Навіны на тэму: заканадаўства
15.02.2017 Ці ўстановіць СК перавышэнне паўнамоцтваў маладзечанскімі чыноўнікамі?
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта перанакіраваў заяву Валянціна Стэфановіча аб прымусовай працы працаўнікоў прадпрыемстваў і навучэнцаў установаў адукацыі ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці для далучэння яе да крымінальнай справы.
01.02.2017 Алег Гулак: Нейкія змены ў Выбарчым кодэксе зробяць, але і падставы для крытыкі, відавочна, застануцца
Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прыняў удзел у паседжанні Міжведамаснай экспертнай рабочай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага працэсу ў Беларусі.
27.01.2017 Палуда да Андрэйчанкі: Пакажыце дэпутатам асабістым прыкладам належную працу са зваротамі грамадзян
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда паўторна звярнуўся да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі, каб заклікаць яго паказваць асабістым прыкладам іншым дэпутатам належную працу са зваротамі грамадзян.
27.01.2017 “Першаходкі” будуць адбываць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу асобна ад рэцыдывістаў
Працягваем публікаваць каментары юрыстаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб некаторых зменах ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 20 студзеня 2017 года.
26.01.2017 Спатканне зняволенаму скараціць цяпер будзе нельга, але пазбавіць - можна
Уступілі ў сілу змены ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія, апроч іншага, паставілі кропку ў вызначэнні працягласці кароткатэрміновых спатканняў, якія прадастаўляюцца асуджаным да пазбаўлення волі ў папраўчых установах.
06.12.2016 FIDH папярэджвае пра небяспеку канстытуцыйнага рэферэндуму
Міжнародныя праваабаронцы нагадваюць, што стабільнасць Канстытуцыі з'яўляецца найважнейшай умовай ўстойлівасці законнасці і захавання правоў і свабодаў чалавека ў краіне.
21.11.2016 Закон аб «замежных агентах» за чатыры гады скаваў некамерцыйныя арганізацыі Расіі і пазбавіў іх голасу
21 лістапада - чарговая гадавіны ўступлення ў сілу закона «аб замежных агентах». Паводле Amnesty International, за апошнія чатыры гады 148 арганізацый былі ўключаныя ў спіс «замежных агентаў», з іх 27 былі вымушаныя зачыніцца.
14.11.2016 "Мытня дае дабро”, або Што рабіць, калі даглядаюць на мяжы
Што рабіць, калі спыняюць і даглядаюць на беларускай мяжы? Адказы ў прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".
09.11.2016 Палата Прадстаўнікоў: "Усе законы канстытуцыйныя"
Праваабаронца Вікторыя Фёдарава накіравала ініцыятыўныя звароты ўсім суб'ектам, упаўнаважаным на ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці Правілаў унутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту.
31.10.2016 Падатак на дармаедства: што рабіць, калі прыйшло паведамленне
1 лістапада ў Мінску адбудзецца сход незалежных прафсаюзаў, на якім будзе вырашацца, як юрысты і праваабаронцы павінны рэагаваць на звароты, якія тычацца падатку на дармаедства.
04.10.2016 Начальнікі ІЧУ самі вырашаюць, каму атрымаць перадачы, а каму пачакаць
Новыя правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя ў кастрычніку 2015 года і закліканыя палепшыць становішча арыштаваных асоб, выклікаюць шмат пытанняў, паведамляюць "Праваабаронцы супраць катаванняў".
23.09.2016 Суд не стаў разбірацца, чаму назіральнікаў не пусцілі на адміністрацыйны працэс у ДАІ
22 верасня ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Русак Арцём Уладзіміравіч разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Алены Дубовік і Наталлі Сацункевіч на дзеянні супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
05.08.2016 Эфектыўная скарга? Для зняволеных недаступная
У Беларусі зняволеныя не вераць у эфектыўнасць скаргаў на дзеянні адміністрацый калоній і турмаў. Гэтае нявер'е падмацоўваецца заканадаўчымі перадумовамі, якія аналізуе эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы юрыст Павел Сапелка. Таксама ён апісвае меры, якія дазваляюць змяніць сітуацыю.
12.07.2016 Праваабаронцы змагаюцца за выкарыстанне беларускай мовы ў судах
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з прапановай забяспечыць роўнасць ужывання дзвюх дзяржаўных моваў ва ўсіх працэсах судавытворчасці.
30.06.2016 Праваабаронцы выратавалі цэлы раён ад прымусовай працы
30 чэрвеня праваабаронцы атрымалі адказ на зварот аб незаконнасці прымусовага сенакосу ў Глускім раёне з Магілёўскага аблвыканкама.