Навіны на тэму: заканадаўства
11.01.2012 Каб атрымаць вынікі абследавання, спатрэбілася паўтары гады, тры суды і зварот пракуратуру
Жыхарка горада Бярозы Святлана Шымчук пасля перанесенага мікраінсульта была накіравана на тамаграфію мозга ў цэнтральную гарадскую бальніцу Брэста. Пасля абследавання ёй сказалі заплаціць за працэдуру каля 70 тысяч, інакш вынікаў абследавання яна не атрымае.
05.01.2012 За парушэньне інтэрнэт-фільтрацыі будуць штрафаваць
У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне патрабаваньняў па выкарыстаньню нацыянальнага сэгмэнта інтэрнэту.
30.12.2011 Рымашэўскі: Мінюст цісне на актывістаў БХД
Міністэрства юстыцыі Беларусі аказвае ціск на сябраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", каб яны адклікалі свае подпісы пад устаноўчымі дакументамі БХД.
28.12.2011 БХК звярнулася ў камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце
Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак звярнуўся ў Камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай аб запрашэнні прадстаўніка БХК на паседжанне Камісіі.
27.12.2011 Каму, насамрэч, «уезд забаронены» ў Сінявокую?
З кожным годам усё большую частку тых, каму забаронены уезд у Беларусь, складаюць не тэрарысты і злачынцы, а тыя, хто крытыкуе існуючы рэжым, альбо можа данесьці іншаму свету дакладную інфармацыю пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Гэта вельмі выразна заўважна цягам апошняга году,
19.12.2011 Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам
Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая, да якой у другі раз сёньня зьвярнулася жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля, адмовілася перарабляць дазвол на спатканьне асуджанага з родным бацькам. Апошняя надзея - на Дэпартамент выкананьня пакараньняў, куды разам з адвакатам Наталля аднесла заяву. Паперы прынялі і прапанавалі за адказам прыйсьці заўтра.
06.12.2011 Ад віцебскіх праваабаронцаў запатрабавалі “пацвярджэння паўнамоцтваў”
Праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з прапановай арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў улады з актывістамі праваабарончага руху. Аднак у выканкаме найперш запатрабавалі ад праваабаронцаў прадставіць “дакументы, што пацвярджаюць іхныя паўнамоцтвы”.
05.12.2011 Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову
Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак звярнуўся з персанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі з прапановай падтрымаць змены у закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што прадугледжваюць магчымасць роўнага ўжывання беларускай і рускай моваў у судовым справаводстве і іншых сферах сістэмы юстыцыі.
28.11.2011 Дэпутатаў азнаёмілі з заключэннем Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу
Чыноўнікі выказалі падзяку за накіраваны ім пераклад Заключэння Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) датычна адпаведнасці артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь міжнародным стандартам правоў чалавека.
23.11.2011 У Крымінальны кодэкс можа быць уведзена паняцце «катаванне»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння паняцця «катаванне». Інфармацыю пра гэта атрымала ў адказе на серыю сваіх зваротаў выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека», праваабаронца Ксенія Дубіцкая.
15.11.2011 Суд адмовіў мазырскаму праваабаронцу ў праве на свабоду мірных сходаў
15 лістапада ў Мазырскім райсудзе адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна на рашэнне мясцовага райвыканкама аб забароне пікета ў падтрымку палітвязняў. Прынятае рашэнне - адмовіць.
14.11.2011 Уладзімір Лабковіч: Справа Бяляцкага пачыналася з пісьмовага папярэджаньня Генпракуратуры за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) 15 кастрычніка падрыхтавала спецыяльнае заключэньне “Аб адпаведнасьцi артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь датычна правоў незарэгістраваных аб'яднаньняў міжнародным стандартам правоў чалавека”. Унікальнасьць гэтага прававога дакумента палягае ў тым, што ўпершыню ў практыцы аўтарытэтнай юрыдычнай камісіі разглядаўся толькі адзін артыкул у адной асобна ўзятай краіне.
14.11.2011 Міліцыя ў Салігорску не навучылася працаваць з законам аб дактыласкапіі
Ад жыхароў Салігорску да мясцовых праваабаронцаў зноў пачала трапляць інфармацыя аб актывізацыі міліцыі ў сувязі з абавязковай даткыласкапічнай рэгістрацыяй.
14.11.2011 Лукашэнка падпісаў закон, які забараняе любыя пратэсты
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які незалежная супольнасць Беларусі паспела назваць "Больш за трох не збірацца". Ён фактычна забараняе любыя акцыі пратэсту, у тым ліку флэш-мобы. Беларускі дыктатар паставіў свой подпіс пад дакументам яшчэ 8 лістапада.
14.11.2011 Прэс-канферэнцыя з нагоды заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 міжнародным стандартам правоў чалавека
Шаноўныя журналісты! Запрашаем Вас на прэсавую канферэнцыю з нагоды прыняцця заключэння Венецыянскай камісіі адносна адпаведнасці арт.193-1 (“Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”) Крымінальнага кодэксу Беларусі міжнародным стандартам правоў чалавека.