Навіны на тэму: заканадаўства
12.11.2013 Міжнародныя эксперты прааналізавалі беларускае заканадаўства ў сферы некамерцыйных арганізацый
Міжнародны цэнтр некамэрцыйнага права (ICNL) падрыхтаваў Аналіз заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра некамэрцыйныя арганізацыі. Гэта на сёньняшні момант найбольш грунтоўны і ўсеабдымны агляд беларускага некамэрцыйнага права і прававых умоваў дзейнасьці няўрадавых арганізацый.
07.11.2013 Скандал у судзе: узнагарода знайшла свайго героя
За невыкананьне парадку інфармаваньня грамадзян аб пераносе часу пэрсанальнага прыёму, старшыня суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Андрушэнка прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці.
07.11.2013 Бялыніцкая раёнка спадзяецца, што яе наклад вырасце дзякуючы новаму старшыні райвыканкама
Выконваючы абавязкі рэдактара бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друцццю” Васіль Дзеравяшка выказаў спадзяванне, што наклад газеты значна вырасце дзякуючы “патэнцыялу асобы кіраўніка” Бялыніцкага раёна.
01.11.2013 У Брэсце абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца інваліды
Мерапрыемства адбылося ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”, якую ладзіць асветніцкая праваабарончая установа “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.
31.10.2013 Салігорск: Па абарону правоў беларускамоўных да ідэолагаў
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Салігорску Віктар Малочка звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Мінскага аблвыканкама, каб паўплываць на моўную палітыку Салігорскага тэлеканала (СТК). Беларускую мову ў эфіры мясцовыя тэлевізійшчыкі, на думку актывіста, выкарыстоўваюць не дастаткова часта ў параўнанні з рускай.
28.10.2013 Колькасць забароненых у Віцебску пікетаў "пераваліла" за 50
Апошнюю адмову ад адміністрацыі Першамайскага раёна атрымалі Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў. 29 кастрычніка яны хацелі правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі.
23.10.2013 Экспэрты БДІПЧ цікавяцца зьменамі ў Выбарчы кодэкс
У Менску зь візытам знаходзяцца экспэрты Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. Яны правядуць сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтравыбаркаму і апазыцыі.
18.10.2013 Чарговы чыноўнік з усходняй Магілёўшчыны паспрабаваў “наехаць” на ДАІ
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Крычаўскага райвыканкама Дзмітрый Сердзюкоў напачатку кастрычніка здзейніў парушэнне правілаў дарожнага руху, за што супрацоўнікамі мясцовай ДАІ на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і накладзены адпаведны штраф.
17.10.2013 Парламенцкая камісія зрабіла заўвагу дэпутатам ад Салігоршчыны аб парушэнні закона і сама яго парушыла
Генеральная пракуратура “адфутболіла” ў Палату прадстаўнікоў скаргу сябра партыі АГП Віктара Малочкі аб парушэнні Закона “Аб зваротах грамадзян” дэпутатамі парламента ад Салігоршчыны Яўгенам Абаленскімі і Таісай Данілевіч. У параламенце ж з довадамі апазіцыянера пагадзіліся.
16.10.2013 Салігорскае ТБМ працягне барацьбу за выкананне Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў"
15 кастрычніка Салігорск наведаў старшыня Анамастычнай (Тапанімічнай) камісіі Таварыства беларускай мовы Вінцук Вячорка. Падчас сустрэчы з мясцовымі актывістамі ТБМ была абмеркавана далейшая стратэгія барацьбы за выкананне ў сталіцы шахцёраў Закона “Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў”.
09.10.2013 Баранавічы: Канстытуцыйны суд падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Гэта стала вядома з ліста за подпісам начальніка сакратарыяту А.В. Каравай, які атрымаў грамадскі актывіст 8 кастрычніка па пошце.
08.10.2013 12 партый і рухаў асудзілі змены ў выбарчым заканадаўстве
Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў лічыць, што змены і дапаўненні ў выбарчае закандаўства не дазволяць зрабіць выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі, ні празрыстымі.
08.10.2013 Адміністрацыйна арыштаваныя вязні атрымалі магчымасць свабодна ліставацца
Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка. Па яе словах, такая мера прадугледжаная новымі нормамі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
04.10.2013 Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян не сочыць за юрыдычнымі зменамі?
Бярозаўскія праваабаронцы не ў стане заключыць дамову на абслугоўванне пікета 10 кастрычніка з Бярозаўскім РАУС. Такі адказ атрымалі праваабаронцы за подпісам начальніка міліцыі Андрэя Леанюка.
04.10.2013 Як выглядае сітуацыя людзей з інваліднасцю ў Еўразвязе і Беларусі?
Як выглядае сітуацыя людзей з інваліднасцю ў Еўразвязе і Беларусі, а таксама чым яна адрозніваецца, распавёў у чарговым выпуску перадачы “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі” каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.