Навіны на тэму: заканадаўства

Хочаш ва ўніверсітэт – адпрацуй размеркаванне

13.06.2012 Хочаш ва ўніверсітэт – адпрацуй размеркаванне

Міністэрства адукацыі хоча забавязаць выпускнікоў каледжаў спачатку адпрацаваць два гады па спецыяльнасці, а толькі пасля дазволіць паступаць у ВНУ.

12.06.2012 «Дастойныя людзі сядзяць у засценках, а палітвязняў выпускаем»

Сёння Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пытаннях амністыі. Падрыхтаваць праект закона аб амністыі Лукашэнка публічна распарадзіўся, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента 8 мая.

Прапановы па гуманізацыі крымінальна-выканаўчага заканадаўства могуць патануць у бюракратычнай перапісцы

11.06.2012 Прапановы па гуманізацыі крымінальна-выканаўчага заканадаўства могуць патануць у бюракратычнай перапісцы

Сябра Баранавіцкай гарадской філіі БХК Анжаліка Камбалава атрымала адказ ад намесніка старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода па нацыянальнай бяспецы Анатоля Ваньковіча.

Дэпутаты не спяшаюцца гуманізаваць заканадаўства ў адносінах да асуджаных

05.06.2012 Дэпутаты не спяшаюцца гуманізаваць заканадаўства ў адносінах да асуджаных

Анжаліка Камбалава атрымала ліст ад Святланы Пішч, у якім дэпутат пісьмова выказала падзяку актывістцы за актыўную грамадзянскую пазіцыю і праяўленую ініцыятыву. Раней мы паведамлялі, што Анжаліка Камбалава накіравала лісты дэпутатам парламента з прапановаю гуманізаваць Крымінальна-выканаўчае заканадаўства краіны ў адносінах да асуджаных.

У беларускім заканадаўстве з'явіцца вызначэнне паняцця "катаванне" (дакумент)

05.06.2012 У беларускім заканадаўстве з'явіцца вызначэнне паняцця "катаванне" (дакумент)

Пра гэта салігорскім грамадскім актывістам паведаміў у сваім электронным лісце старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў М. Л. Самасейка. Нагадаем, што некалькі салігорцаў накіравалі звароты аб увядзенні ў беларускае крымінальнае заканадаўства паняцця “катаванне” і адказнасці за гэтае злачынства.

24.05.2012 Amnesty International: Сытуацыя ў Беларусі пагоршылася

Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, рост напружанасьці ў грамадзтве і ў выніку яшчэ большыя абмежаваньні ўладамі свабоды. Так характарызуе сытуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Справаздача аб стане правоў чалавека ў сьвеце за мінулы год абнародавана сёньня.

Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?

23.05.2012 Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?

Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Баранавіцкія праваабаронцы просяць дэпутатаў гуманізаваць крымінальна-выканаўчае заканадаўства

21.05.2012 Баранавіцкія праваабаронцы просяць дэпутатаў гуманізаваць крымінальна-выканаўчае заканадаўства

Сябра Баранавіцкай гарадской філіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Анжаліка Камбалава накіравала лісты старшыні камісіі па заканадаўстве Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Мікалаю Самасейку, дэпутатам Святлане Пішч і Анатолю Ваньковічу з прапановаю гуманізаваць крымінальна-выканаўчае заканадаўства краіны.

Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць закон

16.05.2012 Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць закон

Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць і наўпрост парушаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. Адмаўляючы грамадска-палітычным актывістам у правядзенні пікетаў ці мітынгаў, орган мясцовай выканаўчай улады дасылае афіцыйныя адказы са спазненнем альбо ўвогуле іх не дасылае.

11.05.2012 Мінюст зацвердзіў новыя правілы для адвакатаў

Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі, яны распрацаваны на падставе прапановаў органаў адвакацкага самакіравання з мэтай прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з законам "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Беларусі", які ўступіў у сілу 6 красавіка.

Салігорцы патрабуюць увядзення адказнасці за катаванні

10.05.2012 Салігорцы патрабуюць увядзення адказнасці за катаванні

У Беларусі існуе адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і іншыя артыкулы, якія апасродкавана караюць за дзеянні, якія можна трактаваць як катаванні, але пакарання менавіта за катаванні наўпрост няма. Ад дэпутатаў патрабуюць пачаць распрацоўку адпаведнага Закону.

Адміністрацыя прэзідэнта ігнаруе ідэю таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда

07.05.2012 Адміністрацыя прэзідэнта ігнаруе ідэю таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда

Беларускія грамадзяне, ініцыятары ўвядзення таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда атрымалі з Адміністрацыі прэзідэнта адказ на свой зварот па дадзеным пытанні. У адказе паведамляецца, што ў Адміністрацыі прэзідэнта "не маецца падстаў для прыняцця якіх-небудзь захадаў па калектыўным звароце".

Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча

02.05.2012 Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча

Дагэтуль не прызначаная дата разгляду скаргі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду за межы Беларусі. У канцылярыі суду Цэнтральнага раёна Менска паведамляюць, што час суду яшчэ не прызначылі і калі прызначаць – невядома.

МЗС лічыць беларусаў дастаткова абароненымі ад гвалтоўных знікненняў

27.04.2012 МЗС лічыць беларусаў дастаткова абароненымі ад гвалтоўных знікненняў

МЗС лічыць, што Беларусі няма неабходнасці далучацца да Міжнароднай канвенцыі па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, паколькі яе палажэнні рэалізаваны ў заканадаўстве РБ. МЗС адзначае таксама, што крымінальнае заканадаўства РБ і практыка яго прымянення базуецца на строгім захоўванні гарантыі абароны ад крадзяжу людзей, за якім наступае іх знікненне.

Улады прапануюць абаронцам спажыўцоў працаваць бясплатна

18.04.2012 Улады прапануюць абаронцам спажыўцоў працаваць бясплатна

Новаўвядзенне ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” улады тлумачаць клопатам пра людзей. Але, як мяркуе старшыня Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі ГА “Таварыства абароны спажыўцоў” Ірына Маркава, ілюзіі пра такі клопат з боку дзяржавы могуць вельмі хутка рассеяцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства