Навіны на тэму: выбары-2019
19.08.2019 “Белая Русь” заявіла аб актыўным удзеле ў выбарчай кампаніі
Адказваючы на пытанні журналістаў старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька паведаміў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне плануе вылучыць каля 80 кандыдатаў у дэпутаты.
17.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 12–17 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
15.08.2019 Агітацыя: што важна ведаць будучым кандыдатам у дэпутаты і іх ініцыятыўным групам
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі 14 жніўня распавяла прадстаўнікам СМІ аб тым, што перадвыбарчая агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
15.08.2019 Сяргей Драздоўскі: Занадта рана казаць аб поўнай інклюзіўнасці выбараў
Пастанова ЦВК №29 "Аб стварэнні дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі" ўнесла шэраг пазітыўных зменаў, якія павінны дапамагчы людзям з інваліднасцю рэалізаваць сваё выбарчае права. А што пра гэта думаюць самі людзі з інваліднасцю?
14.08.2019 Для тых, хто чытае па-беларуску, выбары яшчэ не наступілі
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала на электронны зварот юрыста кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Паўла Сапелкі наконт адсутнасці на сайтах выканкамаў банера "Выбары 2019" на беларускай мове.
14.08.2019 "Ці законна дэпутаты не дасядзелі свой тэрмін на 11 месяцаў?" Пытанне ставіць юрыст
Юрыст РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт" Гары Паганяйла звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з ініцыятыўным зваротам аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта.
13.08.2019 "Развагі Ярмошынай пра датэрміновае галасаванне — чарговая маніпуляцыя"
Лідзія Ярмошына выказалася ў падтрымку існуючай у Беларусі працэдуры датэрміновага галасавання. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч лічыць яе развагі чарговай маніпуляцыяй і тлумачыць, чаму гэтая працэдура мусіць быць рэфармавана.
13.08.2019 Хто яшчэ вырашыў згуляць у выбарчую рулетку?
Да выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Беларусі засталося 96 дзён. Прадстаўнікі асноўных апазыцыйных партыяў ужо заявілі аб удзеле ў сёлетняй выбарчай кампаніі. А што з грамадска-палітычнымі рухамі?
12.08.2019 Апазіцыйныя партыі заяўляюць аб удзеле ў выбарчай кампаніі
Прадстаўнікі асноўных апазіцыйных партый заяўляюць аб удзеле ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
12.08.2019 Праваабаронца: «Беларускай супольнасці ўжо напляваць»
Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?
12.08.2019 Гарадзеншчына: для беларускамоўных ніякіх выбараў няма?
Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў.
10.08.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 5-10 жніўня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
09.08.2019 Лідзія Міхайлаўна, вы ж абяцалі падумаць ...
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аналізуюць сайты выканаўчых органаў улады на прадмет размяшчэння на іх рубрыкі «Выбары-2019».
09.08.2019 Выбары-2019: у якую выбарчую акругу трапіў ваш дом?
Цэнтральная выбарчая камісія замацавала стварэнне на тэрыторыі Беларусі 110 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Ужо зараз на анлайн-мапе можна паглядзець межы выбарчых акругаў.
08.08.2019 “Мы хочам паказаць, наколькі свабодна беларусы могуць рэалізаваць сваё выбарчае права”
Так акрэслілі галоўную мэту назірання за парламенцкімі выбарамі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.