Навіны на тэму: заканадаўства

Грамадзяне выступаюць за таемнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда

16.03.2012 Грамадзяне выступаюць за таемнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда

Каля 250 зваротаў грамадзян 14 сакавіка было перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай ўвесці працэдуру тайнага галасавання на пасяджэннях пленума Вярхоўнага суда. Пра гэта паведаміла лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей.

Пісьменнікі рашуча выказаліся супраць ганьбавання і дыскрымінацыі беларускай мовы

16.03.2012 Пісьменнікі рашуча выказаліся супраць ганьбавання і дыскрымінацыі беларускай мовы

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў абурэнне пазіцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

Бабруйчан пераконваюць, што Канстытуцыя “жыве і дзейнічае”

15.03.2012 Бабруйчан пераконваюць, што Канстытуцыя “жыве і дзейнічае”

Газета гарвыканкама падрыхтавалася да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка, чарговай агіткай. Артыкул з назвай “Асноўны закон развіцця краіны” выйшаў у апошнім № 20 “Бабруйскага жыцця”.

10.03.2012 Сяргей Лісічонак: Грамадства дастаткова пасіўна ўспрымае навіслую над ім пагрозу (відэа)

Кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак - пра дыскрымінацыйны артыкул 193.1 КК РБ і грамадскую дзейнасць пры адсутнасці афіцыйнага статусу.

Барысаў: Праваабаронца падарыў віцэ-прэм'еру Канстытуцыю

05.03.2012 Барысаў: Праваабаронца падарыў віцэ-прэм'еру Канстытуцыю

Пасля заявы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб тым, што наведванне паліклінік трэба зрабіць платным, барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч адправіў у Саўмін зварот, разам з якім пераслаў і Канстытуцыю РБ.

Міліцэйскі чыноўнік з Магілёва лічыць, што закон у Беларусі гуманізуецца

29.02.2012 Міліцэйскі чыноўнік з Магілёва лічыць, што закон у Беларусі гуманізуецца

У інтэрвью газеце “Веснік Магілёва” за 29 лютага ў артыкуле “Правосознание нужно воспитывать” намеснік начальніка УУС і адначасова начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Іваноў адзначыў, што змены заканадаўства ў Беларусі накіраваны ў бок гуманізацыі.

Канстытуцыйны суд для Савету Міністраў не аўтарытэт

23.02.2012 Канстытуцыйны суд для Савету Міністраў не аўтарытэт

Пачынаючы ад 17 ліпеня 2009 года, рашэнне Канстытуцыйнага суда аб унясеннях зменаў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс не зроблена. У адказе, які атрымаў Барыс Бухель, Канстытуцыйны суд пазначыў, што тэрміны для ўнясення гэтых зменаў і дапаўненняў у нарматыўныя акты заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены.

22.02.2012 Сапраўдны абаронца Радзімы: хто гэта і як выглядае?

Абараняць межы Радзімы са зброяй у руках альбо працаваць на яе росквіт «на грамадзянцы»? Ісці на альтэрнатыўную службу ці «касіць»? Разважаем і аналізуем напярэдадні Дня абаронцаў Радзімы і Узброеных Сіл Беларусі. Думак і меркаванняў на конт «сапраўднага абаронцы» можна прывесці дзесяткі, а тое і сотні. Абараняць краіну са зброяй у руках – звычайная практыка. А што магчыма яшчэ?

22.02.2012 Дзмітры Ус: Унясенне зменаў у выбарчую сістэму стала сэнсам яго жыцця

Ініцыятыўная група па ўнясенню зменаў ў Выбарчы кодэкс прыняла зварот да кіраўніка краіны, а таксама да лідэраў палітычных партый і рухаў.

Барысаў. «Заканадаўчае новаўвядзенне» абярнулася электроннай адпіскай

03.02.2012 Барысаў. «Заканадаўчае новаўвядзенне» абярнулася электроннай адпіскай

Праваабаронцу Алегу Мацкевічу не прыйшлося 15 дзён чакаць электроннага адказу з Барысаўскага райвыканкама на свой зварот у электронную прыёмную з нагоды арганізацыі ў горадзе масавых мерапрыемстваў. Адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціны Шутко стаў чарговай адпіскай, з той толькі розніцай, што пасланы ў электронным выглядзе.

24.01.2012 Дзмітрыю Усу не дазволілі правесці ўстаноўчы сход

Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.

Падведзеныя вынікі 2011 году па стане са свабодай асацыяцыяў

23.01.2012 Падведзеныя вынікі 2011 году па стане са свабодай асацыяцыяў

23 студзеня спецыялісты Асамблеі НДА ды Цэнтру прававой трансфармацыі прэзентавалі маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі за 2011 год. Пра вынікі маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў і дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

19.01.2012 Міліцыя: Выкрадання Femen не было

Ельскі РАУС адмовіў у распачынанні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen.

 Актывісты спрабуюць знайсці адказнага за ініцыяцыю скасаваньня артыкула 193.1

18.01.2012 Актывісты спрабуюць знайсці адказнага за ініцыяцыю скасаваньня артыкула 193.1

Грамадскія ініцыятывы “Права на веру” і “СТОП 193.1!” распаўсюдзілі прэс-рэліз, у якім паведамляюць пра захады наконт скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Скаргу на выканаўчыя ўлады пераадрасавалі выканаўчым уладам

17.01.2012 Скаргу на выканаўчыя ўлады пераадрасавалі выканаўчым уладам

Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч атрымаў пісьмовы адказ на свой зварот да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, падпісаны… намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктарам Свілам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства