Навіны на тэму: заканадаўства
28.11.2012 Ці панясе адказнасць магілёўскі ідэолаг за дазвол антыканстытуцыйнага “Славянскага маршу”?
Намеснік старшыні БСДП (Грамады) Ігар Барысаў напісаў скаргі ў пракуратуру, КДБ, гарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні гарвыканкаму Мікалая Міхаленю за яго неабачлівасць.
27.11.2012 Ярмошына прадставіць Лукашэнку прапановы па рэформе выбарчага заканадаўства
Прапановы па рэфармаванні выбарчага заканадаўства Беларусі плануецца прадставіць Лукашэнку ў пачатку снежня, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
26.11.2012 Ігар Случак прапаноўвае прэміраваць чыноўнікаў за справаводства па-беларуску
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак накіраваў у Савет Рэспублікі прапановы па папулярызацыі беларускай мовы. У сваім звароце ён нагадвае дэпутатам, што беларуская мова практычна не ўжываецца ні ў справаводстве, ні ў паўсядзённым жыцці.
22.11.2012 У Магілёве дазволена акцыя радыкалаў
“Славянскі марш”, які першапачаткова планаваўся на 11 лістапада, пасля падачы паўторнай заяўкі дазволены гарадскімі ўладамі. Арганізатар мерапрыемства пазіцыянуе сябе чалавекам, які не належыць да грамадскіх і палітычных арганізацый, аднак з’яўляецца нефармальным сябрам адной з радыкальных арганізацый.
13.11.2012 Тамара Сідарэнка: У Беларусі ўстаноўлена вельмі шырокае вызначэнне тэрарызму
Унесеныя змены ў законы аб барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеянні экстрэмізму зрабілі паняцце тэрарызму ў Беларусі вельмі шырокім.
12.11.2012 Дэкаратыўнымі зменамі ў Выбарчым кодэксе ўлада толькі ўмацуе свае пазіцыі
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына 6 лістапада паведаміла, што законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс ужо рыхтуецца юрыстамі Цэнтрвыбаркама. Калі разабрацца, то прапановы ЦВК кажуць хутчэй пра тое, што рыхтуецца імітацыі рэформаў, чым пра рэальную мадэрнізацыю.
12.11.2012 На Віцебшчыне прапануюць увесці "абмежаванне ў перамяшчэнні"
"Абмежаваць у перамяшчэнні" збіраюцца абавязаных бацькоў – тых, з каго спаганяюць сродкі на ўтрыманне іхных дзяцей у сацыяльных установах. Але ў беларускім заканадаўстве няма такога панятку - "абмежаванне ў перамяшчэнні". Таму, якім бы ні было стаўленне да тых, хто ўхіляецца ад выхавання і ўтрымання сваіх нашчадкаў, забарона на перамяшчэнне з’яўляецца парушэннем правоў асобы.
22.10.2012 Магілёў: абдымацца можна толькі з дазволу чыноўнікаў
Беларускі закон аб масавых мерапрыемствах даведзены да абсурду. Магілёўскія чыноўнікі старанна думаюць, ці можна дазволіць моладзі адзначыць Міжнародны дзень абдымкаў.
19.10.2012 БХД накіравала каля дзвюх тысячаў подпісаў за змену закона "Аб ахове здароўя"
У план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год уваходзіць разгляд закона «Аб ахове здароўя». БХД падрыхтавала свае прапановы па ўнясенні змяненняў у Закон і накіравала іх разам з подпісамі ў Савет Міністраў, Міністэрства аховы здароўя і Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнаг Сходу.
08.10.2012 Дэпутаты не лічаць мэтазгоднымі змены ў закон пра абыходжанне з жывёламі
Такі па сутнасці адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў атрымала брэсцкая абаронца жывёлаў Ірына Сіняпкіна. Актывістка дамагалася, каб беларускі парламент перагледзеў норму, згодна з якой у кватэрах дазваляецца трымаць не больш за двух прадстаўнікоў жывёльнага свету.
31.08.2012 Мазырская пракуратура не падтрымала намаганні па абароне свабодаў грамадзян
Праваабаронца Уладзімір Целяпун адрымаў адказ з пракуратуры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці на сваю заяву па вызначэнні законнасці рашэння Мазырскага райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах”.
15.08.2012 Ці выконвае сваю функцыю артыкул 441 Крымінальнага Кодэксу ў калоніях?
Надзейным сродкам, які адміністрацыі беларускіх калоній выкарыстоўваюць для ціску і “перавыхавання” асуджаных, з’яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі".
08.08.2012 Выпускнікі сутыкнуліся з заканадаўчым абсурдам з-за новых правілаў разьмеркаваньня
У той час, калі Мінадукацыі забараняе паступаць у платныя магістратуры пасьля бюджэтных аддзяленьняў ВНУ, унівэрсытэты дазваляюць адпрацоўваць па разьмеркаваньні і адначасова вучыцца на платнай дзённай магістратуры. Тыя ж студэнты, што жадаюць зьехаць за мяжу дзеля працягу адукацыі, рызыкуюць атрымаць рахункі на гіганцкія сумы, што ў некалькі разоў перавышаюць сродкі, выдаткаваныя платнікамі на навучаньне па тых жа спэцыяльнасьцях.
07.08.2012 Беларусь і Расія плануюць абмен дадзенымі аб невыязных за мяжу грамадзянах
Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў межах пасяджэння Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Мінску 7–8 жніўня.
23.07.2012 Палітвязні ў турмах у адным кроку ад новых прысудаў
У арсенале тых, каму давераны лёсы асуджаных, ёсць дастаткова метадаў, якія выглядаюць законна, для таго, каб ператварыць асуджэнне нават у пажыццёвае.