Навіны на тэму: заканадаўства
20.12.2013 Змены ў Выбарчы кодэкс не адлюстроўваюць прынцыповых заўвагаў незалежных назіральнікаў
Пра гэта праваабаронцы адзначылі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання.
15.12.2013 У Быхаўскім раёне месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў не вызначаны да гэтага часу (дакумент)
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў атрымаў адказ з Быхаўскага райвыканкама на свой зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева з просьбай вызначыць месца правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.
15.12.2013 Праваабаронца прапануе ліквідаваць супярэчнасць прававых актаў
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін наведаў намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка і пакінуў у яго заяву з прапановай ліквідаваць супярэчнасці, якія існуюць у рашэнні гарвыкканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, з пастановай Савета міністраў у частцы патрабавання заключэння дамовы з міліцыяй.
13.12.2013 Палата прадстаўнікоў не будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд адносна дыскрымінацыі беларускамоўных
Такім быў адказ, накіраваны Валянціну Стэфановічу на яго просьбу вызначыць адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь арт. 7 Закона "Аб мовах" і арт. 54 Закона "Аб нарматыўна-прававых актах". Праваабаронца настойвае, што адсутнасць законатворчасці па-беларуску прыводзіць да дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.
06.12.2013 Вынікі грамадзкіх слуханьняў па заканадаўстве аб НКА накіраваныя дзяржаўным органам
Арганізатары грамадзкіх слуханьняў «Удасканаленьне прававых умоваў для дзейнасьці НКА», якія адбыліся 9 кастрычніка, накіравалі зварот па выніках абмеркаваньня ў шэраг дзяржаўных органаў.
06.12.2013 Эксперты: Без закона аб гендэрнай роўнасці прадухіліць дыскрымінацыю немагчыма
У Мінску адбылося абмеркаванне канцэпцыі закона аб гендэрнай роўнасці. Да канца года члены Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы павінны даць адказ, ці мэтазгодна прымаць дадзены прававы акт. Эксперты адзінагалосна заяўляюць, што закон патрэбны.
03.12.2013 Спецыялісты Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі прапановы па змене Кодэкса аб адукацыі
Верагодна, у наступным годзе ў Кодэкс аб адукацыі могуць быць унесены змены. Удасканаляць яго пасля правядзення маніторынгу, заснаванага на рэальна існуючых праблемах дадзенай сферы.
03.12.2013 Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода
Улады адклалі ўвядзенне новых правілаў у адносінах да ІП. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які атрымала РГА «Перспектыва» ад намесніка Міністра эканомікі. У ім пацвярджаецца інфармацыя аб тэрмінах сертыфікацыі, якія дзейнічалі раней.
27.11.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд
Нагодай сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.
22.11.2013 Законапраект «Аб беларусах замежжа» прыняты ў першым чытанні
Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння, 22 лістапада, у першым чытанні законапраект «Аб беларусах замежжа».
20.11.2013 За ўтрыманне ў спецыялізаваных ізалятарах органаў унутраных спраў будуць спаганяць Br325 тыс.
У Беларусі вызначаны памер кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне асоб, змешчаных у спецыялізаваны ізалятар органа ўнутраных спраў.
15.11.2013 Праваабаронцы патрабуюць змяніць Закон «Аб псіхіятрычнай дапамозе»
7 студзеня 2012 уступіл у сілу Закон Рэспублікі Беларусь № 349-3 "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі". Нічога асаблівага на першы погляд, але варта надаць асаблівую ўвагу некаторым, здавалася б нязначным артыкулам.
14.11.2013 Будзе зменены парадак вырашэння працоўных спрэчак
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія прадугледжваюць змяненне парадку вырашэння працоўных спрэчак.
14.11.2013 Папраўкі ў выбарчае заканадаўства прыняты ў другім чытанні
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў, супраць якіх выступаюць апазіцыйныя партыі і НДА.
13.11.2013 Міліцыі надаюць судовыя функцыі
Адміністратыўныя справы за зьяўленьне ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкіх месцах і на месцы працы, а таксама за дробнае хуліганства больш ня будуць разглядацца ў беларускіх судах.