Навіны на тэму: заканадаўства
10.11.2011 На суд па справе Бяляцкага доўга не змаглі патрапіць палітыкі і праваабаронцы
З-за прэцэндэнтных мер бяспекі на судзе па справе Алеся Бяляцкага праверка жадаючых патрапіць на суд, у тым ліку і на металадэтэктарах, зацягнулася. На працэс не змаглі патрапіць праваабаронцы і палітыкі, сярод якіх Вінцук Вячорка, Павел Левінаў з Віцебску, Зміцер Салаўёў, Валерый Кавалеўскі і іншыя.
04.11.2011 У Беларусь вяртаецца карная псіхіятрыя?
Падобна на тое, што беларуская дзяржава сур`ёзна занепакоілася псіхічным здароўем сваіх падданых. Гэты клопат можа выліцца ў чарговы заканадаўчы акт, які можа быць прыняты парламентам «як толькі, дык адразу».
03.11.2011 Законапраекты, што робяць больш жорсткімі ўмовы грамадска-палітычнай дзейнасці, прызнаны канстытуцыйнымі
Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прызнаў законнымі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і законы, што рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць.
29.10.2011 Праваабаронцы і палітыкі абмеркавалі рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства
27 кастрычніка лідэры арганізацыяў дэмакратычнай апазыцыі абмеркавалі з прадстаўнікамі праваабарончай супольнасьці зьмест апошніх рэпрэсыўных паправак да заканадаўства. Прадметам размовы сталі зьмены ў заканадаўства пра масавыя акцыі, у заканадаўства аб замежнай дапамозе, адказнасьць за яго парушэньне, а таксама зьмены, што былі прапанаваныя ў заканадаўства аб органах дзяржаўнай бясьпекі.
27.10.2011 З’явіўся законапраект, які ўводзіць штраф за доступ да забароненых сайтаў
Памер штрафу складзе ад 350 тысяч да мільёна рублёў. Яго ўжо прыняла Палата прадстаўнікоў.
27.10.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу актывіста з Астравеччыны на будаўніцтва АЭС
Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову ў адказ на сваю скаргу ў Вярхоўны суд аб прызнанні ўказу прэзідэнта №418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай станцыі ў Беларусі” не адпавядаючым Канстытуцыі.
25.10.2011 НДА звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд па справе спрэчных зменаў у заканадаўства
Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадзкасці тымі зьменамі, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”).
19.10.2011 Грамадскія аб'яднанні звярнуліся ў Савет Рэспублікі ў сувязі з адыёзнымі законапраектамі
19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі перададзены калектыўны зварот, падпісаны 25 грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадскасці адыёзнымі законапраектамі, скіраванымі на узмацненне ціску на грамадскія арганізацыі і пашырэнне паўнамоцтваў КДБ.
19.10.2011 Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.
18.10.2011 Аналіз зменаў і дапаўненняў, прапанаваных да ўнясення ў заканадаўства Беларусі
Асамблея НДА, “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Цэнтр прававой трансфармацыі падрыхтавалі адмысловы аналіз зменаў і дапаўненняў, прапанаваных да ўнясення ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
18.10.2011 Савет Рэспублікі разгледзіць адыёзныя змены ў заканадаўства
Сумнавядомыя заканадаўчыя акты Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” і патрапілі ў парадак дня сёмай сесіі Савета Рэспублікі.
18.10.2011 Заява Рускага ПЭН-цэнтра з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі
Мы, пісьменнікі, члены Рускага ПЭН-цэнтра, неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасць з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць пераследу нашых калегаў, пісьменнікаў і журналістаў Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп і іншых .. .
14.10.2011 ЕС заклікае Беларусь не ўводзіць шэраг новых законапраектаў
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі не ўводзіць у дзеянне новыя законапраекты, якія носяць рэпрэсіўны характар.
14.10.2011 Эўразьвяз заклікае не прымаць паправак, якія «абмяжоўваюць правы грамадзян»
Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
13.10.2011 Відавочныя прыкметы дыктатуры
Папраўкі ў законы, зьвязаныя са зьнешнім фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі лічаць палітычна матываванымі.