Навіны на тэму: заканадаўства
18.01.2010 Парламентарыі не жадаюць займацца артыкулам 193.1 ўласнаручна, а чакаюць ініцыятывы збоку
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК. Такі адказ атрымалі ўдзельнікі гэпэнінгу Сьнягурак і навагодніх зайцоў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктара Гумінскага.
15.01.2010 Амніставалі ўдзельніка «справы 14 ці» Алеся Чарнышова
Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый
14.01.2010 Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта
Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY) Юрый Зісер, які ў канцы 2009 года браў удзел у абмеркаванні гэтага праекта.
06.01.2010 Альтэрнатыўную службу адклалі яшчэ на год
У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў.
18.12.2009 У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў
У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, прынятымі Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 18 снежня.
27.11.2009 У выбарчы кодэкс прапануюць зменаў амаль на 40 старонак
Ёўрарадыё азнаёмілася з тэкстам законапраекта, які прапануе Цэнтрвыбаркам. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, змены значна дэмакратызуюць выбарчае заканадаўства, але апазіцыя ўсё роўна лічыць іх касметычнымі.
26.11.2009 Закон аб беларусах замежжа: пачынаем з чыстага ліста?
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказаў на зварот “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” да Палаты Прадстаўнікоў з прапановай узнавіць працу па распрацоўцы праекта закона “Аб беларусах замежжа”. Разам са зваротам Згуртаванне даслала і прапановы ў праект закона, прынятыя Пятым з’ездам беларусаў свету.
19.11.2009 Ідэолагі па працы з моладдзю з'явяцца нават у прыватных кампаніях
Пасада спецыяліста па працы з моладдзю прапануецца ўвесці на дзяржпрадпрыемствах і ў прыватных кампаніях Беларусі. Гэту пасаду збіраюцца ўвесці паводле Закона «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які ў Менску быў ухвалены Саветам Рэспублікі.
29.10.2009 АГП патрабуе адстаўкі Цэнтравыбаркаму
Падрыхтоўку да мясцовых выбараў у Беларусі павінен ажыцьцяўляць новы склад Цэнтравыбаркаму.
26.10.2009 ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты
ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты да 3 тыс. базавых велічынь.
23.10.2009 Як заснаваць газету? Практычны дапаможнік на сайце БАЖ
Юрысты БАЖ падрыхтавалі адмысловую брашуру-дапаможнік для тых, хто вырашыў заснаваць сваё друкаванае выданне. Матэрыял падрыхтаваны на аснове новага закона «Аб СМІ», іншых актаў заканадаўства, якія рэгулююць працэдуру заснавання і рэгістрацыі СМІ.
14.10.2009 БДІПЧ расчаравана беларускімі ўладамі
У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЕ расчараваныя адсутнасцю рэальнага жадання ў беларускіх уладаў дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства. Паводле кіраўніка бюро Яніза Лянарчыча, ніякіх стасункаў з афіцыйным Менскам з траўня ў іх не было.
09.10.2009 “Бацькаўшчына” заклікае парламент прыняць закон аб беларусах замежжа
На падставе рашэнняў нядаўняга Пятага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звярнулася да Палаты Прадстаўнікоў з тым, каб была ўзноўленая праца па распрацоўцы праекта закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа.
10.09.2009 Пытанні рэфармавання крымінальнага заканадаўства абмяркоўваюцца ў Мeнску
10 верасня ў Мeнску праходзіць міжнародная канферэнцыя "Заканадаўства аб барацьбе са злачыннасцю: вопыт рэфармавання і перспектывы развіцця". Яна прымеркавана да 10-годдзя стварэння Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржуніверсітэта. Канферэнцыя праводзіцца сумесна з Цэнтрам "Усход-Захад" (Вялікабрытанія.)
04.09.2009 Ці адменяць ганебны артыкул Крымінальнага кодэкса?
Міністэрства юстыцыі Беларусі пацвярджае намер уладаў скасаваць артыкул 193 прым Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Днямі зарэгістраванае ў Чэхіі Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” атрымала ліст за подпісам намесніка міністра юстыцыі Ігара Тушынскага.