Навіны на тэму: заканадаўства
21.02.2014 Генадзь Лойка будзе судзіцца з “Белінвестбанкам” за права абслугоўвацца па-беларуску
Два гады таму вядомы скульптар напісаў заяву ў банк з просьбай заключыць з ім дамову на беларускай мове. Кіраўніцтва банка адмовіла кліенту, спаслаўшыся на немэтазгоднасць дапрацоўкі праграмнага забеспячэння на нацыянальную мову.
21.02.2014 Права на адукацыю: ці могуць інваліды рэалізаваць яго ў поўнай меры?
Офіс па правах людзей з інваліднасцю даследаваў беларускае заканадаўства і практыку ў сферы адукацыі.
20.02.2014 Грамадскі кантроль за дзейнасцю пенітэнцыярных установаў: абмежаванні ў заканадаўстве
Што азначае ўключаная ў тэкст нормы Крымінальна-выканаўчага кодэкса, якая дае грамадскім аб'яднанням права кантролю за дзейнасцю пенітэнцыярных установаў, агаворка: «на падставах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам»? Ці можна кантроль ГНК лічыць эфектыўным?
20.02.2014 Партыйнае заканадаўства ў Беларусі паправілі
20 лютага набылі моц папраўкі ў некаторыя законы па дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.
19.02.2014 ЦВК ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі пасля звароту БХК
Цэнтральная камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 19 лютага задаволіла зварот Беларускага Хельсінкскага камітэта і ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі: цяпер вылучаць назіральнікаў будуць мець магчымасьць цэнтральныя кіруючыя органы партый ды іншых грамадзкіх аб'яднанняў.
19.02.2014 Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках
18 лютага на нарадзе, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадпрымальнікі, Лукашэнка заявіў апошнім: “Мяне не трэба пужаць. Калі хтосьці з вас пачне баставаць, я выдам такі ўказ, што вы ўжо не зможаце выйсці на працу не толькі на сваёй гандлёвай кропцы, але ні ў адным месцы краіны”.
19.02.2014 Альтэрнатыўная служба — 2,5 гады замест 1,5 звычайнай
Новы варыянт праекта закона “Аб альтэрнатыўнай службе” паступіў у Палату прадстаўнікоў 6 лютага. Калі будзе разгледжаны — невядома.
14.02.2014 Наш адказ Міклашэвічу
Юрыст Павел Сапелка пры аспрэчванні некаторых нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства паспрабаваў абмінуць перашкоды суб'ектаў, упаўнаважаных уносіць прапановы ў Канстытуцыйны суд. Што з гэтага атрымалася - чытайце ў інтэрв'ю.
06.02.2014 Сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства
Да такой высновы прыйшлі юрысты ў час правядзення маніторынгу "Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь: 15 год онлайн".
23.01.2014 Міклашэвіч: У 2013 годзе да нас не паступалі скаргі ад грамадзян праз упаўнаважаныя органы аб неканстытуцыйнасці тых ці іншых нарматыўных актаў
Старшыня Канстытуцыйнага суда звязвае гэта з недастатковым прававым рэгуляваннем механізму ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя.
22.01.2014 Праект закона аб Альтэрнатыўнай грамадзянскай службе адкліканы з парламента
Пра гэта юрысту Алене Танкачовай паведамілі ў Савеце міністраў. Па словах чыноўнікаў, прычына тэхнічная.
16.01.2014 Вярхоўны Суд: галоснасць правасуддзя магчымая без абмежавання правоў удзельнікаў працэсу
Вярхоўны Суд апублікаваў Пастанову Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь № 11 «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і доступу да інфармацыі аб дзейнасці судоў», прынятую 20 снежня 2013 г.
08.01.2014 Чыноўнікі не бачаць дыскрымінацыі беларускамоўных у законатворчым працэсе
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.
23.12.2013 Брэст: сябры АГП пачалі ўласны збор подпісаў супраць ўвядзення падатку на аўтамабіль
Сабраныя подпісы спачатку будуць накіраваныя ў цэнтральны офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а пасля трапяць ва ўрад краіны, Нацыянальны сход РБ, Канстытуцыйны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта.
20.12.2013 Вярхоўны Суд: галоснасць правасуддзя або абмежаванне правоў удзельнікаў працэсу?
Вярхоўны Суд падрыхтаваў праект Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і доступу да інфармацыі аб дзейнасці судоў».