Навіны на тэму: заканадаўства
19.02.2009 Жыхары Гомеля накіравалі скаргу ў парламент на адмову дэпутата азнаёміць выбаршчыкаў з законапраектам аб амністыі
18 лютага жыхары Гомеля накіравалі старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалаю Самасейку скаргу на дэпутата Аляксандра Бяляева, які адмовіўся даць выбаршчыкам для азнаямлення тэкст законапраекта "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
11.02.2009 Новыя выбары — паводле правілаў 1994 году?
Сёньня ў Менску завяршыліся двухдзённыя перамовы экспэртаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і экспэртаў Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пры прэзыдэнту Беларусі. Яны абмеркавалі магчымыя зьмены беларускага выбарчага заканадаўства.
10.02.2009 Жанна Літвіна: «Застаюцца нявырашанымі ключавыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю журналістаў»
«Мы лічым, што закон “Аб СМІ“, які ўступіў у сілу з 8 лютага, абмяжоўвае свабоду сродкаў масавай інфармацыі яшчэ больш у параўнанні з тым заканадаўствам, якое дзейнічала да сённяшняга дня», — заявіў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец на прэс-канферэнцыі 9 лютага.
09.02.2009 БАЖ разьлічвае на перамены
Сёньня абылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікой Беларускай асацыяцыі журналістаў, пад час якой быў ацэнены актуальны стан незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў нашай краіне, а таксама адзначанае стаўленьне БАЖу да новага Закону “Аб СМІ”, які 8 лютага набыў сілу.
09.02.2009 У Беларусі - новы закон аб СМІ
Закон, які выклікаў крытыку беларускай журналісцкай супольнасьці, уступіў у сілу 8 лютага.
05.02.2009 Жанна Літвіна: Высновы пра лібералізацыю СМІ рабіць яшчэ рана
Кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна стрымана ацаніла вынікі "круглага стала" па свабодзе СМІ. На яе думку, меркаваць пра сур’ёзнасць намераў уладаў лібералізаваць заканадаўства аб СМІ можна будзе пасля таго, як яны здзейсняцца. Да таго ж, улады павінны рэальна палепшыць умовы, у якіх працуюць СМІ.
04.02.2009 Наталля Пяткевіч: Новы закон аб СМІ не нацэлены на "зачыстку" медыйнай прасторы Беларусі
"Новы закон аб СМІ не нацэлены на "зачыстку" медыйнай прасторы Беларусі. Такая мэта не стаяла і не будзе стаяць", — заявіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч на пасяджэнні круглага стала, што праходзіць 4 лютага ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў беларускіх уладаў і міжнародных арганізацый.
02.02.2009 Нічога добрага новы Закон “Аб СМІ” не нясе
8 лютага набывае сілу прыняты Палатаю прадстаўнікоў мінулага скліканьня новы Закон “Аб СМІ”. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ня мае ілюзіяў наконт істотнага зьмяненьня стаўленьня ўлады да СМІ, якія тутэйшыя чыноўнікі ўсё яшчэ разглядаць як прапагандысцкую зброю, але цяперашняя нібыта “адліга” пры пэўных умовах можа палепшыць сытуацыю
30.01.2009 Выбарчае заканадаўства пакуль не меняюць
На мінулым тыдні Беларусь наведаў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янэз Лянарчыч. Галоўнай тэмай яго сустрэч з высокапастаўленымі чыноўнікамі, прадстаўнікамі палітычных партый і грамадзянскай супольнасці стала абмеркаванне рэкамендацый па паляпшэнні беларускага выбарчага заканадаўства, выкладзеных у дакладзе БДІПЧ АБСЕ. Аднак пакуль засталося загадкай, на якія менавіта змены гатовы пайсці афіцыйны Мінск — ніводзін з бакоў па выніках візіту пра гэта паведамляць не стаў.
29.01.2009 Папіраючы ўласныя законы, улады распраўляюцца з моладзевымі актывістамі
Як паведамлялася раней, 28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.
23.01.2009 Ленарчыч ня будзе танчыць з урадам
Дырэктар Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янез Ленарчыч падзяліўся некаторымі падрабязнасьцямі сустрэчаў зь кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.
23.01.2009 Беларускія хрысціяне патрабуюць паважаць правы вернікаў
Вынікам круглага стала "У абарону свабоды сумлення" стала прыняццё рэзалюцыі з заклікам зрабіць Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" больш дэмакратычным.
16.01.2009 Новы прэзідэнцкі закон не вяртае льготаў чарнобыльцам
Як высвятлілася, новы закон аб сацабароне "чарнобыльцаў" усяго толькі кампіляцыя ўжо існуючых заканадаўчых актаў.
13.01.2009 Улады паабяцалі ў 2010 годзе ўнесці змены ў закон «Аб мовах»
Старшыня ТБМ Алег Трусаў атрымаў ад Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў і Палаты прадстаўнікоў адказ на запыт аб унясенні зменаў у закон «Аб мовах». Новы закон павінен уступіць у сілу ў 2010 годзе.
12.01.2009 Як беларусам сваю мову ратаваць?
Апошнімі гадамі звужаецца кола ўжытку беларускай мовы. Асабліва ў адукацыйным плане. Што могуць зрабіць беларусы, каб іх родная мова не трапіла неўзабаве ў спіс тых, што адышлі ў нябыт?