Навіны на тэму: заканадаўства
15.01.2018 У Палаты прадстаўнікоў няма жадання вырашыць праблему дыскрымінацыі адміністрацыйна арыштаваных
Сутнасць праблемы ў тым, што адміністрацыйна арыштаваныя асобы могуць абскардзіць пакаранне ў вышэйстаячы суд толькі ў 5-дзённы тэрмін, у той час як усе астатнія адміністрацыйныя пакаранні абскарджваюцца ў 10-дзённы тэрмін. Пры гэтым адміністрацыйна арыштаваныя не заўсёды маюць сродкі на абаронцу.
12.01.2018 Праваабаронца падаў скаргу ў суд на суддзяў за парушэнне заканадаўства
Алег Мацкевіч лічыць, што дзеянні суддзяў Барысаўскага суду С. Герасімовіча і Мінскага абласнога суду В. Тулейка В., які адхіліў хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну на абскарджанне судовай пастановы, з’яўляюцца незаконнымі.
10.01.2018 Сход пра сходы адбудзецца 15 студзеня ў Мінску
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ 10 краінах свету – 15 студзеня (панядзелак) з 18:20 у Мінску.
14.12.2017 Кампенсацыі за маральныя пакуты Змітру Крэмянецкаму ад КДБ не будзе
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска разглядзеў грамадзянскую справу па зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі.
12.12.2017 Юрыст альбо юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!
Запрашаем прыняць удзел у семінары 17 снежня ў Мінску для юрыстаў\юрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама пра пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.
05.12.2017 Семінар па аналізу ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколагаў
9 снежня ў Мінску адбудзецца семінар "Што такое справаздача аб АУНА* плануемай дзейнасці, і ці трэба нам у гэтым разбірацца?"
24.11.2017 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў
Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэсліваюць, што існуючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не адпавядае ні Канстытуцыі краіны, ні ўзятым Беларуссю на сябе міжнародным абавязальніцтвам, паколькі фактычна знішчыў магчымасць выказвання меркавання ў форме мірнага сходу.
02.11.2017 Чаму міністр Шуневіч паспешліва адмяніў прыём па пытанні датэрміновага вызвалення асуджанага Кучуры?
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК-15, пасля першай адмовы ўсё ж была запрошаная на 1 лістапада на прыём да кіраўніка МУС, дзе хацела абмеркаваць сітуацыю з пастаяннай адтэрміноўкай ўмоўна-датэрміновага вызвалення мужа. Але на працягу двух тыдняў, якія заставаліся да прызначанага прыёму, рашэнне ведамства імкліва мянялася.
02.11.2017 Някляеў стаў першай ахвярай “жэстачайшай лібералізацыі”
Выпадак з спадаром Някляевым, асуджаным нібыта за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, дэманструе прававыя падыходы ўладаў, адлюстраваныя ў зменах у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Юрыст "Вясны" Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чым некаторыя змены абернуцца на практыцы.
23.10.2017 Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў
Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы.
20.10.2017 Смаргонь: праваабаронца праз зварот у КПЧ ААН дамагаецца адмены Дэкрэта №3
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
10.10.2017 Да парламенцкіх слуханняў па пытанні смяротнага пакарання дэпутаты не гатовыя
Пра гэта БелаПАН распавяла сябра парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Наталля Гуйвік. "Рабочая група яшчэ павінна сабраць інфармацыю, пакуль дакладаць няма чаго", — патлумачыла дэпутат.
07.10.2017 Змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” ― рэакцыя ўлады на веснавыя пратэсты
Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за прапанаванай зменай? На пытанні Еўрарадыё адказваюць праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч і адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч.
06.10.2017 Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць
Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці.
04.10.2017 ПЦ “Вясна” далучыўся да Дэкларацыі па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі
Сумесная заява, скіраваная на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і пашырэнне міжведамаснага супрацоўніцтва ў сферы выкаранення мовы варожасці і процідзеяння дыскрымінацыі, была прынятая ў выніку нацыянальнай кансультацыі па гэтых пытаннях.