў 24 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", яго падтрымалі 96 парламентароў, супраць выказаліся толькі 2. Нагадаем, па выніках першага чытання на мінулым тыдні супраць праекту прагаласаваў адзін дэпутат.
24.06.2008 Чакаецца старт выбарчай кампаніі
Чакаецца, што 24 чэрвеня пачнецца выбарчая кампанія ў парлямэнт, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымуць законапраект аб СМІ ў другім чытаньні.