Навіны на тэму: заканадаўства
03.09.2013 У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага
Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.
30.08.2013 МХД у чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца.
29.08.2013 Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру?
Супрацоўнікі СІЗА КДБ Беларусі пакрывілі душой, калі адмовіліся прыняць перадачу затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру.
28.08.2013 Дапамогу па доглядзе дзіцяці ІПэшнікам ды прыраўненым да іх будуць выплачваць цалкам
Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў.
21.08.2013 Павел Сапелка аб прэвентыўным наглядзе: «Караецца не злачынства, а нежаданне прадэманстраваць лаяльнасць паліцэйскім патрабаванням»
Вынікам такога спецыфічнага клопату аб вызваленых з месцаў пазбаўлення волі асуджаных у Беларусі стала ўсталяванне за апошнія гады росту рэцыдыўнай злачыннасці на фоне павелічэння колькасці асоб, у дачыненні да якіх устаноўлены прэвентыўны нагляд.
14.08.2013 Генпракуратура: зняволеныя не абавязаны здаваць біялагічныя матэрыялы па патрабаванні адміністрацыі
Мы ўжо распавядалі гісторыю Юрыя Чухлея, зняволенага ВК-12 г. Оршы, якому ўдалося з дапамогай спецыялістаў БХК* дамагчыся зняцця несправядліва накладзеных спагнанняў.
08.08.2013 Ці будзе прынята ў Беларусі заканадаўства аб гендэрнай роўнасці?
У Беларусі выконваецца ўжо чацвёрты Нацыянальны план па дасягненні гендэрнай роўнасці. Аднак дагэтуль у краіне не прынятыя законы "Аб забеспячэнні роўных правоў і магчымасцяў мужчын і жанчын" і "Аб супрацьдзеянні хатняга гвалту".
05.08.2013 Праект закона: Банкі абавяжуць падаваць у падатковую звесткі пра кліентаў
Банкі могуць абавязаць падаваць у падатковыя органы звесткі пра выдадзеныя крэдыты фізасобам, а таксама пра налічаныя працэнты па ўкладах. Адпаведная норма ўтрымліваецца ў законапраекце аб ўнясенні змяненняў у Падатковы кодэкс.
03.08.2013 Магілёўскі гарсавет разгледзіць ініцыятыву адносна закона “Аб грамадскіх слуханнях”
Зробіць ён гэта на бліжэйшым пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага гарсавета з камісіяй Савета па мандатах, дэпутацкай этыцы, мясцоваму самакіраванню і самакіраванню. Адказ за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Мікалая Міхалені атрымалі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
30.07.2013 Люстрацыя для Беларусі: быць ці ня быць?
У Менску адбыўся круглы стол, на якім прадстаўнікі грамадскіх рухаў, кіраўнікі партый ды праваабаронцы абмеркавалі канцэпцыю люстрацыі пры пераходзе ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі.
17.07.2013 25 некамэрцыйных арганізацыяў прапанавалі правесьці парлямэнцкія слуханьні па пытаньні ўдасканаленьня заканадаўства аб НКА
16 ліпеня ў парлямэнт і ўрад Беларусі быў накіраваны калектыўны зварот 25-ці некамэрцыйных арганізацыяў з прапановай правесьці парлямэнцкія слуханьні па пытаньні ўдасканаленьня заканадаўства аб некамэрцыйных арганізацыях.
09.07.2013 Медвыцвярэзнікі перайменуюць у СІЗА, каб не было негатыву
У Беларусі рэарганізуюць цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і медвыцвярэзнікі. Адпаведны ўказ № 307 «Аб пытаннях удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 ліпеня.
28.06.2013 Уведзеная адміністратыўная адказнасьць за парушэньне парадку правядзеньня апытаньняў грамадзкай думкі
26 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях, якія, сярод іншага, прадугледжваюць увядзеньне адміністратыўнай адказнасьці за незаконнае правядзеньне апытаньняў грамадзкай думкі.
24.06.2013 Lawtrend і ПЦ "Вясна" правялі сумесны маніторынг судовых працэсаў
Маніторынг 11 судовых пасяджэнняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях правяла 20 чэрвеня група назіральнікаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend).
19.06.2013 Дэпутаты прынялі закон пра канфіскацыю аўто
У п’янага кіроўцы, якога цягам аднаго году двойчы затрымлівалі ў нецьвярозым выглядзе за рулём аўтамабіля, аўто будуць канфіскоўваць.