Навіны на тэму: выбары-2020
24.07.2020 Чаму ўчастковыя камісіі пагарэлі на тых, хто вылучаўся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў?
Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка на прыкладах, апублікаваных у СМІ, разбірае сітуацыю падробкі подпісаў пры вылучэнні ў члены ўчастковых камісій ад грамадзянаў шляхам падачы заявы.
24.07.2020 Ужо дакладна. 9 жніўня інфацэнтра ЦВК для журналістаў не будзе
Цэнтрвыбаркам не будзе запускаць у дзень выбараў, 9 жніўня, традыцыйны вялікі Інфацэнтр для прадстаўнікоў СМІ ў малой зале Палаца рэспублікі.
24.07.2020 Еўрасаюз заклікаў Беларусь вызваліць ўсіх палітычных актывістаў
Еўропа занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і заклікае вызваліць палітычных актывістаў.
24.07.2020 Гомель: на выбарчых участках небывалы наплыў назіральнікаў
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", акрэдытаваны ў Савецкім раённым выбаркаме Гомеля Леанід Судаленка паспрабаваў атрымаць акрэдытацыю на ўчастку для галасавання
24.07.2020 Смаргонь: магчымасці агітацыі за Лукашэнку і іншых кандыдатаў — у розных вагавых катэгорыях
Калі параўнаць магчымасці агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і астатніх кандыдатаў, то яны, кажучы на спартовай тэрміналогіяй, заходзяцца ў розных вагавых катэгорыях. У гэтым упэўнены назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Смаргоні Алесь Дзергачоў. Ён прааналізаваў, як праходзіць агітацыя за розных кандыдатаў у горадзе.
24.07.2020 Дзявяты ў спісе. Як гарадзенскія назіральнікі рэгістраваліся ва ўчастковыя камісіі
Як толькі ЦВК пастанавіла, што ў дзень галасавання на выбарчых участках будзе не больш пяці назіральнікаў, і прыярытэт будзе ў тых, хто раней зарэгістраваўся, гарадзенскія назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вырашылі адразу падаць паперы ў камісіі, каб патрапіць у гэтую пяцёрку.
23.07.2020 Гімн павінен гучаць на ўчастку, а партрэт Лукашэнкі – лепш не трэба. Як прайшоў трэнінг для УВК
Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова распавяла, як праходзіў трэнінг "Cвабодныя, дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры" для "троек" участковых выбарчых камісій у Віцебску.
23.07.2020 Як міліцыя прэсуе людзей, якія сігналяць пікетам Ціханоўскай
Журналісты MSPRING.ONLINE спрабавалі высветліць, якім чынам супрацоўнікі міліцыі вылічаюць аўтааматараў, якія сігналяць на знак салідарнасці з пратэстуючымі.
23.07.2020 Агітаваць за Ціханоўскую ў Гомельскай вобласці дазволілі толькі раніцай. Дзмітрыеву — таксама
Юры Уласаў, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, падаў у райвыканкамы Гомельскай вобласці паведамленні аб правядзенні агітацыйных пікетаў. Ён атрымаў адказ, што праводзіць агітацыю можна толькі раніцай — ад 8 да 12 гадзіны.
23.07.2020 "Перамены грамадзянам прапануюць асобы з крымінальным мінулым". Як агітуюць за Лукашэнку
У актавай зале сярэдняй школы №99 21 ліпеня прайшла сустрэча даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Іванца з выбаршчыкамі Фрунзенскага раёна Мінска. Сустрэчу наведаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка.
22.07.2020 Лепшы час для рамонту будынка – перыяд агітацыі
Адно з месцаў, выдзеленых гарадскімі ўладамі для агітацыі ў Віцебску – абласная бібліятэка імя У. Леніна. Зараз там праходзіць капітальны рамонт ганка і фасадаў будынка.
22.07.2020 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” патрабуюць забяспечыць галоснасць пры галасаванні і падліку галасоў
22 ліпеня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла пастанову, якая ўнесла змены ў пастанову ад 08.05.2020 № 15 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».
22.07.2020 Гарадзенскі аблвыканкам зноў "памыляецца"? Назіральнік паспрабаваў высветліць, чаму на яго зварот адказвалі так доўга
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна Раман Юргель паскардзіўся ў пракуратуру на несвоечасовы адказ Гарадзенскага аблвыканкаму на яго зварот адносна парушэнняў пры фарміраванні ўчастковых камісій.
22.07.2020 Як у Гомелі праходзіць перадвыбарная агітацыя
20 ліпеня доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Савецкім раёне Гомеля Леанід Судаленка агледзеў выдзеленыя для агітацыі месцы на прыпынках грамадскага транспарту праспекта Рэчыцкага.
22.07.2020 Лабковіч: Выбары згубілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спецаперацыі
ЦВК на сваім пасяджэнні 22 ліпеня абмеркавала пытанне з абмежаваннем колькасці назіральнікаў ва ўчастковых выбарчых камісіях, звязаўшы гэта з пандэміяй каранавіруса.










